Схемы і ўзоры аналізу
Графічны аналіз
1) вызначыць, колькі гукаў і літар у слове;
2) назваць літары і абазначаныя імі гукі;
3) ахарактарызаваць кожную літару: па назве (простая ці састаўнаяя, для галосных яшчэ – ётаваная ці неётаваная), па функцыі (адназначная ці двухзначная, а для ётаваных яшчэ – ётавая ці палатальная);
4) вызначыць гукавы і складовы прынцыпы ўжывання літар.
Узор: здароўе – 7 літар, 8 гукаў
зэ – [з] – простая, двухзначная;
дэ – [д] – простая, адназначная;
а – [а] – простая, неётаваная, адназначная;
эр – [р] – простая, адназначная;
о – [о] – простая, неётаваная, адназначная;
ў (нескладовае) – [ў] – састаўная адназначная;
е – [j] – простая, ётавая, двухзначная, ётавая;
- [э]
7 л. 8 г.
Ужыванне літар зэ, е заснавана на складовым прынцыпе графікі, а ўжыванне літар дэ, а, эр, о, ў – на гукавым.
Арфаграфічны аналіз
1) падкрэсліць арфаграмы;
2) вызначыць від арфаграмы;
3) назваць правіла напісання арфаграмы;
4) вызначыць прынцып перадачы гукавога складу.
УЗОР: Адгрымела ноччу навальніца, птушак пазванчэлі галасы (П.Панчанка).
Адгрымела – правапіс прыставак. Правіла: прыстаўка ад пішацца нязменна і перад звонкімі зычнымі і перад глухімі. Марфалагічны прынцып.
Ноччу – правапіс падоўжаных зычных. Правіла: гук [ч] стаіць паміж галоснымі, вымаўляецца падоўжана і падаўжэнне перадаецца на пісьме падваеннем адпаведных літар. Фанетычны прынцып.
Навальніца – правапіс змякчальнага мяккага знака. Правіла: пасля мяккага [л] перад любым зычным (цвёрдым або мяккім, за выключэннем [л]) заўсёды пішацца мяккі знак. Фанетычны прынцып.
Лексічны аналіз
1) лексічнае значэнне слова ў кантэксце; 2) тып значэння: па матываванасці, сувязі і назвы з прадметам, спалучальнасці з іншымі словамі; 3) адназначнае ці мнагазначнае; 4) аманімічныя адносіны; 5) сінанімічныя адносіны; 6) антанімічныя адносіны; 7) тып паводле паходжання; 8) тып па сферы ўжывання; 9) тып па экспрэсіўна-стылістычных асаблівасцях; 10) паводле актыўнага і пасіўнага саставу.
УЗОР: Высока ў сінім небе плыве яркае сонца, шчодра лье на зямлю сваю цеплыню і святло (І. Навуменка).
Плыве – ‘плаўна перамяшчаецца ў паветры’, матываванае, пераноснае, свабоднае, мнагазначнае (‘перамяшчацца па паверхні вады або ў вадзе’, ‘ едзе на караблі, лодцы’ і падобн., ‘ праходзіць, мінуе’ і інш.), амоніма няма, антонім – стаіць, спрадвечна беларускае, агульнаўжывальнае, належыць да актыўнай лексікі, стылістычна нейтральнае.
Фразеалагічны аналіз
1) сэнс фразеалагізма; 2) тып па семантычнай злітнасці кампенентаў; 3) тып паводле паходжання; 4) тып з экспрэсіўна-стылістычнага боку; 5) тып па структуры; 6) тып па спалучальнасці са словам; 7) тып па суадноснасці з часцінамі мовы; 8) сінтаксічная роля ў даным кантэксце.
УЗОР: Ну, Мікола, лічы, прапаў ты цяпер як швед пад Палтавай. (А.М.)
Як швед пад Палтавай – ‘ зусім, канчаткова’, адзінства, агульнаславянскі, размоўны, словазлучэнне, з валентна абмежаваным значэннем (прапасці, праваліцца), прыслоўны, акалічнасць.