Практыкаванні
1. Выпішыце са сказаў выдзеленыя словы, вызначце сферу іх выкарыстання.
1. Не крычыце, чайкі, не завіце ў мора, я ж не салажонак, ведаю ваш нораў. (Х.Ж.) 2. А ў нашым інстытуце без чарчэння хоць вучыцца кідай. У мяне чуць хвост не быў. (Ермал.) 3. Сам чысты, тоўсты, і жонка — загладуха такая, што ў дзверы не пройдзе. (Кудр.) 4. А часу так не хапала: з раніцы да вечара ў чыталцы. Затым глытаў паэзію, прозу, крытыку. (Стр.) 5. Ён дакурыў самакрутку, кінуў маленькі бычок у цяпельца. (Мас.) 6. Індывідуальнасць — своеасаблівы і непаўторны жыццёвы шлях кожнага чалавека, умовы яго жыцця і дзейнасці, навучання і выхавання. (Нем.) 7. Васіль, паправіўшы дворнікі, хуценька сеў у машыну і паехаў у вёску па дзяцей. (І.Н.) 8. Мічман загадваў аднаму матросу задраіць з левага борта ілюмінатары, а другому аднесці прадукты ў камбуз. (Кудр.) 9. “Мой артыкул на першай паласе, а твой — размешчаны ў падвале!” — са злюсцю сказаў Міхась Пятровіч. (Мысл.) 10. Амбідэкстрыя можа быць з самага нарэджэння або ўзнікнуць у выніку трэніроўкі. (П.С.) 11. “Ведаеш, Андрэй, ці не ўліплі мы з гэтым дзядзькам: нешта ён дужа прыязна пазіраў на нас,” — заўважыў Янка. (К-с) 12. Цяпер зноў графік падціскае. Філоніць тут не будзеш. (Мысл.) 13. Бузу я раней цёр вялікую… Але ж, бачыш, кінуў я ўсю гэтую муру. (Лыньк.) 14. З дапамогай арала плытагоны стрымліваюць плыт. (Хадк.) 15. Фабіі бываюць пры неўрозах і псіхапатыях у псіхастэнікаў, а таксама пры розных псіхозах з эмацыянальнымі расстройствамі. (П.С.)
2. Выпішыце асобна словы агульнаўжывальныя і абмежаванага выкарыстання. Знайдзіце словы, якія ў залежнасці ад кантэксту можна аднесці і да адной, і да другой групы.
Аблуда, абстракцыянізм, аграрнік, адбухаць, адчуванне, адэкватны, акопнік, аксаміт, баланс, бацян, біхевіярызм, брамнік, бычок, вакцына, вуркаган, дворнікі, дзежка, каханне, керагаз, кок, лібіда, немка, пазёмка, псіхааналіз, радасць, раздражняльнік, рэакцыя, рэгулятар, рэчаіснасць, саманазіранне, свядомасць, страх, суфікс, сшытак, трансфармацыя, універ, успрыманне, халасцяк, чыталка, элемент, энергія.
3. Прачытайце выказванні пісьменнікаў і мовазнаўцаў пра ўжыванне дыялектызмаў у мове мастацкай літаратуры. Ці можна выкарыстоўваць дыялектныя словы ў іншых стылях беларускай літаратурнай мовы?
1. Зусім няма патрэбы ўводзіць дыялектызм, калі ёсць адпаведныя агульнанародныя словы. Няма патрэбы пісаць, напрыклад, «махнытка», калі ёсць «галавешка». У некаторых мясцовасцях на Палессі пеўняў называюць кабанамі, дык не будзем жа мы пісаць «кабаны пяюць», хоць там іменна так і гавораць. (К.Крапіва)
2. «Густое ўжыванне дыялектызмаў, ды яшчэ ў мясцовым вымаўленні» М.Лужанін называе «крайнасцю»: «Тут патыхае небяспека — аўтар будуе сцяну незразумеласці паміж сабою і чытачом. Адно-два толькі ёмкія слоўцы (булы і выпілы) даў Колас свайму дзядзьку Есыпу, і перад намі жывы паляшук з яго гаворкай. І не трэба бясконца паўтараць якое-небудзь «ета», «быдта» ці што-небудзь падобнае. Дарма думаюць, нібы такім спосабам можна перасягнуць Коласа, які, бачыце, апісваў Палессе з пазіцый «заезджага настаўніка Лабановіча». Класікі, уводзячы малазнаёмыя шырокаму чытачу словы, выходзілі пераможцамі ў абнаўленні і ўзбагачэнні лексікі, бо ведалі меру, мелі густ распазнаваць, што дае мове свежасці і сакавітасці, што губіць яе». (М.Лужанін)
3. Калі аўтар у пагоні за новымі словамі без патрэбы ўводзіць іх [правінцыялізмы], г.зн. калі літаратурная мова мае свае ўжо стабільныя словы, усім зразумелыя і вядомыя, то ён паступае няправільна. Але калі ён знойдзе добрае, трапнае слова, то чаму не ўвесці яго ў літаратуру? (Я.Колас)
4. Дапушчэнне ў літаратурную мову слоў з мясцовых дыялектаў, на наш погляд, магчыма, але пры той толькі ўмове, калі гэтыя словы дапаўняюць мову з семантычнага боку, уносяць новыя, невядомыя яшчэ адценні. Але побач з гэтым непажадана ўводзіць у літаратурную мову словы, якія бытуюць на абмежаванай тэрыторыі і не ўносяць у мову нічога новага, калі яны з’яўляюцца незразумелымі сінонімамі да агульнавядомых слоў, а яшчэ горш — іх варыянтамі. На жаль, слоў гэтай катэгорыі ў нашай беларускай літаратуры з лёгкай рукі некаторых пісьменнікаў развялося занадта многа. Што, напрыклад, даюць літаратурнай мове і каму зразумелыя словы: выразніў, лісцілі, смяцінка, нагруджваць, вірадавала, уваротка? (М.Лобан)
5. Само сабой разумеецца, што прынцыпы ўзнаўлення сацыяльна-тыпічнай характарыстыкі маўлення не могуць быць натуралістычнымі. Мастацкі твор не з’яўляецца помнікам або дакументам ні абласной дыялекталогіі, ні сацыяльнай жарганалогіі. (В.У.Вінаградаў)
6. Першае (што засмучае пры чытанні сучаснай мастацкай літаратуры) — гэта празмернае засмечванне нашай літаратурнай мовы дыялектызмамі, неапраўданае і мастацка немэтазгоднае ўвядзенне ў мову аўтара (падкрэсліваю: аўтара, а не яго героя!) слоў ці граматычных асаблівасцей вузкамясцовай гаворкі, — слоў і асаблівасцей, якія толькі робяць больш цяжкім разуменне і ўспрыняцце тэксту, і само сабой — толькі раздражняюць. У чытача яны выклікаюць зусім слушнае пытанне: навошта? Навошта — калі ёсць лепшае, прыгожае, ёмкае і агульнавядомае для ўсяго народа слова? Калі ёсць агульнапрынятая літаратурная норма? (Н.Гілевіч)
7. Многія сучасныя маладыя беларускія пісьменнікі шырока ўводзяць у літаратурны ўжытак вузкадыялектныя словы, практычна зразумелыя толькі невялікаму колу чытачоў… Падобная дыялекталізацыя слоўнікавага саставу толькі павялічвае розніцу паміж пісьмовай і разумовай формамі беларускай літаратурнай мовы ў галіне лексікі. (А.І.Жураўскі)
8. У мастацкім творы… кожны дыялектызм павінен быць матываваны пэўнымі мастацка-выяўленчымі, эстэтычнымі мэтамі. (М.М.Шанскі)
4. Прачытайце сказы, выпішыце дыялектызмы, растлумачце іх значэнне. Вусна замяніце дыялектызмы агульнаўжывальнымі словамі.
1. Над пацямнелымі стагамі крычалі вароны і садзіліся на стромкія сцежары. (Грах.) 2. Маладыя жаўтаватыя апенькі і варушкі абляпілі пні. Іх несамнога: не іхняя яшчэ пара. (Пташ.) 3. Стаяла восень — чорствая, сухаватая — ужо капалі картоплі. (Ад.) 4. Што ты кажаш, суседко! Перажывем неяк. Перагораем, буць не можа. (І.М.) 5. Дамовіліся так. Начавацьме хлопец тут, на ферме, разам з усімі намі. (Сач.) 6. Я ў сваёй хаце, а яна на кладзішчы. А там жа труну не адчыніш і не спытаеш: “Як жа ты тут, жонка? Ці мулка табе? Ці душна?” (Сіп.) 7. Стары сярмягу з вешака сарваў, накінуў хутка… (М.Т.) 8. Стокрылы вецер дол аблахаваў і вобзем кінуўся наўзбоч. (Гіл.) 9. Нечага гаварыць аб тым, чаго і ў жыцці нямашака. (Лыньк.) 10. Зашамрэлі мацней каласы. (Багд.)
5. Спішыце сказы. Падкрэсліце дыялектызмы і вызначце іх віды.
1. Паміж леташніх кустоў чырванее асавік. (Гл.) 2. Калі зацвіце, зашуміць канюшына, ты ў цішы даглядацьмеш і сад, і дом. (К.) 3. Анупрэй згаджаўся, што ён віноўнік перад таварышамі, што ён зрабіў цяжкую абмылку. (Ц.Г.) 4. Зарыпіць, быццам прастуджаны, асвер. (М.) 5. Цімох паліў на сотках леташні бульбешнік. (Кудр.) 6. Зялёныя, гострыя шаблі аеру праб’юцца да сонца з збуцвелай вады. (Гл.) 7. Сёліта Сымоніха выкарміла гэткага лоўкага парсючка, што ўсім на дзіва. (Бяд.) 8. І пад песню агнявую, радасці ўзлёт, мы ў палёх перабудуем твой жытнёвы лёс. (К.) 9. Хтось з нашае вёскі знайшоў лагво воўчае. (Сач.)
6. Прачытайце сказы, выпішыце дыялектызмы. Вызначце, як яны ўводзяцца ў тэкст (з тлумачэннем — без тлумачэння, у мове герояў — у мове аўтара). Вызначце значэнне дыялектных слоў, праверце свае меркаванні па дыялектных слоўніках.
1. Снег асеў, пацвярдзеў і пакрыўся гладкаю бліскучаю скарынкаю — шарпаком, як гаварылі ў Янкавінах. (Дал.) 2. «Садзіцеся, галубэ,» — ні то сярдзіта, ні то лагодна прамовіла Чапроўская. (Дал.) 3. Госця паставіла збанок, села насупраць, на столаку. (Дал.) 4. Мост быў чысты і нейкі белы; на пярэчках сядзелі вароны, нагінаючыся ўніз, — гатовы былі адразу ўзляцець. (Пташ.) 5. Змагіцель кінуў у рот трускалку. (Каратк.) 6. Добра во, што дроў яны прывезлі яшчэ ў жніўні, адразу ж іх парэзалі, склалі ў вярсту. (В.Г.) 7. Бегала і на ферму, і з фермы праз дзядзінец ля плота ці праз свой гарод баразной між гранак. (Пташ.) 8. «Я ў калгасі лён брала», — сказала бабуля (І.К.). 9. Адале мароз ударыў, укаваў усё. (Міс.)
7. Прачытайце ўрывак з пародыі Г.Юрчанкі «Спаміны». Ахарактарызуйце лексіку прапанаванага тэксту.
Спамінаецца…
Пад’еўшы хармушкі, заціркі са здорам і забеленай сачыўкі, кладу маскаль у кішэнь палітона і кіруюся на прыпынак. Іду міма бярозавага пня. Рыхтык такі стаяў на дзедавым котлішчы яшчэ польскім часам. Сок на ім ружавеў і броснеў. Па сцукраванай плешыне поўзалі мухі.
Цераз дарогу ўлукаткі перабягае верабей з пёрынай у дзюбцы. Ладна выліняў, мусі, умее гэльцаць…
Выстойваю, балазе, нядоўга. Падыходзіць знябожаны аўтобус, недалэнга бразгаючы жалезным нутром і знясілена сапучы. Сцішана адчыняюцца заточаныя лапікам дзверы. Унутры стаіць нягучная гамана.
— Нех бэндзе похвалёны! — кідаю я ўваходзячы. Возьдзека! На мяне нуль увагі…
8. Прачытайце. Назавіце жарганізмы. Адзначце, для мовы якой сацыяльнай групы людзей яны характэрны.
1. Дрэнна толькі, што пачалі давіць шпану ды ў прытулак забіраць. (М.Л.). 2. У іх студэнцкім атрадзе былі дзяўчаты, хімічкі, як называлі іх, бо яны з хімфака. (І.К.) 3. Зойка праваліла літаратуру і цяпер бегала, наводзіла даведкі, куды можна паспрабаваць яшчэ здаць дакументы. (І.Ж.) 4. «Ты — добры чувак, я ведаў», — расчуліўся Квакула. (Міс.) 5. «Не палохай, начальнік! — здзекліва абарваў Максіма Аброць. — Ты яшчэ смэргі падціраў, а Пятро Аброць у свет вялікі падаўся…Аброць сваю жыццёвую пайку ўдосталь рассмакаваў! Усё адно дзе падыхаць!.. мяне спаймаў, але я — пічкурык, плотка!». (В.Д.) 6. «Хо-хо…Думаў — застукае продак на месцы…» — радасна аддыхваецца Другі. (Міс.)
9. Спішыце. Падкрэсліце жарганізмы, вызначце функцыю гэтых слоў у тэксце (характарыстыка героя, розных прадметаў і з’яў, сацыяльнага асяроддзя, выражэнне пазіцый аўтара).
1. «Алесь Раманавіч! — пачуўся голас шафёра. — Рэдактар кліча». Апрануўся па-ваеннаму, за пару мінут, думаў, што прапусціў недзе памылку… Нервы напяліся: няўжо прапусціў ляп? (Нов.). 2. Ты — малайчына. Ты — проста — малаток! (Міс.). 3. Да прыпынку якраз падышоў вялізны «Ікарус» з Кладна, і з яго павалілі «нашчадкі», што прыехалі ў госці і па каўбасы да «продкаў» (Каратк.). 4. Як вучоба мая, кажаш? Чорт яе ведае, часу не стала хапаць, «хвастоў» многа (Міс.). 5. Былы мой друг зрабіўся жмотам, прыварак чэрпае густы (Панч.). 6. «А мяне гэта не калыша…» — Валерка адвярнуўся, не глядзеў ні на яго, ні на зайца (Пташ.). 7. Гэтыя яшчэ не рашылі, куды пайсці, хоць выбар быў і не вельмі багаты: прашвырон, ракавіна і ракета. Прашвыронам на мясцовым жаргоне звалі магчымасць свабодна гуляць… ракавінай называлі танцпляцоўку, бо сховішча для музыкаў нагадвала марскую ракавіну, ракетай — кінатэатр (Стр.).
10. Дайце характарыстыку лексікі дадзенага тэксту. Вызначце значэнне выдзеленых слоў шляхам падбору сінонімаў з агульналітаратурнай мовы.
Апоўначы ў шаламане мелася адбыцца талковішча. Сабраліся кукальнікі, фармазоны, шчыпачы, фортачнікі, шніферы, дамушнікі, макрушнікі. Выпадкова прыбіліся два фраеры і тры сяўкі. Дзелавыя былі ў законе. Вырашана было вынаць патрах шырмача Ванечкі-малпы, які звёў шмару ў пахана… падлы. Ванечка лаяўся, плакаў, гнюсіў, гундзеў: не вінаваты я, шёб мяне ажанілі! У вочы я не бачыў тую Софачку.
Віцька-падла, не стары яшчэ вуркаган пяцідзесяці пяці гадоў, ужо вынаў “пёрышка”, як раптам над ніжняй нарай нешта затрашчала і ўся кодла ўбачыла расхрыстаную Софачку.
— Дзяшоўка! — зароў Віцька. — Дрыхнеш, замест таго, каб хазу надыбаць. З-за цябе ледзь фартовага на пяро не пасадзіў! (Я.Таўшчэзны)
11. Прачытайце. Назавіце прафесіяналізмы і вызначце, у чым асаблівасць выкарыстання гэтых слоў, якая іх функцыя ў тэксце.
1. Ідзе Цімоха па вузкакалейцы, думае, прыглядаецца да стыкаў рэек, да таго, каб не аслабіўся дзе кастыль. То ў адным, то ў другім месцы спыняецца, знімае з пляча брызентавую сумку, выцягвае лапай іржавы кастыль, дастае з сумкі новы, гахае молатам па кастылі. (І.К.) 2. І быў ён з намі ў кратэры баёў, і, белы-белы, ён чарнеў ад гора. (А.П.) 3. Шмат пісалі, дождж, як ты ідзеш: у аднаго — ступою, у другога — трухам, у трэцяга — алюрам нават. (Гл.) 4. Палкоўнік у адстаўцы разгарнуў тоўсты агульны сшытак з акуратна разлінеенымі старонкамі, запісаў маё прозвішча і каардынаты. (Шах.) 5. Але на той раз рыба чамусьці аб’явіла мне байкот: узяўся толькі адзін шчупачок-недаростак. (Шах.) 6. Можна гаварыць пра сіндром, сукупнасць некаторых сімптомаў, калі браць у анамнезіі, аб праявах дысфорыі і аутызму пры лабільнай дэградацыі інтэлектуальнага ўзроўню. (Міс.) 7. Аднак на заключным этапе палёту лётчык абавязкова павінен устанавіць візуальны кантакт з зямлёй, вызначыць адлегласць да пасадачнай паласы, траекторыю зніжэння (глісаду) і іншыя параметры. (Зв.)
12. Перакладзіце тэксты на беларускую мову. Выпішыце ў адну групу агульнанавуковыя тэрміны, а ў другую — тэрміны, якія належаць толькі да тэрміналогіі дэфекталогіі, педагогікі, псіхалогіі.
І. Образование — это процесс и результат усвоения определённой системы знаний в интересах человека, общества и государства, сопровождающиеся констатацией достижения гражданином (обучающимся) установленных государством образовательных уровней (цензов). Образование получают в основном в процессе обучения и воспитания в учебных заведениях под руководством педагогов. Однако все возрастающую роль играет и самообразование, т.е. приобретение системы знаний самостоятельно.
Образование — это специально организованная в обществе система условий и учебно-образовательных, методических и научных органов и учреждений, необходимых для развития человека.
Образование — процесс изменения, развития, совершенствования сложившейся системы знаний и отношений в течение всей жизни, абсолютная форма бесконечного, непрерывного овладения новыми знаниями, умениями и навыками в связи с изменяющимися условиями жизни, ускоряющимся научно-техническим прогрессом. (ПС, с.79)
ІІ. Закрытая ринолалия образуется при пониженном физиологическом носовом резонансе во время произнесения звуков речи. Самый сильный резонанс у носовых [м], [м’], [н], [н’]. При нормальном их произнесении носоглоточный затвор остаётся открытым и воздух проникает прямо в носовую полость. Если для назальных звуков носовой резонанс отсутствует, они звучат как ротовые [б], ]б’], [д], [д’]. В речи исчезает противопоставление звуков по признаку назальный-неназальный, что влияет на её разборчивость. Меняется также звучание гласных звуков из-за заглушения отдельных тонов в носоглоточной и носовой полостях. При этом гласные звуки приобретают в речи неестественный оттенок.
Причина закрытой формы — чаще всего органические изменения в носовом пространстве или функциональные расстройства нёбно-глоточного смыкания. Органические изменения вызываются болезненными явлениями, в результате которых затрудняется носовое дыхание. (ОД, с.98)
13. Выпішыце з тэксту: а) вузкаспецыяльную лексіку, б) тэрміналагізаваныя словы і словазлучэнні, в) агульнаўжывальную лексіку.
Калі чалавек пазнае рэчаіснасць, ён так або інакш выказвае адносіны да прадметаў, з’яў, падзей, да другіх людзей, да сваёй асобы. Адны з’явы рэчаіснасці радуюць яго, другія — засмучаюць, трэція — абураюць. Радасць, смутак, захапленне, узбуджанасць, гнеў, страх і іншыя — усё гэта розныя віды суб’ектыўных адносін чалавека да рэчаіснасці. У псіхалогіі эмоцыямі называюць працэсы, якія адлюстроўваюць асабістую значнасць і адзнаку знешніх і ўнутраных сітуацый для жыццядзейнасці чалавека ў форме перажыванняў. Эмоцыі, пачуцці служаць для адлюстравання суб’ектыўных адносін чалавека да самога сябе і да акаляючай рэчаіснасці. Разнастайныя праяўленні эмацыянальнага жыцця чалавека падзяляюцца на афекты, уласна эмоцыі, пачуцці, настрой і стрэс. (Псіхалогія, с.341)
14. Перакладзіце тэксты на беларускую мову. Выпішыце словы спецыяльнай лексікі. У чым адрозненне паміж выпісанымі словамі і словамі агульнаўжывальнай лексікі?
І. Тест Векслера — это набор заданий для оценки умственных способностей, один из наиболее распространённых методов диагностики интеллекта. Разработан Д.Векслером в 1937 году. В настоящее время употребляется модифицированный вариант образца 1974 года — «Шкала Векслера для измерения интеллекта у детей». Содержит наряду с вербальными (словесными) заданиями задачи на конструирование, разгадывание лабиринтов и т.п., на основании результатов выполнения теста вычисляется коэффициент интеллекта. Как и аналогичные методики (тесты Равенна, Станфорд — Бине, Бине — Симона и т.д.), даёт достаточно адекватную оценку наличному уровню развития интеллекта, но не может служить основанием прогноза умственного развития. (ДефСД, с.17)
ІІ. Локус контроля — склонность человека приписывать ответственность за результаты своей деятельности внешним силам, обстоятельствам (экстернальный локус контроля) либо собственным способностям и усилиям (интернальный локус контроля). Локус контроля является устойчивым свойством индивида, формирующимся в процессе его социализации. Для определения локуса контроля создан вопросник, разработан также комплекс методик, позволяющий выявить закономерную связь между локусом контроля и другими личностными характеристиками. Показано, что люди, обладающие внутренним локусом контроля, уверены в себе, настойчивы в достижении поставленной цели, склонны к самоанализу, уравновешены, общительны, доброжелательны и независимы. Склонность к внешнему локусу контроля, напротив, сопутствует таким чертам, как неуверенность в своих способностях, неуравновешенность, стремление отложить реализацию своих намерений на неопределённый срок, тревожность, подозрительность, конформность и агрессивность. Для педагогической деятельности наиболее ценен внутренний локус контроля. Воспитатель, склонный верить в могущество своих усилий, более ориентирован на совместное творчество с учащимися, чем его неуверенный в своих способностях коллега. (ПС, с.75)