Пытанні і заданні
^ Вверх

Пытанні і заданні

1. У чым праяўляецца сацыяльная прырода мовы?

2. Якія погляды на мову існуюць у навуцы?

3. Чаму камунікацыйная функцыя мовы з’яўляецца асноўнай?

4. Якія яшчэ функцыі, акрамя камунікацыйнай, выконвае мова?

5. Ці ўласціва беларускай мове этнічная функцыя?

6. Ці ведаеце вы якія-небудзь сродкі зносін, апрача мовы?

7. Што такое мова, маўленне, маўленчая дзейнасць?

8. Якія разнавіднасці маўлення вы ведаеце?

9. Назавіце тыпы маўлення і пералічыце іх асноўныя асаблівасці.

10. Што можна назваць тэкстам?

11. Прадстаўце папарна прыметы, па якіх супастаўляюцца і адрозніваюцца мова і маўленне.

12. Чаму мова з’яўляецца сутнасцю маўленчай дзейнасці, а маўленне — з’явай?