ГЛАВА 3. ПРАБЛЕМЫ ТРАДЫЦЫЙНЫХ КРЫНІЦ БЕЛАРУСКАГА ПРАВА
Традыцыйныя крыніцы права – прававы звычай, прававы прэцэдэнт, дагавор нарматыўнага зместу, дактрына (навука), свяшчэннае пісанне і нарматыўны прававы акт – сустракаюцца без выключэння ва ўсіх гістарычных і зараз існуючых прававых сем’ях. Але формы і межы дзеяння традыцыйных крыніц права мяняюцца ў кожнай прававой сям’і, яны часта істотна адрознівацца, нават, у асобных нацыянальных прававых сістэмах адной і той жа прававой сям’і. Для айчыннай дактрыны крыніц права вельмі важна вызначыцца з наяўнасцю ў нацыянальнай прававой сісэме такіх традыцыйных крыніц права як прававы прэцэдэнт і прававая дактрына (навука), бо менавіта гэтыя крыніцы права, як сведчыць гістарычны вопыт, прыцягваюць увагу шырокага кола навукоўцаў і практыкаў.