ЛЕКСІКАГРАФІЯ
Пасля вывучэння раздзела “Лексікаграфія” студэнт павінен
ведаць:
- азначэнне лексікаграфіі як асобнай галіны мовазнаўства;
- гістарычныя вытокі і тэндэнцыі развіцця беларускай лексікаграфіі;
- будову слоўнікавых артыкулаў;
- нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы;
- асноўныя тэарэтычныя работы па вывучаемым раздзеле курса “Беларуская мова”.
умець:
- характарызаваць лінгвістычныя і энцыклапедычныя слоўнікі розных тыпаў;
- практычна працаваць са слоўнікамі;
- разумець ролю слоўніка ў развіцці вуснага звязнага маўлення малодшых школьнікаў і прымяняць веды ў дзейнасці настаўніка пачатковых класаў.