МЕРЫ І ГРАШОВАЯ СІСТЭМА
1. Меры даўжыні:
pes - фут (296 мм);
cubitus - локаць (1,5 фута);
passus - двайны крок (5 футаў);
mille passuum - рымская міля (1478,7 м).
2. Пры вымярэнні плошчы зыходзілі з:
pes quadratus (0,087 кв м);
scripulum (scrupulum) = 100 pedes quadrati;
actus = 144 scripula;
iugerum = 2 actus (0,25 га).
3. Меры аб’ёму:
congius (3,3 л);
sextarius = 1/6 конгія;
quartarius = 1/4 секстарыя;
urna = 24 секстарыя (для вымярэння вадкасцей);
modius = 16 секстарыяў (8,7 л) (для вымярэння сыпкіх цел).
4. Меры вагі:
libra = фунт (327 г);
uncia = 1/12 фунта;
drachma = 1/8 унцыі;
scripulum (scrupulum) = 1/3 драхмы;
sextans, antis = 2 unciae;
quartans, antis = 3 unciae;
triens, entis = 4 unciae;
quincunx, uncis = 5 unciae;
semis, issis = 6 unciae;
septunx, uncis = 7 unciae;
bes, bessis = 8 unciae;
dodrans, antis = 9 unciae;
dextans, antis = 10 unciae;
deunx, uncis = 11 unciae.
Гэтыя назвы і as, assis маглі абазначаць не толькі вагу, але і меру ў агульным сэнсе, напрыклад, у выразах: heres ex asse наследнік у цэлым; heres ex uncia наследнік дванаццатай часткі.
5. Грошы:
as – фунт медзі (з чаканкай сярэбранай манеты быў скарочаны да 1/6; 1/12; і нарэшце 1/24 фунта);
denarius = 16 асаў (сярэбраная манета, якая змяшчала спачатку 10 асаў, калі той быў варты фунту медзі);
quinarius = 1/2 дэнарыя;
sestertius = 1/4 дэнарыя = 4 асы (асноўная адзінка грошай, якую яшчэ называлі nummus - манета).
Словазлучэнне mille sestertium (=sestertiōrum) з часам стала ўспрымацца як Nominatīvus sing. назоўніка ніякага роду на –um, адсюль пры пропуску mille слова sestertium мела значэнне тысяча сестэрцый. Таму нароўні з duo milia sestertium гаварылі duo sestertia. Падобна пры абазначэнні сум, кратных 100 000 сестэрцый, прапускаліся словы centēna milia, і слова sestertium у спалучэнні з лічэбнікам-прыслоўем набывала значэнне сто тысяч сестэрцый: sestertium decies = 1 000 000 сестэрцый.