INTERIECTIŌNES
^ Вверх

INTERIECTIŌNES

 

Выклічнікі служаць для выражэння розных пачуццяў: радасці, няшчасця, здзіўлення, трывогі, болю і г.д. Яны могуць ужывацца або самастойна, або разам з імёнамі, якія стаяць у Nominatīvus, Genetīvus, Accusatīvus,Vocatīvus, а часам і ў Datīvus commodi (incommodi). Напрыклад:

(E)heu! на жаль! hem! ах! st! цыц! pro(h)! о, ах!

Heu me miserum! О, я няшчасны!

Pro di immortāles! О, бессмяротныя багі!

O mihi nuntii beāti! О, шчаслівая для мяне вестка!

Em tibi! Вось табе!

Vae victis! Гора пераможаным!

Некаторыя выклічнікі з`яўляюцца ізаляванымі, звычайна відазмененымі, дзеяслоўнымі або іменнымі формамі, а часам і словазлучэннямі, якія страцілі сваё першаснае значэнне. У такой функцыі часта выступаюць і грэчаскія словы. Напрыклад, у ролі выклічнікаў выступаюць наступныя клятвенныя формулы:

Ecastor! (з ecce Castor) клянуся Кастарам!

Edepol (pol)! (з ecce deus Pollux) клянуся Палуксам!

Hercle, meherc(u)le(s)! (з me Hercules iuvet) клянуся Гераклам (няхай мне дапаможа Геракл, што гавару праўду)!

Мediusfidius! (з me dius fidius iuvet) клянуся (няхай мне дапаможа бог вернасці, што гавару праўду)!