АСНОВЫ РЫМСКАГА ВЕРШАСКЛАДАННЯ
Вершаскладанне вывучае навука, якая называецца метрыкай.
Будова нашых вершаў грунтуецца на чаргаванні націскных і ненаціскных складоў, чым дасягаецца рытм. І такі верш з’яўляецца сілаба-танічным, у той час як лацінскі і грэчаскі – квантытатыўным (часаколькасным), таму што пабудаваны на чаргаванні доўгіх (─) і кароткіх (È) складоў.
Найменшай адзінкай верша пры яго метрычным аналізе лічыцца мора (mora), час, неабходны для вымаўлення аднаго кароткага складу. Таму кароткі склад змяшчае адну мору, а доўгі – дзве (ÈÈ = ─).
Адзінкай рытму ў вершы з’яўляецца стапа (pes) – група складоў, падпарадкаваная аднаму рытмічнаму націску (ictus).
Граматычны націск (accentus) можа не супадаць з рытмічным. Мы чытаем лацінскія вершы танічна, гэта значыць захоўваем толькі рытмічны націск, а не працягласць і кароткасць складоў.
Пэўнае заканамернае чаргаванне стоп утварае адно рытмічнае цэлае – верш (versus).
У вершах сустракаюцца трохморныя і чатырохморныя стопы[1].
Трохморныя стопы:
Характэрнай рысай лацінскай паэзіі з’яўляецца недапушчальнасць (за рэдкім выключэннем) збегу галосных. Таму калі слова заканчваецца на галосны ці –m, а наступнае пачынаецца з галоснага або h, то ўзнікае з’ява, якая называецца элізія (elisio – выштурхванне). Элізія заключаецца ў тым, што канцавы галосны слова або галосны з m (-am, -em, -im, -um) перад галосным ці h у наступным слове не вымаўляецца і не прымаецца пад увагу пры метрычным аналізе верша. Напрыклад: mónstr(um) horrénd(um) infórm(e) ingéns.
Асобным выпадкам элізіі з’яўляецца аферэза (ἀφαίρεσις – адрыванне): у дзеяслове est прапускаецца e перад галосным або галосным з m папярэдняга слова. Напрыклад: sata (e)st, ignōtum (e)st.
Пры чытанні лацінскіх вершаў у сярэдзіне стапы ў канцы слова робіцца прыпынак. Гэта рытмічная паўза называецца цэзура (caesūra – разрыў), якая схематычна пазначаецца дзвюма вертыкальнымі рыскамі (║).