§2. Асноўныя патрабаванні да афармлення афіцыйна-дзелавых папер і асаблівасці мовы дакументаў
^ Вверх

§2. Асноўныя патрабаванні да афармлення афіцыйна-дзелавых папер і асаблівасці мовы дакументаў 

Для напісання дакументаў, заканадаўчых актаў выкарыстоўваецца адна з разнавіднасцей літаратурнай мовы — афіцыйна-дзелавы стыль.

У афіцыйных дакументах выклад ідзе ў форме прадпісання, канстатацыі, сцверджання. Прадпісальны характар дакументаў выяўляецца ў адметнасці выкарыстання моўных сродкаў. Шырока ўжываюцца:

  • дзеясловы ў неазначальнай форме: разгледзець, спланаваць, даручыць, атрымаць і г.д.
  • спалучэнні са словамі: неабходна, трэба, абавязаны, забараняецца, мець права і інш.
  • дзеясловы ў форме цяперашняга часу: арганізуе, зацвярджае, прыцягвае, наймае і г.д.
  • уласцівы неасабовы характар выказвання (за выключэннем загадаў, заяў, дакладных, аўтабіяграфій).

Дакументу не ўласцівы

Дакумент павінен быць

  • эмацыянальнасць
  • суб’ектыўная ацэначнасць
  • гутарковасць
  • дыялектызмы
  • жарганізмы
  • іншая лексіка абмежаванага выкарыстання
  •  акрэсленым у падачы матэрыялу
  • дакладным
  • лагічным
  • паслядоўным(лаканічным)
  • абгрунтаваным
  • доказным і пераканаўчым

Непажадана ўжываць у дакуменце мнагазначныя словы. І па магчымасці абмяжоўваць выкарыстанне запазычаных слоў і спецыяльных тэрмінаў.

Тэкст дакумента найчасцей складаецца з дзвюх узаемазвязаных частак — канстатавальнай і распараджальнай (пастаноўчай).

Канстатавальная частка з’яўляецца ўводзінамі ў сутнасць пытання, якое разглядаецца, якое мае на мэце растлумачыць, чым выкліканы распараджэнні. У ёй могуць быць пералічаны факты, падзеі, дадзена ацэнка. Нярэдка ў канстатавальнай частцы даецца пераказ акта вышэйшага органа, дзеля выканання якога даецца гэты распараджальны дакумент.

Тэкст распараджальнай часткі ідзе з абзаца. Да фармулёвак гэтай часткі ставяцца асабліва строгія патрабаванні. Яны павінны быць канкрэтныя, не супярэчыць па сэнсе раней выдадзеным дакументам, быць дакладнымі, яснымі. Трэба пазбягаць неканкрэтных выразаў тыпу: актывізаваць, павысіць, дабіцца поспехаў і г.д.