Асноўныя паняцці
^ Вверх

Асноўныя паняцці: 


Алфавіт (грэч. аlphabetos ад назваў першых дзвюх літар грэчаскага алфавіта alpha i beta; навагрэч. vita) – сукупнасць літар, размешчаных у алфавітным парадку.

Літара – гэта графічны знак у складзе алфавіта, якім на пісьме адзначаецца пэўны гук ці спалучэнне гукаў.

Дыграфы – спалучэнні дзвюх літар, якія служаць для абазначэння аднаго складанага злітнага гука (дыграфы дж, дз, якія абазначаюць гукі [ž] [z’] [z]).

Графіка (ад грэч. graphike, ад grapho – пішу, чарчу, малюю) – гэта раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца: 1) сістэма суадносін паміж літарамі і гукамі; 2) сукупнасць усіх сродкаў для абазначэння вуснай мовы на пісьме; 3) напісанне літар і іншых графічных знакаў.

Пісьмо – гэта форма фіксацыі вуснай мовы, што служыць для зносін паміж людзьмі на адлегласці і замацавання ў часе.

Гукавы прынцып графікі заключаецца ў тым, што літара як графічны знак ужываецца ў залежнасці ад суседніх літар і служыць для абазначэння аднаго пэўнага гука.

Складовы прынцып графікі заключаецца ў тым, што літара як графічны знак можа: а) абазначаць два гукі; б) выконваць, акрамя асноўнай функцыі, функцыю абазначэння дадатковага гука.