PRАEPOSITIŌNES
Прыназоўнікі ў лацінскай мове ўжываюцца:
- з вінавальным склонам;
- з творным склонам;
- з вінавальным і творным склонамі.
Accusatīvus ставіцца пасля:
ante перад; |
ob з прычыны, праз; |
apud пры, у; |
penes у, у палоне; |
ad да, пры, каля, у; |
per цераз, праз, па; |
adversus супраць; |
pone ззаду; |
circum, circa вакол; |
post ззаду, пасля; |
citra, cis па гэты бок; |
praeter акрамя; |
erga да, адносна; |
prope паблізу; |
contra супраць; |
propter праз; |
extra па-за, акрамя; |
secundum наўсцяж, згодна з; |
infra пад, ніжэй; |
supra над, вышэй; |
inter паміж; |
versus у кірунку да; |
intra усярэдзіне; |
ultra, trans па той бок. |
iuxta каля, поруч; |
|
Ablatīvus ставіцца пасля:
a, ab, abs ад; |
ex, e з; |
absque без; |
sine без; |
de з, аб; |
tenus да; |
coram у прысутнасці, перад; |
pro перад, за, замест; |
clam таемна ад; |
prae перад. |
cum з (разам);
Accusatīvus et Ablatīvus стаяць пасля:
in у, на Accusatīvus на пытанне куды?
sub пад Ablatīvus на пытанне дзе?[1]
super над ужываюцца пасля аднаго
subter пад і другога пытанняў.
У якасці прыназоўнікаў у лацінскай мове выступаюць таксама назоўнікі causā, gratiā (Ablatīvus sing. ад назоўнікаў) у значэнні дзеля. Ужываюцца яны постпазіцыйна і патрабуюць роднага склону.