ГЛАВА 2. КЛАСІФІКАЦЫЯ КРЫНІЦ БЕЛАРУСКАГА ПРАВА
^ Вверх

ГЛАВА 2. КЛАСІФІКАЦЫЯ КРЫНІЦ БЕЛАРУСКАГА ПРАВА

 

Канкрэтызацыя і паглыбленне тэарэтычных ведаў аб крыніцах права адбываецца шляхам класіфікацыі знешніх форм існавання дзеючага пазітыўнага права. На фоне ўніверсальнай класіфікацыі, якая ахоплівае ўсе віды традыцыйных крыніц права, па-першае, найлепшым чынам праяўляюцца адметнасці нацыянальнай сістэмы крыніц права, а па-другое, выяўляюцца характэрныя асаблівасці крыніц права, якія нельга аднесці да традыцыйных. Чым больш універсальныя крытэрыі класіфікацыі мы ў стане прапанаваць, тым больш аб’ёмнымі і поўнымі будуць нашы веды аб крыніцах права ўвогуле і аб крыніцах нацыянальнага права ў прыватнасці. Асноўныя параметры сістэмы крыніц нацыянальнага права, як правіла, знаходзяць нарматыўнае прававое замацаванне, паўната якога сведчыць аб узроўні развіцця прававой сістэмы грамадства.