Пытанні і заданні для самакантролю
^ Вверх

Пытанні і заданні для самакантролю


1. Што такое лексікаграфія? Ахарактарызуйце прадмет і задачы вывучэння лексікаграфіі.

2. На якія тыпы падзяляюцца слоўнікі ў залежнасці ад навуковых задач і іх практычнага прызначэння?

3. Чым адрозніваюцца лінгвістычныя слоўнікі ад энцыклапедычных?

4. Чым адрозніваюцца паміж сабой універсальныя і галіновыя энцыклапедычныя  слоўнікі?

5. Як падзяляюцца лінгвістычныя слоўнікі паводле мэт і задач іх стварэння, структуры слоўнікавых артыкулаў?

6. Якія лінгвістычныя слоўнікі называюцца адмоўнымі? Двух- ці шматмоўнымі?

7. Дайце кароткую характарыстыку перакладных слоўнікаў.

8. Растлумачце розніцу ў структуры артыкулаў у РБС і БРС.

9. Раскажыце аб прызначэнні тлумачальных слоўнікаў, ахарактарызуйце найважнейшыя з іх.

10. Раскажыце пра змест і будову слоўнікавых артыкулаў у ТСБМ.

11. Якія існуюць тыпы дыялектных слоўнікаў?

12. Ахарактарызуйце дыферэнцыяльныя дыялектныя слоўнікі, поўныя і адносна поўныя.

13. Прааналізуйце змест і будову слоўнікавых артыкулаў з гістарычнага і этымалагічнага слоўнікаў.

14. Дайце кароткую характарыстыку марфемных, арфаграфічных, частотных, паранімічных, анамастычных, тэрміналагічных, сінанімічных, антанімічных слоўнікаў, слоўнікаў мовы пісьменніка.

15. Прааналізуйце будову слоўнікавага артыкула з “Беларускага арфаграфічнага слоўніка” (Мінск, 2010).