Пытанні і заданні да самакантролю
^ Вверх

Пытанні і заданні да самакантролю   

  

1. Што вывучае арфаграфія?

2. Што такое арфаграма і апорнае напісанне?

3. На якіх прынцыпах грунтуецца сучасная беларуская арфаграфія?

4. У чым сутнасць фанетычнага прынцыпу арфаграфіі? Якія правілы на ім грунтуюцца?

5. У чым сутнасць марфалагічнага прынцыпу арфаграфіі? Якія правілы на ім заснаваны?

6. Раскажыце пра дыферэнцыйныя і гістарычныя напісанні.

7. Як выпрацоўваліся і складваліся нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы?

8. Калі адбылося апошняе ўдакладненне беларускага правапісу?

9. У чым сутнасць акання і якання?

10. Ці ўплывае паходжанне слова і асвоенасць яго ў мове на працэс акання і якання? У якіх словах гэты прынцып не дзейнічае? Прывядзіце прыклады.

11. Чым падваенне адрозніваецца ад падаўжэння?

12. У чым сутнасць дзекання і цеканя? У якіх выпадках [д] і [т] пераходзяць у [дз’] і [ц’]? Калі гэтага не адбываецца?

13. Калі пішацца ў? У якіх выпадках гук [у] не чаргуецца з [ў]?

14. Раскажыце аб напісані прыстаўных літар в і г.

15. Прывядзіце прыклады слоў, у якіх спрасціліся групы зычных здн, стн, лнц, рдц, рдн, стл.

16. Раскажыце пра напісанне літары ц на месцы спалучэнняў тс, чс, кс, цс, літары с на месцы спалучэння сс.

17. У чым асаблівасць напісання спалучэнняў гс, жс, шс, хс? Як вымаўляюцца гэтыя спалучэнні?

18. Як пішуцца спалучэнні зычных на стыку прыстаўкі і кораня, кораня і суфікса? У якіх словах літары не падвойваюцца? Прывядзіце прыклады.

19. Раскажыце пра напісанне мяккага знака. Калі мяккі знак не пішацца? Прывядзіце прыклады.

20. Калі пішацца раздзяляльны мяккі знак? Якая яго функцыя?

21. У якіх выпадках патрэбна пісаць апостраф?  Калі апостраф не пішацца? Адказ ілюструйце прыкладамі.

22. Раскажыце аб правілах напісання вялікай літары ва ўласных назвах.

23. Раскажыце пра правапіс абрэвіятур і ўмоўных графічных абазначэнняў.

24. Якія існуюць правілы складападзелу? Чым складападзел адрозніваецца ад пераносу слоў і ад падзелу слоў на марфемы?

25. Раскажыце аб правілах пераносу слоў.

26. Раскажыце пра напісанне літар о, э, а.

27. У якіх выпадках у першай частцы складаных слоў пішуцца о, э, а е, я, ё? Прывядзіце прыклады.

28. Як пішацца часціца не і прыназоўнік без? Ці зменіцца іх напісанне, калі не і без з’яўляюцца прыстаўкамі?

29. Ці захоўваецца напісанне каранёвага я ва ўсіх словах?

30. У якіх выпадках узнікаюць прыстаўныя галосныя?

31. Раскажыце аб напісанні літар у, ю ў словах.

32. Раскажыце аб напісанні літар і, ы пасля прыставак.

33. Якімі правіламі вызначаецца напісанне слоў разам, асобна і праз злучок? Як пішуцца назоўнікі, прыметнікі, лічэбнікі, прыслоўі? Якія існуюць правілы напісання прыназоўнікаў, злучнікаў, часціц, выклічнікаў?

34. Раскажыце пра напісанне часціц не, ні з рознымі часцінамі мовы.