ГЛАВА 6. СІСТЭМАТЫЗАЦЫЯ КРЫНІЦ БЕЛАРУСКАГА ПРАВА І ЎДАСКАНАЛЕННЕ АДЗІНАГА ПРАВАВОГА КЛАСІФІКАТАРА
^ Вверх

ГЛАВА 6. СІСТЭМАТЫЗАЦЫЯ КРЫНІЦ БЕЛАРУСКАГА  ПРАВА І ЎДАСКАНАЛЕННЕ АДЗІНАГА ПРАВАВОГА КЛАСІФІКАТАРА

 

Сістэматызацыя нарматыўных актаў – адна з заканамернасцяў развіцця і функцыяніравання сістэмы крыніц права, якая скіравана на ўпарадкаванне і ўдасканаленне дзеючага пазітыўнага права і суправаджаеццазменамі як у змесце, так і ў форме крыніц права. Шляхам сістэматызацыі ліквідуюцца недахопы ў сістэме дзеючага пазітыўнага права, упарадкуецца і стабілізуецца прававая сістэма дзяржавы, забяспечваецца ўзаемаўзгодненасць крыніц права, скарачаецца іх колькасць і змяншаецца аб’ём нарматыўнага прававога рэгулявання, ліквідуюцца супярэчнасці і прабелы ў прававым рэгуляванні грамадскіх адносінаў. Сістэматызацыя немагчыма без тыпалогіі і класіфікацыі форм пазітыўнага права, без стварэння класіфікатара крыніц права. Тыпалогія і класіфікацыя крыніц права маюць пераважна навукова-пазнавальны характар, а класіфікатар крыніц права з’яўляецца неад’емнай часткай сістэмы дзеючага пазітыўнага права і неабходнай перадумовай сістэматызацыі нарматыўных актаў.