АСНОЎНЫЯ ВІДЫ ВЕРШАЎ
1. Дактылічны гекзаметр – hexameter dactilycus складаецца з шасці дактылічных стоп, з якіх першыя чатыры могуць замяняцца спандэем. Верш, у пятай стапе якога знаходзіцца спандэй, называецца спандэічным (versus spondaicus), што сустракаецца вельмі рэдка. Шостая стапа ў дактылічным гекзаметры – гэта спандэй, альбо ўсечаны дактыль
Цэзура выступае часцей пасля трэцяга націскнога складу. Але яна можа стаяць і пасля другога націскнога, пры гэтым ставіцца, як правіла, яшчэ адна паўза ў чацвёртай стапе. Схема:
Ín nova fért animús ║ mutátas dícere fórmas. (Ovid. Metam. I. 1)
Spónte suá, ║ sine lége fidém ║ rectúmque colébat. (Ovid. Metam. I. 90)
2. Дактылічны пентаметр – pentameter dactilycus дзеліцца цэзурай на дзве аднолькавыя часткі, кожная з якіх складаецца з двух дактылей і аднаго доўгага складу. Спандэі замест дактылей могуць выступаць толькі ў першай частцы верша. Схема:
Пентаметр не ўжываецца самастойна, а з дактылічным гекзаметрам, і разам яны ўтвараюць дыстых элегічны (distichon elegiacum).
Súlmo mihí patriá (e)st ║ gelidís ubérrima úndis,
mília quí noviés ║ dístat ab úrbe decém. (Ovid. Trist. IV. 10)
3. Ямбічны трыметр, або сенар – trimeter iambicus seu senarius складаецца з шасці ямбаў, якія групуюцца ў тры двайныя стапы з трыма галоўнымі націскамі. Пры гэтым ямб можа замяняцца трыбрахам або спандэем, які раскладаецца на дактыль ці анапест.
Пры замене ямба націск ставіцца наступным чынам:
Perás impósuit ║ Iúppitér nobís duás (Phaedrus, Fabulae)
Ямбічны трыметр з ямбічным дыметрам[1] утварае ямбічны дыстых.
Beátus ílle, quí procúl negótiís
Ut prísca géns mortáliúm. (Horat. Epod. 2)
4. Адзінаццаціскладовы Фалекеевы верш– versus Phalaeceus hendecasyllabus мае наступную схему:
Vívamús, mea Lésbi(a), átqu(e) amémus (Catull. V. 1)
5. Малы Асклепіядавы верш – versus Asclepiadeus minor складаецца са спандэя, дактыля, усечанага трахея, дактыля, трахея і ўсечанага трахея. Схема:
Éxegí monumént(um) ║ aére perénniús (Hor. Carm. III. 30)
6. Вялікі Асклепіядавы верш– versus Asclepiadeus maior мае наступную схему:
Tú ne quaésierís, ║ scíre nefás, ║ quém mihi, quém tibí. (Horat. Carm. I. 11)