Праверачны тэст 10
^ Вверх
Праверачны тэст 10

І. Вызначце правільны адказ.

1. Згодна з класіфікацыяй ЮНЕСКА археалагічныя даследаванні
праводзяцца на падставе

А) 4 перыядаў
Б) 5 перыядаў
В) 6 перыядаў
Г) 7 перыядаў.

2. Комплекснае даследаванне пачатковага этапу гісторыі Беларусі
прадстаўлена ў манаграфіі

А) К.М.Палікарповіча
Б) А.Г.Калечыц
В) У.Ф.Ісаенкі
Г) М.М.Чарняўскага

3. Выданне «Археалагічных карт» Беларусі распачаў
А) Л.Д.Побаль
Б) Э.М.Зайкоўскі
В) І.І.Арцёменка
Г) У.Ф.Ісаенка.

4. Культуру шарападобных амфараў даследаваў
А) М.М.Чарняўскі
Б) Н.М.Гурына
В) Ю.У.Кухарэнка
Г) Л.Д.Побаль.

5. Абагульняльнуюі працу «Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі» выдаў
А) А.В.Іоў
Б) М.М.Чарняўскі
В) Э.М.Зайкоўскі
Г) І.І.Арцёменка

6. Л.Д.Побаль даследаваў
А) нарвенскую культуру
Б) культуру шнуравой керамікі Палесся
В) гісторыю старажытных славян
Г) археалогію Мінска.

7. У акадэмічным выданні «Гісторыя Беларускай ССР»
(1972 – 1975 гг.) слаба асветлена эпоха

А) палеаліта
Б) мезаліта
В) неаліта
Г) бронзавага веку.

8. Аснову «беларускага племені» У.І.Пічэта звязываў з
А) крывічамі і дрыгавічамі
Б) крывічамі і радзімічамі
В) крывічамі і драўлянамі
Г) радзімічамі і драўлянамі.

9. Прарадзіму славян У.І.Пічэта лакалізаваў
А) на Каўказе
Б) на Балканах
В) ва Усходняй Еўропе
Г) у Падзвінні.

10. А.П.П’янкоў прытрымліваўся тэорыі
А) крывічскага паходжання беларусаў
Б) старажытнарускай народнасці
В) вялікарускай
Г) «балцкага субстрату».

11. У 60 – 80-я гг. у гістарычнай навуцы Беларусі панавала
этнагенетычная канцэпцыя

А) М.Я.Грынблата
Б) А.П.П’янкова
В) У.І.Пічэты
Г) С.А.Токарава.

12. Тэрмін «усходнеславянская народнасць» прапанаваў
А) П.У.Церашковіч
Б) Г.І.Каспяровіч
В) М.Ф.Піліпенка
Г) В.К.Бандарчык.

13. Г.В.Штыхаў даследуе археалогію
А) Тураўскай зямлі
Б) Полацкай зямлі
В) Пасожжа
Г) Панямоння

14. Старажытнае Бярэсце вывучае
А) Э.М.Загарульскі
Б) Ю.А.Заяц
В) А.А.Мяцельскі
Г) П.Ф.Лысенка.

15. Пачынальнікам «гістарычнай археалогіі» з’яўляецца
А) Ф.Д.Гурэвіч
Б) Я.Г.Звяруга
В) М.А.Ткачоў
Г) С.А.Піваварчык.

16. Б.Д.Грэкаў лічыў, што ў ІХ – ХІІІ стст. ва ўсходніх славян панавалі
А) першабытнаабшчынныя адносіны
Б) рабаўладальніцкія адносіны
В) феадальныя адносіны
Г) капіталістычныя адносіны

17. В.І.Гарамыкіна даказвала дамінаванне рабаўладальніцкіх
адносінаў ва ўсходніх славян у

А) VІ – VІІІ стст.
Б) ІХ – ХІ стст.
В) ХІІ – ХІІІ стст.
Г) ХІV – ХVІ стст.

18. А.П.П’янкоў даказваў дамінаванне рабаўладальніцкіх адносінаў
ва ўсходніх славян у

А) VІ – VІІІ стст.
Б) ІХ – ХІ стст.
В) ХІІ – ХІІІ стст.
Г) ХІV – ХVІ стст.

19. Па праблеме ўтварэння ВКЛ у беларускай савецкай гістарыяграфіі
панавала канцэпцыя

А) А.К.Краўцэвіча
Б.А.П.Грыцкевіча
В) М.І.Ермаловіча
Г) У.Ц.Пашуты.

20. У вывучэнні эпохі феадалізму дамінавала
А) сацыяльна-эканамічная праблематыка
Б) праблема ўтварэння ВКЛ
В) праблема фарміравання беларускай народнасці
Г) праблема экспансіі каталіцкай царквы.

21. Канцэпцыю прагрэсіруючага пагаршэння становішча сялян
у перыяд феадалізма першым абвергнуў

А) В.І.Мялешка
Б) П.Р.Казлоўскі
В) Д.Л.Пахілевіч
Г) У.Ц.Пашута.

22. З.Ю.Капыскі элементы капіталістычных адносін
у эканоміцы Беларусі вызначаў з

А) ХVІ ст.
Б) ХVІІ ст.
В) ХVІІІ ст.
Г) ХІХ ст.

23. Першым грунтоўна распрацаваў праблему «вызваленчай барацьбы
беларускага народа за ўз’яднанне з Расіяй»

А) А.П.Ігнаценка
Б) С.А.Падокшын
В) А.А.Бірала
Г) Л.С.Абецэдарскі.

24. Узаемасувязь дзекабрыстаў з польскім
нацыянальна-вызваленчым рухам даследаваў

А) А.П.Смірноў
Б) Е.І.Карнейчык
В) П.Н.Альшанскі
Г) Н.М.Махнач.

25. Агароднікаў і бабылёў лічыў самастойнымі катэгорыямі насельніцтва
А) Л.П.Ліпінскі
Б) В.П.Панюціч
В) А.І.Кажушкоў
Г) В.Д.Верашчагін.

26. Працэс фармавання сельскага пралетарыяту Беларусі раскрыў
А) Л.П.Ліпінскі
Б) В.П.Панюціч
В) А.І.Кажушкоў
Г) В.Д.Верашчагін

27. З канца 50 – 60-х гг. у гістарыяграфіі замацоўваецца
ацэнка паўстання 1863 г. як

А) сялянскага
Б) буржуазнага
В) буржуазна-дэмакратычнага
Г) пралетарскага.

28. Рабочы рух у Беларусі ў другой палове ХІХ – пачатку ХХ ст.
упершыню быў раскрыты ў працах

А) Е.П.Лук’янава
Б) А.І.Воранавай
В) Л.П.Ліпінскага
Г) М.В.Біча.

29. Упершыню гісторыя Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г.
была комплексна разгледжана

А) Л.П.Ліпінскім
Б) В.П.Панюцічам
В) К.І.Шабуняй
Г) І.М.Ігнаценкам.

30. Упершыню пасля 20-х гг. паказаў уплыў на сялянства
беларускіх нацыянальных партыяў

А) І.М.Ігнаценка
Б) У.Р.Івашын
В) П.К.Блашко
Г0 П.А.Селіванаў.

31. Н.В.Каменская вырашальным фактарам пры ўтварэнні БССР лічыла
А) БНР
Б) Лютаўскую рэвалюцыю 1917 г.
В) Кастрычніцкую рэвалюцыю 1917 г.
Г) падзеі Першай сусветнай вайны.

32. У 60 – 80-я гг. гісторыя «сацыялістычнага будаўніцтва» вывучалася на падставе
А) «Кароткага курса гісторыі ВКП(б)»
Б) Праграмы КПСС
В) канцэпцыі «развітога сацыялізму»
Г) канцэпцыі «камуністычнага будаўніцтва».

33. Першую абагульняльную працу па гісторыі
партызанскага руху ў Беларусі выдаў

А) П.П.Ліпіла
Б) Л.Ф.Цанава
В) І.С.Краўчанка
Г) М.В.Зімянін.

ІІ. Што аб’ядноўвае пералік?

1. «Кастусь Калиновский в восстании 1863 г.», «Сигизмунд Сераковский», «Восстание 1863 г. в Литве и Белоруссии».
2. «Из истории распространения марксизма в Белоруссии (1883 – 1904 гг.)», «От народничества к марксизму: Распространение марксизма и образование социал-демократических организаций в Белоруссии».
3. «Рабочий класс БССР в послевоенные годы (1945 – 1950 гг.)», «Трудовой подвиг рабочего класса Белорусской ССР (1943 – 1950 гг.)».