§2. Асноўныя патрабаванні да афармлення афіцыйна-дзелавых папер і асаблівасці мовы дакументаў
Для напісання дакументаў, заканадаўчых актаў выкарыстоўваецца адна з разнавіднасцей літаратурнай мовы — афіцыйна-дзелавы стыль.
У афіцыйных дакументах выклад ідзе ў форме прадпісання, канстатацыі, сцверджання. Прадпісальны характар дакументаў выяўляецца ў адметнасці выкарыстання моўных сродкаў. Шырока ўжываюцца:
- дзеясловы ў неазначальнай форме: разгледзець, спланаваць, даручыць, атрымаць і г.д.
- спалучэнні са словамі: неабходна, трэба, абавязаны, забараняецца, мець права і інш.
- дзеясловы ў форме цяперашняга часу: арганізуе, зацвярджае, прыцягвае, наймае і г.д.
- уласцівы неасабовы характар выказвання (за выключэннем загадаў, заяў, дакладных, аўтабіяграфій).
Дакументу не ўласцівы |
Дакумент павінен быць |
|
|
Непажадана ўжываць у дакуменце мнагазначныя словы. І па магчымасці абмяжоўваць выкарыстанне запазычаных слоў і спецыяльных тэрмінаў.
Тэкст дакумента найчасцей складаецца з дзвюх узаемазвязаных частак — канстатавальнай і распараджальнай (пастаноўчай).
Канстатавальная частка з’яўляецца ўводзінамі ў сутнасць пытання, якое разглядаецца, якое мае на мэце растлумачыць, чым выкліканы распараджэнні. У ёй могуць быць пералічаны факты, падзеі, дадзена ацэнка. Нярэдка ў канстатавальнай частцы даецца пераказ акта вышэйшага органа, дзеля выканання якога даецца гэты распараджальны дакумент.
Тэкст распараджальнай часткі ідзе з абзаца. Да фармулёвак гэтай часткі ставяцца асабліва строгія патрабаванні. Яны павінны быць канкрэтныя, не супярэчыць па сэнсе раней выдадзеным дакументам, быць дакладнымі, яснымі. Трэба пазбягаць неканкрэтных выразаў тыпу: актывізаваць, павысіць, дабіцца поспехаў і г.д.