Заданні да практычных заняткаў
^ Вверх

Заданні да практычных заняткаў


Заданне 1.  Адзначце словы, вымаўленне якіх не супадае з напісаннем

1) грузчык;

2) адрына;

3) ускіпець;

4) подзвіг;

5) магчыма;

6) зачэпішся;

7) бясшумна;

8) лягчэй;

9) размаляваны;

10) схітрыць.


Заданне 2.  Адзначце словы, у якіх вымаўляецца гук [й]:   

1) не ішоў;

2) ручаіна;

3) сястра і брат;

4) пад ігліцай;  

5) дожд і вецер;  

6) пайшоў;

7) снег ідзе;

8) па іх;

9) мароз і вецер;

10)  заіскрыўся.


Заданне 3. Прасачыце за вымаўленнем гукаў [ʊ] і [г]:

Брагін, вагон, газета, ганак, гарнец, гонта, гуз, гузік, герб, горад, дуга, загадка, лагер, легенда, мазгі, магазін, магніт, нага, параграф, прагноз, фігура, цуглі, ягады.

 

Заданне 4. Затраскрыбіруйце словы, назавіце правілы вымаўлення падоўжаных зычных:

Галлё, жаданне, узвышша, суддзя, узбярэжжа, суквецце, пытанне, калоссе, вяселле, бязладдзе, пад печчу, застрэшша, жыццё, Наталля, Аксіння, Закарпацце.

 

Заданне 5. Вызначце, як вымаўляюцца ў адпаведнасці з літаратурнымі нормамі выдзеленыя зычныя і іх спалучэнні:

Паказчык, падпісчык, пераплётчык, адчыніць, на рэчцы, зжаць, сшытак, гарадскі, грузчык, пясчаны, пасведчанне, пражскі, носьбіт, завязь, начны, згінуць, скінуць, снедаць, подзвіг, спадчына, цётчын, лётчык, на вокладцы, адцягнуць, суседскі, людскі, латышскі, ручнік, просьба, касьба, казка, пясчынка, дождж, сцежка, смелы, стог, расчасаць, сведчыць, нясвіжскі, дзверы, луг, добрушскі, прынёсшы, барацьба.

 

Заданне 6. Ахарактарызуйце гукі [і], [у], [ў] (у адносінах да фанем):

Выкладчык і студэнт, з інжынерам, іншы, прыйсці, краіна, умелы, вясёлая ўсмешка, ва ўніверсітэце, настаўнік, у гаі, вераб’іны, чытаў, на Урале, такая ўніверсальная, прынясі іголку, дождж ішоў, луг і поле, перад імі, збяруся і пайду.

 

Заданне 7.  Перакладзіце словы на беларускую мову і запішыце. Параўнайце вымаўленне губных зычных гукаў у рускай і беларускай мовах:

Семь, голубь, насыпь, прорыв, восемьдесят, степь, восемь, накипь, поступь, поставьте, дробь.

 

Заданне 8. Ахарактарызуйце асаблівасці вымаўлення спалучэнняў зычных на стыку марфалагічных частак слова і ў каранёвай марфеме наступных слоў:

а[д]няць, а[д]валены, бя[сш]умны, ра[зж]аваць, пака[зч]ык, гара[дс]кі, апара[тч]ык, сустракае[шс]я, по[зн]а, му[жч]ына, жор[стк]асць, жор[стк]і, дзёр[зк]і. 

 

Заданне 9. Прачытайце і затранскрыбіруйце словы. Якія гукі ў беларускай мове вымаўляюцца заўсёды цвёрда?

Дождж-дажджавы, жоўты-жаўцець, за ракой – зарэчны, здарэнне – здарацца, цэлы – цалюткі, слава-слаўны, сядзець – сяджу, цэны-цана, чорны – чарніць, шаптаць – шэптам, шчыры – шчырэць-шчыраванне, шэсць – шосты – шаснаццаць.

 

Заданне 10. Прачытайце і затранскрыбіруйце словы. Скажыце, перад якімі зычнымі вымаўляюцца гукі [з’],[с’], а перад якімі – цвёрдыя [з],[с]?

Апладысменты, зварка, зверка, з’явіцца, марозна, марозлівы, песня, плазма, плазменны, пяскі, разгінаць, разгон, свабода, святло, згінуць, скінуць, схіліцца, узбярэжжа, усміхнуцца, праспект.

 

Заданне 11.  Адзначце словы з другім націскным складам:

1) прывід (здань);

2) каменны;

3) слабы;  

4) спіна; 

5) журавель;

6) здаўна;

7) спагада;

8) прыняты;

9) заняць;

10) вадзяны;

11) індустрыя;

12) засветла;

13) цяжар;

14) глінішча;

15) рубель;

16) заінець;

17) хрысціянін;

18) велізарны;

19) дзевяцера.

 


Заданне 12.  Пастаўце націск у словах. Праверце па слоўніку, ці правільна вымаўляеце гэтыя словы:

Агент, адзінаццаць, алфавіт, аднасастаўны, ампер, гектар, магазін, дакумент, крапіва, фундамент, выпадак, атлас (геагр.), атлас (тэкст.), пасяджэнне, існуе, беларусы, дыспансер, даследаванне, цяжкі, буйны, рэчыўны, высакаразвіты, каменны, маленькі, алібі, маляр, мысленне, агрэст, увасабленне, аварыя, агульнанацыянальны, адляжацца – адлежацца, адсейванне – адсяванне, арганізаваны – арганізованы, высейваць – высяваць, нававыбраны – новаабраны, перапрацаваны – перапрацованы, міралюбівы.

 

Заданне 13.  Абазначце націск у фразеалагізмах:

Як у ваду кануў, у гарачай вадзе купаны, кідаць цень, кідаць вока, закідаць шапкамі, кідацца ў вочы, гнуць спіну, журавель у небе, віламі па вадзе пісана.

 

Заданне 14.  Абазначце галоўны (знак гpaфica – /) і пабочны (знак акута – \) націскі ў наступных словах:

Землеапрацоўчы, дзеепрыметнік, агульнаадукацыйны, добрасумленны, дзеепрыслоўе, белагаловы, высокаадукаваны, мовазнаўства, абавязаны, высокаразвіты.

 

Заданне 15. Прачытайце тэкст, знайдзіце словы, у якіх напісанне не супадае з вымаўленнем. Растлумачце асаблівасці вымаўлення гукаў у гэтых словах. Вызначце асаблівасці беларускага літаратурнага вымаўлення:

Вуснапаэтычная творчасць з глыбокай старажытнасці і да нашага часу адыгрывае важную ролю ў духоўным жыцці народа. У ёй адлюстраваны вялікі жыццёвы вопыт народа, яго думкі, мары, настроі, светапогляд, маральна-этычныя прынцыпы і нормы жыцця.

У стварэнні і распаўсюджванні песень, казак, легенд, прымавак, прыпевак і іншых жанраў удзельнічалі многія людзі. Гэта не адзначае, што ў творчым працэсе стварэння фальклорных твораў ніякай ролі не адыгрываў асобны чалавек. Многія таленавітыя народныя спевакі і казачнікі складалі песні, казкі або іншыя творы, карыстаючыся паэтычнымі формамі і сродкамі мастацкай выразнасці, выпрацаванымі на працягу стагоддзяў.

                                                                                  (А. Фядосік, Г. Пятроўская)