Урок 13. Тэма: “На хвалях музыкі балета”
^ Вверх

Тэма: На хвалях музыкі балета.


Дабрыня, шчырасць, чыстасардэчнасць у музыцы.


Мэта, задачы ўрока:

- замацаваць веды навучэнцаў аб балеце як буйным музычным жанры;

- развіваць музычнае мышленне дзяцей, іх музычныя здольнасці;

- выхоўваць эстэтычны густ, духоўную аснову.


Тып урока: урок паглыблення і развіцця тэмы (урок-роздум).


Музычны матэрыял:

- Я. Глебаў. “Адажыа” з балета “Маленькі прынц”.

- Папеўка (на аснове інтанацыі “Адажыа”).

- “Прынц і Ружа”. Словы  Л. Дранько-Майсюка, музыка М.Сацуры. 

- “Лаза”. Словы І. Кахоўскай, музыка Ул. Казбанава.


Абсталяванне ўрока:

- таблічкі з тэмай урока, эпіграфам;

- партрэт кампазітара Я. Глебава;

- фоназапіс твораў: “Адажыа” з балета Я. Глебева “Маленькі прынц,” “Лаза,”  “Прынц і Ружа”;

- нотныя табліцы песень: “Прынц і Ружа,” папеўка, “Лаза”;

- малюнкі: “Тэрпсіхора з лірай” і “Тэрпсіхора танцуе”;

- ілюстрацыі з аповесці “Маленькі прынц”.

 

Метадычная распрацоўка ўрока

 

Арганізацыйны момант.

Уваход у клас пад музыку Я. Глебава “Адажыа” з балета “Маленькі прынц”.

Называю тэму ўрока, эпіграф. Звяртаю ўвагу на нотную табліцу:

 


Чытаем ноты ў рытме, адпляскваем. Паказваю мелодыю з называннем нот, можна і са словамі. Дабіваюся акуратнага выпявання працягласцяў і вышыні.

-  Ці ведаеце вы гэту мелодыю?  Яна прывядзе нас у балет, які напісаў беларускі кампазітар Яўген Глебаў на аснове літаратурнага твора (казкі) французскага пісьменніка Антуана дэ Сент-Экзюперы “Маленькі прынц”. Хто з вас чытаў гэту казку ці глядзеў фільм? Якія пачуцці выклікае  казка? Аб чым яна? (Паказана дабрыня і шчырасць у чалавечых пачуццях і адносінах). Вы слухалі “Адажыа” з балета “Маленькі прынц”. Адажыа – павольны, лірычны танец галоўных герояў. Давайце паслухаем “Адажыа” яшчэ раз і пастараемся перадаць свае пачуцці рухамі рук, тулава. (Вынік…).

- А цяпер адкажыце, што такое балет? Ці можа быць танец бессюжэтны, бессэнсоўны? Дакажыце. (Танец і тэатр – гэта натуральна!).  Якая сувязь балета з літаратурай? Прывядзіце  прыклады. Ахарактыразуйце Маленькага прынца. (…). Паглядзіце на два малюнкі. Гэта Тэрпсіхора – муза танцаў. Яна з’явілася яшчэ ў старажытнай Грэцыі (больш, чым 2000 гадоў таму назад). На першым малюнку – яна з лірай (музычны інструмент) у адной руцэ, а ў другой – плектар (пласцінка, з яе дапамогай здабываюць гукі на музычных інструментах). На другім малюнку – Тэрпсіхора, якая танцуе.

 

Развучванне песні  “Прынц і Ружа”.

- Сёння мы пачнем развучваць песню “Прынц і Ружа,” якую стварылі сучасныя аўтары: кампазітар Мікалай Сацура і паэт Леанід Дранько-Майсюк. Паслухайце яе. Якія пачуцці яна ў вас выклікае? Дзе вы яе маглі чуць раней? (Высвятляю ўражанні. Часта гучыць вечарам па радыё ў канцы перадачы “Добра ноч” для дзяцей).

 

  

2.




Тую казку не раз мы чыталі

І здавалася нам кожны раз:

Прынц і Ружа для нас танцавалі

І спявалі таксама для нас.                                                                                            

Прыпеў:




Баю-бай, крышталёвыя краскі

Узыходзяць у сіняй журбе.

Баю-бай, гэтай вечнае казкі

Прынц і ружа прысняцца табе.                                                                                                     

3.




Не палохае доўгая сцюжа

І ніякай не бойся бяды:

Прынц маленькі і белая Ружа

Будуць побач з табою заўжды.                                                                                                

Прыпеў.

 

 

Развучваем песню з дапамогай нот па фразах. Звяртаю ўвагу дзяцей, што мелодыя плаўная, песенная, у характары лірычнага вальса. Чаму гэту песню ўзялі для дзіцячай перадачы? (Яна светлая і мяккая: мажорны лад і плаўны рытм вальса супакойваюць і зачароўваюць, робяць чалавека добрым, шчырым, чыстасардэчным.). Выконваем запеў і прыпеў. Вынік.

 

Выкананне песні “Лаза”.

Успамінаем і паўтараем песню. Звяртаю ўвагу на вяршынькі ў фразах і дакладнасць выканання інтэрвалаў (сэкста, квінта і інш.).  Працуем над “туманнымі” месцамі. Выконваем. Дабіваюся шчырасці, задушэўнасці ў выкананні. Вынік.

 

Абагульненне тэмы ўрока.

- Назавіце тэму і эпіграф урока.  Як вы іх разумееце? (…).
Давайце ўспомнім ідэю казкі: “Зорко одно лишь сердце. Самого главного глазами не увидишь”. Успомніце фразу Лісы: “Твоя роза так дорога тебе потому, что ты отдал ей всю душу”.  Як  музыка перадае гэты сэнс у балеце? (Гучыць спакойна, лірычна, узвышана). Прачытайце, калі ласка, яшчэ раз казку “Маленькі прынц”.

 

Выхад з класа пад музыку “Адажыа”.