Урок 12. Тэма: “Ніколі не спыняйся на паўдарозе, калі ідзеш у Краіну музычнай культуры”
^ Вверх

Тэма: Ніколі не спыняйся на паўдарозе, калі ідзеш у Краіну музычнай культуры.


Нет на земле живого существа,

                  Столь жёсткого, крутого, адски злого,

                  Чтоб не могла хотя на час один

                   В нём музыка свершить переворота…”.

                                                                     У. Шекспир

 

Мэта, задачы ўрока:

- агарнуць, зацікавіць фрагментамі з опернай музыкі. Паглыбіць веды аб оперы як сінтэтычным мастацтве;

- развіваць музычныя здольнасці дзяцей;

- выхоўваць душэўныя пачуцці.


Тып урока: урок – роздум.


Музычны матэрыял:

- А. Багатыроў. “Арыя Надзеі Дуравай” з оперы “Надзея Дурава”.

- Р. Пукст. “ Хор русалак “ з оперы “Машэка”.

- “Юрачка”. Беларуская народная песня.

- Ул. Солтан. “Паляванне” з оперы “Дзікае паляванне караля Стаха”.

- Песня па выбару.


Абсталяванне ўрока:

- таблічкі з тэмай урока, эпіграфам;

- партрэты кампазітараў: Р. Пукста, А. Багатырова, Ул. Солтана;

- фоназапіс твораў: Арыя Надзеі  Дуравай, “Хор русалак”, Фінал 3-цяй дзеі з оперы “Марынка,” “Паляванне”;

- нотныя табліцы песень: “Юрачка,” “Хора русалак,” Арыі Надзеі Дуравай, песень па выбару.


Метадычная распрацоўка ўрока


Арганізацыйны момант.

Уваход у клас пад музыку Арыі Надзеі Дуравай. Саджаю на месцы, моўчкі даслухоўваем музыку.

- Якія рысы характару Надзеі  Дуравай перадае музыка?

- Хто з вас праявіў ініцыятыву і прачытаў прапанаваныя літаратурныя творы ці наведаў музей? Гутарка.Чаму?...Як?... Якое ўражанне атрымалі? (Ацэнка адказаў).

- Якая сувязь оперы з літаратурай?

- Хто з вас бачыў оперу на сцэне ці па тэлебачанню, відэа? Якія ўражанні?

Што яшчэ ўваходзіць у оперу? (сцэнічныя дзеі, танец, жывапіснае мастацтва). Якая роль адводзіцца дырыжору, аркестру, хору? Чаму арыя з’яўляецца галоўным фрагментам оперы?

 

Выкананне “Хора русалак”.

- Паглядзіце на нотную табліцу. Называем ноты ў рытме. Спяваем з назвай нотаў. Чым адрозніваецца першая фраза ад другой? (Мелодыя пачынаецца аднолькава, але ў другім такце імкнецца ўгору. Прасвятляецца, узвышаецца, развіваецца. Нібы даецца прастор пачуццям, прыгажосці). Давайце пакажам пластычнымі рухамі ўвесь малюнак мелодыі. (Спяваюць з дапамогай настаўніка і вызначаюць вяршынькі ў фразах). Паслухайце ўвесь хор. Як развіваецца мелодыя? (Нібы свет і цені – змяняюцца танальнасці, ёсць паўторы; другія куплеты, кожны з якіх складаецца з 2-х частак). Падводжу вынік.

 

Выкананне песні “Юрачка”.

- У якой оперы гучыць гэта песня? (Паказваю мелодыю).

Слухаем фінал 3-цяй дзеі з  оперы “Марынка” Р. Пукста.

- Як змяняецца, развіваецца тут мелодыя песні? Што выражае і адлюстроўвае? ( Пяем песню па складзенаму разам з вучнямі выканальніцкаму плану; можна выкарыстаць салістаў у 2-ім і 4 –ым куплетах; пластычныя рухі карагода ў 1-ым, 3-ім куплетах; падскокі, адпляскванне і інш.). Выкананне песні ў “канцэртным” варыянце.

  

Слуханне: “Паляванне” з оперы “Дзікае паляванне караля Стаха”.

- Сёння мы завітаем яшчэ ў адну беларускую оперу, якую напісаў Ул. Солтан (паказваю партрэт). Называецца яна “Дзікае паляванне караля Стаха”. Опера напісана паводле рамана беларускага пісьменніка Ул. Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха” (1988 г.). Яе асноўны сэнс заключаецца на паказе трагічнай барацьбы супраць цемры і зла, увасобленых праз “дзікае паляванне”.

- Давайце паслухаем фрагмент з оперы, які называецца “Паляванне”. Што тут музыка адлюстроўвае? Якія пачуцці выклікае? (Несупынны дзікі рух, які знішчае ўсё на сваім шляху).

Калі ёсць магчымасць, глядзім відэазапіс.

“…І раптам забегалі недзе ззаду сінія балотныя агні, і даляцелі з таго боку спеў рагоў і ледзь чутны стук капытаў. А пасля з’явіліся цьмяныя цені коннікаў. Грывы коней веялі па ветры, беглі перад дзікім паляваннем гепарды, спушчаныя са шворак. І бязгучна па верасе і дрыгве ляцелі яны. І маўчалі коннікі, а гукі палявання даляталі  аднекуль з другога боку. І перад усімі скакаў, асветлены месяцам, туманны і вялізны кароль Стах. І гарэлі вочы і коней, і людзей, і гепардаў.”

Ул. Караткевіч: з аповесці “Дзікае паляванне караля Стаха”.

 

Выкананне песні па выбару.

Паўтарэнне. Складанне выканальніцкага плана. Выкананне. Вынік.

 

Абагульненне тэмы ўрока.

- Рабяты, як вы разумееце эпіграф і тэму ўрока? ( Чытаем).

- На кожнага чалавека ўздзейнічае музыка. Даказана, што музыка можа лячыць, суцяшаць, уздымаць настрой і г.д. Гэта значыць, што ў музыцы закладзена вялізная духоўная сіла. Яе трэба ведаць, адчуваць, шанаваць.

 

“О, будь же нашим

хранителем

спасителем

музыка!

Не оставляй нас!..”

                                              М. Гогаль

 

Выхад з класа пад музыку “Хора русалак”.