АРФАЭПІЯ
Пасля вывучэння раздзела “Арфаэпія” студэнт павінен
ведаць:
- аб’ект вывучэння арфаэпіі;
- гісторыю фарміравання беларускай літаратурнай арфаэпіі;
- асноўныя адхіленні ад норм літаратурнага вымаўлення і іх прычыны;
- літаратурныя нормы вымаўлення галосных гукаў;
- літаратурныя нормы вымаўлення зычных гукаў і іх спалучэнняў;
- акцэнталагічныя нормы.
умець:
- прымяняць на практыцы асноўныя правілы вымаўлення галосных і зычных гукаў;
- вызначаць характар вымаўлення спалучэнняў гукаў;
- правільна ставіць націск;
- суадносіць вусную і пісьмовую формы слова ў адпаведнасці з нормамі літаратурнай мовы;
- выпрацоўваць гукавую культуру мовы ў малодшых школьнікаў.