Урок 10. Тэма: “Душы разгуканай мелодыя”
^ Вверх

Тэма: “Душы разгуканай мелодыя”


“…Забыты скарб вяртаецца народу.

                  Тут болей сэрцу, як вачам, відно.

                  Ні пыл вякоў, ні час

                  Не перашкода,

                  Калі нашчадак з продкам заадно”.

                                                     Л. Геніюш


Мэта, задачы ўрока:

- даць уяўленее аб “Полацкім сшытку,” некаторых здабытках мінулага і сучаснага;

- развіваць выканальніцкія здольнасці і творчы інтарэс вучняў;

- выхоўваць цікавасць да музычнай скарбонкі беларусаў.


Тып урока: камбінаваны.


Музычны матэрыял:

- “Магутны Божа”. Словы Н. Арсеннявай, музыка М. Равенскага.

- “Многая лета”. Запіс А. Шыдлоўскага.

- “Нова радасць”. Беларускі кант.

- “Неба і зямля”. Беларускі кант.

- “Лаза”. Словы І. Кахоўскай, музыка Ул. Казбанава.

- “Танец” з “Полацкага сшытка” (па выбару).


Абсталяванне ўрока:

- таблічкі з тэмай урока, эпіграфам;

- нотныя табліцы песень: “Лаза”, “Нова радасць”, “Неба і зямля”;

- фоназапіс твораў: “Танец” з “Полацкага сшытка” (па выбару),  “Многая лета”, “Нова радасць”, “Магутны Божа”, “Лаза”, “Неба і зямля”.

 

Метадычная распрацоўка ўрока


Арганізацыйны момант.

Уваход у клас пад песню “Магутны Божа”. Даслухоўваем песню да канца.

 

2.




Дай спор у працы штодзённай, шэрай

На лусту хлеба, на родны край.

Павагу, сілу і веліч веры

У нашу праўду, у прышласць – дай!                                                                                

3.




Дай урадлівасці жытнёвым нівам,

Учынкам нашым пашлі ўмалот.

Зрабі магутнай, зрабі шчаслівай

Краіну нашу і наш народ!

 

- Ці чулі вы гэты твор? (…).  Кожны год у Беларусі праходзіць фестываль духоўнай музыкі пад дэвізам гэтай песні, дзе, вядома, яна з’яўляецца галоўнай.  Яе стварылі беларуская паэтка Наталля Арсеннява і ўжо вядомы вам кампазітар Мікола Равенскі. Звярніце ўвагу на тэму і эпіграф урока. Аўтар эпіграфа – беларуская паэтка  з Зельвы Ларыса Геніюш, а тэма ўрока запазычана ў беларускага паэта, аўтара тэксту гімна Беларусі Уладзіміра Карызны. Менавіта так названа адна з яго кніг “Душы разгуканай мелодыя”.

- Як вы разумееце тэму ўрока? (І кампазітар, і паэт ствараюць свае творы, калі тэма глыбока закранае іх душу, разгукае яе. Вось тады і ствараюцца шэдэўры, якія жывуць вякамі).

 

Слуханне.  Развучванне песні “Лаза”.

- Сёння мы з вамі паслухаем і пачнем развучваць песню Уладзіміра Казбанава на словы Ірыны Кахоўскай “Лаза”. Паслухайце і адкажыце аб чым і як пяецца? Якая тут мелодыя?

1.




Господь Лозу благословил,

Как Альфу и Омегу Веры.

Мы грозди новые Твои.

Сын Божий стал для нас примером.                                                                             

2.




Мы – Божьи дети – Виноград.

Христос – Лоза – наш Виноградарь.

Приумножайся, Дивный Сад.

Иной награды нам не надо!

Припев:




Лоза… Лоза…

Небесный свет в мои глаза.

Лоза… Лоза…

Небесный свет в твои глаза.                                                                                                     

3.




Господь, не оставляй Свой Сад!

Мы без Тебя – сухие плети…

Мы все Твои – Христовы дети,

Благослови Свой Виноград!                                                                                                             

Припев.

 

Песню выконвае дзіцячы ансамбль з Мінска “Тимпан”. (Цімпан – старажытны ўдарны інструмент). “Тимпан” выконвае шмат песень Ул. Казбанава, дзе кампазітар з’яўляецца кіраўніком гэтага дзіцячага ансамбля.

- Паглядзіце на нотную табліцу. Чытаем  ноты. Звярніце ўвагу на першыя інтэрвалы. Паказваю, як яны гучаць. Пяем разам і пачаргова. Фіксую ўвагу на 2-й фразе (пачатак, інтэрвал квінта, сэкста і інш.). У другім сказе паказваю і паўтараю распеўны склад: “тво…”. Ён павінен гучаць мякка, непрыкметна. У прыпеве магчымы цяжкасці ў дакладнасці выканання ўзыходзячых кварты, квінты. Паказаць голасам, на інструменце, у выкананні некаторых дзяцей. У цэлым мелодыя гучыць мякка, плаўна, задушэўна. Звярнуць увагу на словы “Как Альфу и Омегу Веры”. Як дзеці разумеюць? Можна растлумачыць: Альфа – назва першай буквы грэчаскага алфавіта. Альфа і амега – самае галоўнае ў чым-небудзь, аснова, сутнасць… . Песня мае філасофскі сэнс, бо жыцце чалавека залежыць ад Бога, ад Яго Законаў. Калі яны не выконваюцца, тады “Мы без Тебя – сухие плети…”

Ваконваем песню ў характары. Падводзім вынік.


Выкананне песні “Нова радасць”.

- Назавіце песю, раскажыце аб ей. (Паказваю інструментальны варыянт). Параўнайце “Нову радасць” з “Лазой”. (Абедзьве песні лірычныя, задушэўныя, блізкія па зместу. У песні “Лаза” прыпеў гучыць больш цвёрда, у мажоры. Запеў – мякка, у міноры. Лад песні пераменны. Паказваю, што ў мелодыі нямала “валявых” скачкоў угору (да “сонейка”). “Нова радасць” гучыць у міноры з плаўнымі, паступовымі інтанацыямі.

Напамінаю мелодыю “Нова радасць”. Паўтараем першы куплет. Асэнсоўваем змест наступных куплетаў. Паказваю гучанне кожнага. Прадумваем выканальніцкі план. Можна другі куплет спяваць цішэй і больш рухава. Пяты куплет – як малітву. Выконваем усю песню, падводзім вынік. Адзнакі…


Выкананне песні “Неба і зямля”.

 

Слуханне: “Танец” з “Полацкага сшытка” (па выбару настаўніка).

-  Полацкі сшытак – гэта рукапісны зборнік старадаўняй беларускай музыкі 16 – 17 стагоддзяў – яркі ўзор свецкай кантавай культуры. “Полацкі сшытак” уключае больш за 60 вакальных і інструментальных твораў з выразнымі стылявымі рысамі барока. Сярод іх шматгалосыя канты і псалмы, фрагменты царкоўнай музыкі з лічбаваным басам (для выканання на аргане). Інтанацыйны строй мелодый “Полацкага сшытка” грунтуецца на славянскім народна-песенным меласе і тыповых кантавых папеўках. Сустракаюцца напевы з рознымі паэтычнымі тэкстамі, напісанымі на лацінскай, стараславянскай і старабеларускай мовах.

Як сведчаць даследчыкі, у другой палове 16-га і першай палове 17-га стагоддзя інструментальную музыку выконвалі скрыпкі, лютні, флейты, карнеты, пузоны, трубы, барабаны. Самым папулярным інструментам у дамах шляхты быў клавікорд. Потым узнік клавесін (яго называлі яшчэ: клавіцымбал, чэмбала, вірджынал). Струны ў клавесіна былі рознай даўжыні і гук на ім атрымліваўся шчыпком. Гэтыя інструменты пастаянна ўдасканальваліся.

- Паслухайце твор. Які тут настрой, характар? Што вы ўяўляеце пад гэту музыку? Якія вы пачулі інструменты?

 

Абагульненне тэмы ўрока.

- Давайце ўспомнім тэму і эпіграф урока.

- Чаму музыка другіх стагоддзяў зразумела нам, людзям 21-га стагоддзя?

Слухаю адказы. Дапаўняю: “Гэта музыка нясе людзям мір, дабрыню, робіць душы людзей лагоднымі, шчырымі, бо яна створана з любоўю і дзеля любві да чалавека”.

 

Слуханне песні “Многае лета”.

- Гэтая песня выконваецца ва ўрачыстыя моманты нашага жыцця. Тэкст песні паўтараецца тры разы. Яе запісаў беларускі самадзейны кампазітар з Гродна Аляксандр Шыдлоўскі. Паслухайце. (Глядзі падручнік “Музыка 6 клас”). Падпявайце.


Выхад з класа пад песню “Многае лета”.