Тэма: “Беларусь – мая песня”.
“Я хадзіў па зямлі тваёй, слухаў твой голас…”.
М. Браўн, пераклад А. Бялевіча.
Мэта, задачы ўрока:
- абагульніць тэму паўгоддзя: замацаваць веды навучэнцаў, вучыць знаходзіць глыбокі сэнс у музычных творах, прыйсці да высновы, што музыка – гэта жыццё;
- развіваць лагічнае мышленне;
- выхоўваць эстэтычны густ.
Тып урока: абагульняльны ўрок-віктарына.
Музычны матэрыял і абсталяванне ўрока: па выбару настаўніка.
Метадычная распрацоўка ўрока
Арганізацыйны момант.
Уваход у клас пад музыку “Сімфаньеты До мажор” М. Аладава (1ч.).
- Сёння мы з вамі абагульнім тэму паўгоддзя пад дэвізам “Беларусь – мая песня”. Як вы разумееце эпіграф “Я хадзіў па зямлі тваёй, слухаў твой голас?”(…). На ўроку мы абагульнім нашы веды ў выглядзе віктарыны.
Раздаю лісты, на якіх напісаны пытанні (розныя варыянты). Можна мець на ўвазе наступныя
Тэарэтычныя пытанні:
- Нагадай народныя песні, якія адлюстроўваюць быт беларускага народа, яго звычаі, традыцыі.
- Дакажы, што з песняю і работа ідзе спарней.
- Што значыць “апрацоўка” песні?
- Нагадай беларускія народныя танцы. Што ім характэрна?
- Назаві асаблівасці беларускіх народных песень.
- Што такое кант? Прыклады.
- Як ты разумееш выказванне “Песня – душа народа”?
- Назаві творы, якія (на тваю думку) выхоўваюць сэрца.
- Якія вядомыя народныя мелодыі выкарысталі кампазітары ў сваіх творах? (Назваць аўтараў, іх творы і выкарыстаныя мелодыі).
- Ці можна ўбачыць музыку? Праклад(ы).
- Дакажы, што музыка – гэта жыццё. Прыклады.
- Нагадай вядомых баларускіх кампазітараў.
- Якія ты ведаеш беларускія балеты? Прыклады.
- Якія ты ведаеш беларускія оперы? Прыклады.
- З якіх інструментаў складаецца сімфанічны аркестр?
- Якія музычныя інструменты могуць перадаць ласку, пяшчоту, а якія – рашучасць, пагрозу? Прыклады.
- У якіх музычных жанрах музыка цесна звязана з літаратурай? Прыклады.
І іншыя пытанні.
Музычная віктарына:
- Які жыццёвы змест закладзены ў гэтым творы? Нагадай яго (гучыць фрагмент “Сімфаньеты” М. Аладава).
- Ахарактарызуй музыку (гучыць фрагмент “Адажыо” з балета “Маленькі прынц” Я. Глебава).
- Аб чым (ці кім) расказвае гэта музыка? (Гучыць мелодыя без слоў “Белая ў возеры лебедзь” – хор русалак Р. Пукста з оперы “Машэка”).
- Праспявай песню (паказваю мелодыю, пяюць са словамі па 2-3 вучня) і іншыя.
Мяркуецца, што ў кожным варыянце будзе па аднаму тэарэтычнаму пытанню і некалькі практычных.
Выхад з класа пад музыку В. Войціка “Забавы” (фрагмент).