Пытанні і заданні для самакантролю
^ Вверх

Пытанні і заданні для самакантролю 

 

  1. Што вывучае графіка?
  2. Якое значэнне для чалавецтва мае ўзнікненне пісьма?
  3. Якія асноўныя этапы прайшла графіка ў сваім станаўленні і развіцці?
  4. Што такое піктаграфічнае пісьмо? У чым перавага і надахоп яго ў параўнанні з іншымі тыпамі пісьма?
  5. Ці сустракаюцца элементы піктаграфічнага пісьма ў наш час? Прывядзіце прыклады.
  6. У чым сутнасць ідэаграфічнага пісьма? У чым цяжкасць яго засваення? Ці сустракаюцца элементы гэтага пісьма ў наш час?
  7. Якое пісьмо называецца літарна-гукавым? Дзе і калі яно ўпершыню ўжыта?
  8. Што называецца алфавітам?
  9. Што пакладзена ў аснову беларускага (і рускага) алфавітаў? Як ішло развіццё гэтых алфавітаў?
  10. Чым вызначаўся беларускі алфавіт, заснаваны на лацініцы (канец XVI ст.)? Якімі літарамі папоўнілася беларуская графіка ў навейшы перыяд яе развіцця?
  11. Дайце вызначэнне літары.
  12. Колькі літар налічвае беларускі алфавіт? Ці існуе якая-небудзь заканамернасць у размяшчэнні літар беларускага алфавіта?
  13. Ці лічыцца літарай раздзяляльны знак апостраф (‘), уваходзіць ці не ўваходзіць ён у склад алфавіта і ці ўплывае на размяшчэнне літар у ім?
  14. Назавіце літары беларускай графікі.
  15. Якія спецыфічныя літары ўжываюцца ў беларускім алфавіце і адсутнічаюць у рускім і наадварот?
  16. Якія іншыя графічныя сродкі існуюць у пісьмовай мове? Назавіце іх.
  17. Што такое лігатура і дыграф?
  18. У якіх графічных разнавіднасцях можа выступаць адна і тая ж літара?
  19. Ці ўжываюцца ў якасці вялікіх (загалоўных) літарты Ы, Ь і ці могуць пачынацца з іх словы?
  20. Назавіце літары, якія маюць састаўную назву.
  21. Якія галосныя літары называюцца ётаванымі?
  22. На якія дзве групы паводле функцыі падзяляюцца ётаваныя галосныя?
  23. Адзначце асноўныя асаблівасці графікі ў перадачы зычных фанем.
  24. У якіх выпадках літара мае асноўнае, а ў якіх другараднае (дадатковае) значэнне?
  25. Якія літары адносяцца да адназначных? Двухзначных?
  26. На якіх прынцыпах заснавана беларуская графіка?
  27. Якая эканомія ў графічнай перадачы мяккіх зычных фанем дасягаецца дзякуючы складоваму прынцыпу беларускай графікі?
  28. Ці магло ўзнікнуць пісьмо да з’яўлення мовы? Адказ абгрунтуйце.
  29. Якая графіка лічыцца ідэальнай? Ці ёсць яна ў якой-небудзь мове свету?
  30. Ці ўсе гукі мовы маюць літарнае абазначэнне і ці ўсе літары – гукавое выражэнне?