Кантрольны тэст па раздзелах “Арфаэпія”, “Арфаграфія” “Графіка”, “Арфаграфія”, “Лексікалогія”, “Фразеалогія”
^ Вверх

Кантрольны тэст па раздзелах “Арфаэпія”, “Арфаграфія” “Графіка”, “Арфаграфія”, “Лексікалогія”, “Фразеалогія” 


1. Адзначце словы з націскам на першым складзе: 

1) спіна;   2) выпадак;   3) імя;   4) камень;   5)стары.

 

2. Адзначце рады, у якіх ва ўсіх словах націск падае на другі склад:

1) гліняны, гусценькі, каменны, касцяны;

2) каўчук, камбайнер, мысленне, таварышы;

3) заняць, заінець, клясціся, міргаць;

4) давідна, загаддзя, начыста, накрыж;

5) адзінаццаць, шэсцьдзесят, пяцьсот, мільён.

 

3. Адзначце словы з націскам на трэцім складзе: 

1) грамадзянін;  2) кулінарыя;  3) індустрыя;  4) магазін;  5) крапіва.

 

4. Адзначце словы, у якіх два націскі – асноўны і пабочны.

1) дабрабыт;  2) заапарк;  3) газаправод;  4) паралелаграм;  5) стотысячны.

 

5. Адзначце словы, вымаўленне якіх не супадае з напісаннем:

1) летні;  2) скіслы;  3) адбегчы;  4) змагаешся;  5) адсвечваць.


6. Адзначце словы і спалучэнні, у якіх літара з абазначае гук [ж]: 

1) з Сашам;  2) прыезжы;  3) з Арцёмам;  4) з джалам;  5) зжаць.


7. Адзначце, які гук ([і] або[ы] ці [й]) трэба вымаўляць у прыведзеных словах і словазлучэннях:

1) вы…сці;  2) з …голачкі;  3) пед…нстытут;  4) раз…сціся;  5) дождж … вецер.

 

8. Адзначце словы, у якіх колькасць гукаў і літар супадае:

1) Айчына;  2) заязджаюць;  3) насенне;  4) світаць;  5) спартсмен.

 

9. Адзначце словы, у якіх гукаў больш, чым літар: 

1) егіпецкі;  2) авіяцыя;  3) ёсць;  4) п’еса;  5) ячмень.

 

10. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару э:

1) цыр…маніял;  2) літ…ральны;  3) ц…лафан;  4) падазр…ваць;  5) ш…сцяткацкі;  6) шын…ль.

 

11. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару я:

1) …таган;  2) Токі…;  3) дз…сяты;  4) ма…нэз;  5) вас…мнаццаць;  6) в…лікадушны.


12. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару а

1) орд…р;  2) орд…н;  3) м…тацыкл;  Г) ф…тарэпарцёр;  4) ж…мчужына;  5)   выс…каідэйны. 

 

13. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару е

1) св…тапогляд;  2) зерн…ўборачны;  3) м…даварэнне;  4) к…раміка;  5) дз…вятнаццаты;  6) рэзюм… .


14. У якіх словах патрэбна пісаць спалучэнне іё (ыё)

1) пер…дычны;  2) аўд…нцыя;  3) акс…ма;  4) …нізацыя;  5) энтуз…зм;  6) Гес…д.


15. У якіх словах на месцы пропуску патрэбна пісаць у нескладовае

1) парадак …ваходу;  2) спыніліся, …ладкаваліся на начлег;  3) крыкі «…ра»;  4) ток-шо…;  5) са…на;  6) ра…р;  7) ка…чук.


16. Адзначце правільна напісаныя словы: 

1) заіскрыцца;  2) абыйсці;  3) займальны;  4) дызайн;  5) праіранскі;  6) паіменна.


17. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць мяккі знак

1) дз…мухавец;  2) з…вінець;  3) пяц…сот;  4) ліпен…скі;  5) салаў…і;  6) верф…;  7) кон…скі;  8) проц…ма.


18. Якія словы трэба пісаць з вялікай літары:

1) К(к)упалаўская прэмія;  2) Г(г)арлахвацкія;  3) Л(л)ясун;  4) дай Б(б)ожа;  5) К(к)нязь-возера;  6) І(і)мператар) Я(я)поніі.


19. Адзначце словы, якія трэба пісаць разам: 

1) (гарна)лыжны;  2) (блок)пост;  3) (як)раз;  4) (чалавека)дзень;  5) (рэзка)адмоўны;  6) (да)зарэзу;  7) (на)верх;  8) (інда)еўрапейскі.

 

20. Падкрэсліце адназначныя літары ў словах: 

1) край;  2) шчасце;  3) пісьмо;  4) яблык;  5)  гадзіннік.  

 

21. Размясціце ў алфавітным парадку словы (парадак абазначце нумарацыяй):

1) крадзёж;  2) дзюна;  3) лебедзь;  4) экзамен;  5) сшытак;  6) бразгаць;  7) адзежына;  8) дакумент;  9) задзіра;  10) графіка.


22. Прывядзіце прыклады 5-6 слоў, у якіх:

А) адна літара абазначае розныя гукі;

Б) адна літара адначасовы абазначае два гукі.


23. Падкрэсліце літары, напісанне якіх заснавана на складовым прынцыпе графікі:

1) студэнт;  2) вецер;  3) лісце;  4) рамонт;  5) залік.


24. Пералічыце літары, напісанне якіх заснавана на гукавым прынцыпе графікі.


25. Выканаць графічны аналіз слова ехаў.


26. Адзначце сінанімічныя рады:

1) чужынец, прышэлец, чужаземец; 2) стакан, кубар, фужэр; 3) змыцца, змыліцца, уцячы; 4) разнастайны, неаднастайны, неаднолькавы;  5) рука, ручны, ручнік.


27. Адзначце словы-амонімы:

1) талер – старажытная нямецкая манета і талер – металічная пліта ў друкарскай машыне;

2) народ – насельніцтва пэўнай дзяржавы і народ – вялікая група людзей;

3) толк – сэнс, значэнне, сутнасць і толк – карысць, добры вынік;

4) інтуіцыя – пачуццё, тонкае разуменне і інтуіцыя – пасрэднае пазнанне ісціны без дапамогі вопыту і лагічных вывадаў;

5) бульба – назва беларускага народнага танца і бульба – аднагадовая агародная расліна.


28. Адзначце пары слоў-антонімаў:

1) правы – нявінны;  2) радасны – тужлівы;  3) круты – пакаты;  4) цьмяны – выразны;  5) дадатны – пазітыўны.


29. Адзначце рады, у якіх запісаны варыянты аднаго і таго ж слова:

1) гераізм – геройства;  2) пераўтварэнне – рэформа;  3) рэстаўрацыя – узнаўленне;  4) крама – магазін;  5)    ахова – каравул. 


30. Адзначце нумары выразаў, якія могуць ужывацца і як свабодныя словазлучэнні, і як фразеалагізмы:

1) паказаць зубы;  2) у сабакі вачэй пазычаць;  3) ставіць кропку;  4) хата з краю;  5) губляць галаву;  6) насіць на руках.


31. Адзначце сінонімы да наступных фразеалагізмаў:

На ўсе вочы (глядзець):

1) уважліва;  2) доўга;  3) пільна;  4) з зайздрасцю.

Глядзець у зубы (каму):

1) злавацца;  2) крыўдзіцца;  3) цацкацца;  4) цырымоніцца.

Віляць хвастом:

1) хітраваць;  2) крывадушнічаць;  3) баяцца;  4) спужацца;

Як па камандзе:

1) дружна;  2) хутка;  3) раптам;  4) разам.