АРФАГРАФІЯ
Пасля вывучэння раздзела “Арфаграфія” студэнт павінен
ведаць:
- прынцыпы беларускай арфаграфіі;
- станаўленне сучаснай беларускай арфаграфіі;
- сутнасць фанетычнага, марфалагічнага прынцыпаў, традыцыйных і дыферэнцыйных напісанняў;
- асноўныя правілы перадачы на пісьме галосных, зычных гукаў і іх спалучэнняў;
умець:
- вызначаць прынцыпы беларускай арфаграфіі;
- прымяняць на практыцы асноўныя правілы напісання галосных, зычных гукаў і іх спалучэнняў;
- вызначаць арфаграмы;
- умець выконваць арфаграфічны аналіз слова.