ГЛАВА 4. НЕТЫПОВЫЯ І МАДЫФІКАВАНЫЯ КРЫНІЦЫ БЕЛАРУСКАГА ПРАВА
^ Вверх

ГЛАВА 4. НЕТЫПОВЫЯ І МАДЫФІКАВАНЫЯ КРЫНІЦЫ БЕЛАРУСКАГА ПРАВА

 

Сістэма крыніц права Рэспублікі Беларусь развіваецца, узнікаюць новыя прававыя акты, якія патрабуюць навуковага асэнсавання. У прыватнасці, з’явіліся дырэктывы кіраўніка дзяржавы. Сёння дзейнічае чатыры дырэктывы, якія аказваюць значнае ўздзеянне на ўсе сферы грамадства і дзяржавы. Патрабна асэнсаваць іх прававую прыроду, вызначыць ролю і месца ў сістэме крыніц права і ў прававой сістэме. Асобнае месца сярод крыніц беларускага права займаюць нарматыўныя акты вышэйшых судовых інстанцый – пастановы Пленумаў Вярхоўнага і Вышэйшага Гаспадарчага Суда Рэспублікі Беларусь, заключэнні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь. Яны аб’ядноўваюцца ў самастойны від нарматыўных актаў і ствараюць асобную групу крыніц права, якія можна назваць мадыфікаванымі крыніцамі права.