ГЛАВА 1. ПАНЯЦЦЕ І ВІДЫ КРЫНІЦ БЕЛАРУСКАГА ПРАВА
^ Вверх

ГЛАВА 1. ПАНЯЦЦЕ І ВІДЫ КРЫНІЦ БЕЛАРУСКАГА ПРАВА

 

Паняцце крыніц права – адна з вузлавых катэгорый юрыдычнай навукі, без якой не абыходзіцца ніводная нацыянальная прававая дактрына і дактрына міжнароднага права, параўнальнае правазнаўства і даследаванні па гісторыі вучэння аб дзяржаве і праве. Вызначыцца са зместам дадзенага паняцця і наборам крыніц права асабліва важна ва ўмовах фарміравання якасна новай прававой сістэмы, да ліку якой адносіцца прававая сістэма Рэспублікі Беларусь. Паняцце крыніц права і вызначэнне відаў крыніц права, якія ўласцівы нацыянальнаму праву – зыходная прыступка ў распрацоўцы адметнай тэорыі крыніц права, без якой немагчыма стварэнне нацыянальнай дактрыны права, а без апошняй – развіццё прававой сістэмы грамадства на навуковых падставах.