Праграма экзамена па беларускай мове (“Арфаэпія”. “Графіка”. “Арфаграфія”. “Лексікалогія”. “Лексікаграфія”. “Фразеалогія”. “Фразеаграфія”)
^ Вверх

Праграма экзамена па беларускай мове

(“Арфаэпія”. “Графіка”. “Арфаграфія”. “Лексікалогія”. “Лексікаграфія”.

“Фразеалогія”. “Фразеаграфія”) 

 

1. Месца курса сучаснай беларускай літаратурнай мовы сярод іншых лінгвістычных дысцыплін. прадмет і задачы курса. Норма, кадыфікацыя нормы.

2. Паняцці “беларуская літаратурная мова”, “нацыянальная мова”, “дыялектная мова”.

3. Вусная і пісьмовая формы беларускай літаратурнай мовы. Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы.

4. Беларуская мова сярод іншых моў свету.

5. Арфаэпія, яе прадмет і задачы. Арфаэпічныя нормы і прычыны адхілення ад іх.

6. Арфаэпія галосных.

7. Арфаэпія зычных і спалучэння зычных.

8. Змест і задачы графікі. Алфавіт.

9. Літары. Гукавое значэнне літар. Іншыя сродкі графікі.

10. Функцыі літар е, ё, ю, я, і.

11. Прынцыпы беларускай графікі.

12. З гісторыі беларускай графікі.

13. Арфаграфія як раздзел мовазнаўства.

14. Прадмет і задачы арфаграфіі. Прынцыпы арфаграфіі. Станаўленне і развіццё  беларускай арфаграфіі.

15. Правапіс галосных о, э, а, е, ё, я.

16. Правапіс галосных у складаных словах.

17. Правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах.

18. Правапіс прыстаўных і ўстаўных зычных.

19. Правапіс прыстаўных галосных гукаў.

20. Правапіс спалучэнняў зычных.

21. Правапіс ў нескладовага і у складовага.

22. Правапіс мяккага знака і апострафа.

23. Правапіс падоўжаных зычных.

24. Правапіс вялікай літары.

25. Правапіс складаных назоўнікаў. Правапіс складаных прыметнікаў.

26. Правапіс прыслояўя.

27. Правапіс часціц не (ні) з рознымі часцінамі мовы.

28. Правілы пераносу слоў.

29. Паняцце пра лексіку. Лексікалогія як раздзел мовазнаўства. Сувязь лексікалогіі з іншымі раздзеламі.

30. Слова як лексічная адзінка мовы. Лексічнае і граматычнае значэнне слова. Слова і паняцце.

31. Мнагазначнасць слова. прамое і пераноснае значэнне слова.

32. Асноўныя тыпы лексічных значэнняў.

33. Спосабы ўзнікнення пераносных значэнняў. Метафара, метанімія, сінекдаха.

34. Амонімы. Тыпы амонімаў. Паронімы.

35. Шляхі ўзнікнення амонімаў. Выкарыстанне амонімаў у мове. Адрозненне аманіміі ад мнагазначнасці.

36. Сінонімы. Разрады сінонімаў. Сінанімічны рад. Шляхі ўзнікнення сінонімаў. Роля сінонімаў у мове.

37. Антонімы. Тыпы антонімаў. Стылістычнае выкарыстанне антонімаў.

38. Лексіка сучаснай белдарускай мовы паводле яе паходжання (схема падзелу).

39. Спрадвечнабеларуская лексіка, яе гістарычныя пласты.

40. Беларуская лексіка, запазычаная са славянскіх моў. Прыметы паланізмаў.

41. Беларуская лексіка, запазычаная з неславянскіх моў. Прыметы запазычанняў. Словы-калькі.

42. Лексіка беларускай нацыянальнай мовы паводле сферы ўжывання (схема падзелу, агульная характарыстыка).

43. Дыялектызмы і іх разнавіднасці. Стылістычнае выкарыстанне дыялектнай лексікі.

44. Падзел лексікі з экспрэсіўна-стылістычнага боку (стылістычныя разрады і іх характарыстыка).

45. Актыўная і пасіўная лексіка. устарэлыя словы, ужыванне іх у мове.

46. Неалагізмы, умовы ўзнікнення іх. Наватворы, ці аказіяналізмы.

47. Прадмет лексікаграфіі. Тыпы слоўнікаў.

48. Перакладныя, тлумачальныя, дыялектныя слоўнікі.

49. Арфаграфічныя слоўнікі, слоўнікі сінонімаў, марфемныя слоўнікі і інш. Будова слоўнікавага артыкула розных слоўнікаў.

50. Фразеалогія як раздзел мовазнаўства, яе прадмет і задачы.

51. Фразеалагізм як адзінка мовы, яго прыметы.

52. Сінанімія, ананімія, антанімія і варыянтнасць фразеалагізмаў.

53. Тыпы фразеалагізмаў паводле ступені семантычнай спаянасці іх кампанентаў, структурна-граматычнага складу, па суадноснасці з часцінамі мовы, стылістычнай афарбоўкі і сферы выкарыстання.

54. Семантычная, марфалагічная, сінтаксічная, стылістычная і этымалагічная класіфікацыя фразеалагізмаў.

55. Фразеаграфія як раздзел мовазнаўства.

56. Прадмет і задачы фразеаграфіі. Сувязь фразеаграфіі і фразеалогіі.

57. Тыпы фразеалагічных слоўнікаў. Будова слоўнікавага артыкула ў «Фразеалагічным слоўніку беларускай мовы» І.Я. Лепешава.