Раздзел 1. Літаратура Гарадзеншчыны як эстэтычны феномен
^ Вверх

Раздзел 1. Літаратура Гарадзеншчыны як эстэтычны феномен

 

План

1. Памежжа – асноўная прычына фармавання адметнасці літаратурнай Гарадзеншчыны.

2. Асноўныя перыяды развіцця літаратуры на Гарадзеншчыне ў Х1Х–ХХ стагоддзях.

3. Экскурсія па літаратурных мясцінах Гародні.

Развіццё пісьмовай літаратуры на Гарадзеншчыне пачынаецца з ХІІІ ст. Першы рукапісны помнік датуецца 1241 годам. Гэта “Напісаніе манаха Афанасія…”, выкананы дзякам Мікітам з Любчы. Да ХІY ст. належаць Лаўрышаўскае, Жухавіцкае евангеллі. Пачынаючы з ХYІ ст. на Гарадзеншчыну прыходзіць друкаваная кніга. Першыя друкарні – у Мураванай Ашмянцы на Ашмяншчыне, у Любчы на Наваградчыне, у Дзярэчыне, Слоніме, Жыровічах, Гародні. Асабліва расквітнела культурна-асветная справа ў нашым горадзе ў часы кіравання старасты Антонія Тызенгаўза ў другой палове ХYІІІ ст.:  за два дзесяцігоддзі ў каралеўскай друкарні было выдадзена каля 100 кніг, у 1762 г. заснаваны Гродзенскі тэатр, кіраўнік Гродзенскай медыцынскай акадэміі знакаміты прыродазнаўца Жан Жылібер заклаў батанічны сад, пачаў развівацца перыядычны друк. Першы перыёдык – “Gazeta Grodienska” (1776 г.).

 На фармаванне асаблівасцяў літаратуры кожнага рэгіёну найперш уплываюць адметнасці яго гістарычнага, геаграфічнага, культурнага развіцця. Што да Гарадзеншчыны, то яе адметнасць паўстала дзякуючы існаванню на мяжы некалькіх этнасаў. Гэтыя працэсы вельмі няпростыя, безумоўна, цікавыя, бо ў выніку спрадвечных кантактаў розных культур утваралася штосьці новае, што ўключала ў сябе элементы розных мастацкіх з’яваў. Даследчык культуры Гарадзеншчыны А.М. Пяткевіч слушна звяртае ўвагу на складанасць працэсу ўзаемадзеяння розных культур у пэўным рэгіёне: “Насычэнне іншароднымі элементамі тут не бязмежнае і арганічна рэалізоўвацца можа да пэўнай меры, за якой пачынаецца разбурэнне этнапсіхалагічнай асновы, што складвалася пакаленнямі, абагульняла іх духоўны вопыт… Узаемадзеянне культур на рэгіянальным сумежжы – складаны і супярэчлівы працэс, у якім дзейнічаюць сілы ўзаемнага прыцягнення і адштурхоўвання” [1, с. 5].

Можна вылучыць асноўныя этапы літаратурнага развіцця на Гарадзеншчыне ў Х1Х–ХХ стагоддзях:

– Творчасць  удзельнікаў філамацкага руху.

– Літаратурны рух другой паловы Х1Х ст.

– Літаратурная Гарадзеншчына на пачатку ХХ ст.

– Літаратура "разарванай" Беларусі (20–30 гг.).

– Пасляваенная літаратура на Гарадзеншчыне.

– Сучасная літаратура Гарадзеншчыны.

 

Выкарыстаная літаратура

  1. Культура Гродзенскага рэгіёну: праблемы развіцця ва ўмовах поліэтнічнага сумежжа: Зб. навук. пр. / Адк. рэд. А.М. Пяткевіч. – Гродна: ГрДУ, 2003. – 399 с.
  2. Пяткевіч, А. Літаратурная Гродзеншчыны: Публіцыстыка / А. Пяткевіч. – Мінск: Бацькаўшчына, 1996. – 96 с.
  3. Пяткевіч, А. Людзі культуры з Гродзеншчыны: Даведнік. / А. Пяткевіч. –Гродна: ГрДУ, 2000. – 356 с.
  4. Пяткевіч, А. Маршруты кніжнага слова: з гісторыі кнігі, друку на Гродзеншчыне / А. Пяткевіч. – Варшава, 2002. – 52 с.
  5. Пяткевіч, А. Старонкі спадчыны: культурнае памежжа Гродзеншчыны: працэсы, з’явы, асобы / А. Пяткевіч. – Мінск: Бел. кнігазбор, 2006. – 240 с.    
  6. Пяткевіч, А. Сцежкамі роднага краю / А. Пяткевіч // Наднёманскія былі: Зборнік артыкулаў і нарысаў. – Мінск: Беларусь, 1968. – С. 5–92.