Піута Л.В.
студэнтка 4 курса педагагічнага факультэта
(навуковы кіраўнік – Лапкоўская А.М,. дацэнт кафедры лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання, кандыдат філалагічных навук, дацэнт)
РАЗВІЦЦЁ СЛОЎНІКА ВУЧНЯЎ ПАЧАТКОВЫХ КЛАСАЎ ПРЫ ВЫВУЧЭННІ ТЭМЫ «НАЗОЎНІК»
Статья посвящена вопросам развития словаря учеников начальных классов при изучении такой части речи как имя существительное. Предлагаются разнообразные задания для работы над обогащением и активизацией словарного запаса учеников именами существительными.
Слова – важнейшая адзінка мовы, носьбіт значэнняў. Ад багацця слоўніка дзіцяці залежыць якасць яго маўлення і поспех зносін. З пункту гледжання механізмаў мовы перад школьнікамі стаяць дзве задачы: задача колькаснага папаўнення ў памяці кожнага індывіда з разуменнем ўсіх адценняў слоў; задача актыўнасці, гатоўнасці слоўніка да гутарковай дзейнасці, гэта значыць хуткага і дакладнага выбару слоў, уключэнне іх у сказы і тэксты ў прамым і пераносным значэнні.
Папаўненне слоўнікавага запасу адбываецца на працягу ўсяго жыцця чалавека. Неабходнасць узбагачэння слоўніка асабліва востра адчуваецца ў школьным узросце, калі дзеці знаёмяцца з мастацкімі творамі, пашыраюць свае веды пра навакольную рэчаіснасць, авалодваюць асновамі навук.
Падкрэсліваючы важнасць лексічнай работы на пачатковым этапе навучання, М.С. Раждзественскі адзначае: «Слоўнікавая работа заслугоўвае не меншай да сябе ўвагі, чым чыста граматычная: яна патрэбна і для засваення навыкаў, і для разумовага развіцця, і для разумення многіх граматычных з’яў» [1, с. 33].
Марфалогія служыць лінгвістычнай базай узбагачэння слоўніка вучняў. Пры вывучэнні тэмы «Назоўнік» неабходна абапірацца на семантыку агульнага значэння назоўніка. Аналіз праграмы паказвае, што па тэме «Назоўнік», якая вывучаецца ў II-IV класах, вучні спачатку авалодваюць такім абстрактным паняццем, як прадмет. Затым засвойваюцца марфалагічныя катэгорыі, значэнні і формы назоўніка, адпаведная лінгвістычная тэрміналогія. Веды па гэтай часціне мовы паступова папаўняюцца, пашыраюцца лінейна: ад лексіка-граматычнага значэння слоў і марфалагічных катэгорый да сістэмы словаформ, якія ўтвараюць адну лексему.
Засваенне назоўніка з’яўляецца адной з важных задач вывучэння школьнай граматыкі. Назоўнік у сучаснай беларускай мове валодае багатымі семантычнымі магчымасцямі, граматычнай сістэмай катэгорый і форм, разнастайнымі марфалагічнымі і сінтаксічнымі прыметамі, а таму служыць невычэрпнай крыніцай папаўнення слоўніка вучняў пачатковых класаў, павышэння культуры маўлення.
Пры вывучэнні назоўнікаў школьнікі асэнсоўваюць паняцце граматычнай прадметнасці, глыбей знаёмяцца з лексічным значэннем субстантываў, а гэта ў значнай меры садзейнічае развіццю абстрактнага мыслення дзяцей. Адным з эфектыўных спосабаў паўтарэння і замацавання вывучаных слоў, фарміравання ўмення разумець асаблівасці іх ужывання, на думку Г.I. Верашчакі, з'яўляюцца лексіка-семантычныя практыкаванні, якія ўключаюць розныя заданні. Ён выдзяляе практыкаванні, якія паглыбляюць уяўленні вучняў пра мнагазначныя словы, выпрацоўваюць уменне дыферэнцыраваць іх значэнні:
1) Адказаць на пытанні, устаўляючы замест кропак патрэбныя словы. Барабаніць (хто?што?)............ Трашчыць (хто?што?)............ Хмурыцца (хто?што?)............ Ідзе (хто? што?) ................... Чэрствы (хто?што?) ............ Востры (хто?што?)............... Залаты (хто? што?) .............. Свежы (хто? што?) ...,..., .... |
2) Да назоўнікаў далучыць прыметнікі горкі ці салодкі. Падкрэсліць спалучэнні слоў, у якіх прыметнікі ўжыты ў пераносным значэнні. Сон .... Слёзы .... Цыбуля .... Цукерка .... 3) Замест кропак уставіць патрэбныя словы. На дзяўчынцы шапка (якая?) ....... . На стозе шапка (якая?) ...,.....На дзвярах ручка (якая?) ........У дзіцяці ручка (якая?) ........Пішуць ручкай(якой?) ........ |
4. Растлумачыцъ, якія значэнні маюць наступныя словы: нос, ліст, іголка, лісічка, кран.
5. Падабраць да назоўнікаў сінонімы.
Мяцеліца – ...,...,..., Дарога– ...,...,.... Асілак – ...,...,....
Словы для выкарыстання: завея, сілач, волат, сцежка, бура, гасцінец, шлях, здаравяк, завіруха, шаша.
6. Параўнайце сказы левага і правага слупкоў і скажыце, у якіх з іх падкрэсленыя назоўнікі маюць пераноснае значэнне.
1. Беглі салдаты з насілкамі і лапатамі. 2. Першым снегам іскрыцца абрус на стале. 3. Бялявыя вусы былі заядла падкручаны. |
1. Беглі дні, і памалу канчалася восень. 2. Зіма снягоў абрусы сцеле. 3. А там ячмень тапорыць свае свае калючыя вусы. |
Засваенне граматычных форм роду, ліку, склону назоўнікаў важна для авалодання марфалагічным ладам мовы. На аснове знаёмства са змяненнем назоўнікаў дзеці потым засвойваюць правілы пра змяненні іншых часцін мовы па родах, ліках і склонах (змяненне прыметніка, лічэбніка, займенніка). Набыццё граматычных ведаў неабходна спалучаць з павелічэннем слоўнікавага запасу вучняў, з выпрацоўкай арфаграфiчных і арфаэпічных навыкаў, з навучаннем дзяцей звязнай мове.
Са значэннем назоўнікаў і іх граматычнымі прыметамі школьнікі знаёмы з урокаў рускай мовы. Гэтыя веды трэба ўзнавіць на матэрыяле беларускай мовы і паказаць спецыфічныя для беларускай мовы марфалагічныя асаблівасці назоўнікаў. Пры гэтым настаўнік, развіваючы слоўнік вучняў, абавязкова звяртае ўвагу на мiжмоўныя назоўнікі-амонiмы – словы, якiя маюць рознае значэнне, але супадаюць у гукавых адносiнах: рэч (вещь) – речь (маўленне), нядзеля (воскресенье) – неделя (тыдзень), час (время) – час, тэрмiн (срок) – термін, качка (утка) – качка (дзеянне), трус (кролік) – трус (баязлiвец), сварка (ссора) – сварка (працэс), дыван (ковёр) – діван, пыл (пыль) – пыл (гарачасць) і г.д.
У IV класе паглыбляюцца веды вучняў пра назоўнік як часціну мовы (значэнне, род, лік, склон, тыпы скланення) і развіваюцца ўменні асэнсавана ўжываць склонавыя формы назоўнікаў у беларускай мове. Склонавыя формы назоўнікаў паказваюць на іх адносіны да іншых слоў у сказе. Таму іх засваенне грунтуецца на разуменні вучнямі сувязі слоў у сказе. Пасля таго, як вучні авалодаюць навыкамі вызначэння слоў, звязаных па сэнсе і граматычна (словазлучэнне), пачынаецца праца над склонамі. Для ўзбагачэння слоўніка настаўнік можа прапаноўваць наступныя заданні:
1. Запішыце парамі словы і ўдакладніце іх значэнне з дапамогай іншых слоў. Праскланяйце падкрэсленыя назоўнікі.
Бачок, вусны, гасцінец, гладзь, горка, граната, касіць, копка, люстра, люты, мех, міна, норка, рана, свінка.
2. З прыведзенымі словамі складзіце і запішыце як мага больш словазлучэнняў або кароткіх сказаў. Кожны раз слова павінна ўжывацца з новым значэннем. Праскланяйце назоўнікі.
Гісторыя, дробязь, корань, справа; востры, лёгкі, свежы, халодны; даць, класціся, круціць, плысці, стаць.
3. Адгадайце лінгвістычныя загадкі. Адгадкі запішыце. Адзначце гукі, якімі адрозніваюцца словы-адгадкі. Праскланяйце папарна назоўнікі-адгадкі.
Калі я з «л» — канькі дастаньце, дзеці.
Калі я з «м» — то самы смачны ў свеце. (лёд — мёд)
З «л» — забава я для дзетак.
З «р» — я каралева кветак. (лужа — ружа)
Першапачатковае азнаямленне са змяненнем назоўнікаў фактычна пачынаецца з I класа, дзе вучні назіраюць над змяненнем формаў слова. У II і III класах уносяцца элементы асэнсавання граматычнай формы слова праз канчатак. Назіранні над змяненнем канчаткаў слова ў залежнасці ад іншых слоў у сказе дазваляюць вучням размяжоўваць зменную і нязменную часткі слова, выяўляць залежнасць паміж граматычным пытаннем і канчаткам слова. Асноўная праца над склонавымі формамі назоўніка праводзіцца ў IV класе з мэтай навучыць дзяцей правільна выкарыстоўваць склонавыя формы назоўнікаў у моўных зносінах.
Традыцыйна ў школьнай практыцы спачатку ідзе вывучэнне правапісу канчаткаў назоўнікаў 1-а скланення, затым 2-а і 3-а. Такая паслядоўнасць вывучэння з’яўляецца найбольш зручнай, бо дае вучням магчымасць зразумець характэрныя асаблівасці змянення назоўнікаў аднаго тыпу скланення, потым другога, трэцяга і, нарэшце, суаднесці формы змянення назоўнікаў розных тыпаў скланення. Важна падкрэсліць пры гэтым, што вызначэнне склонавай формы назоўніка адбываецца не па адной якой-небудзь прымеце, а па сукупнасці прымет: значэнне, пытанне, канчатак, роля ў сказе і інш. Задача заключаецца ў тым, каб вызначыць адну ці некалькі прымет, характэрных для пэўнага тыпу скланення назоўніка або для канкрэтнага выпадку.
Назоўнік як лексіка-граматычны разрад слоў уключае ў сябе словы розных лексіка-семантычных груп: назвы асоб (маці, брат, настаўнік, вучань), жывых істот (мядзведзь, певень, шчупак, яшчарка, камар), рэчаў (парта, кніга, партфель), прадметаў рэчаіснасці (гай, поле, рака, дрэва), з’яў прыроды (дождж, туман, навальніца), з’яў грамадскага жыцця (рэвалюцыя, дэмакратыя, выбары). Нягледзячы на семантычную разнастайнасць назоўнікаў, усе яны характарызуюцца агульным значэннем – значэннем прадметнасці. Для ўзбагачэння слоўніка вучняў назоўнікамі можна прапанаваць наступнае заданне: Прачытайце. Назавіце групу слоў адным словам. Запішыце падабраныя вамі словы.
Акунь, лінь, пячкур, карась, карп, акула, сом, уюн, мянтуз, вугор — гэта ... (рыбы)
Пчала, жук, чмель, матылёк, страказа, мурашка, аса, авадзень, камар, муха, конік, божая кароўка– гэта... (насякомыя)
Верабей, ластаўка, сарока, бусел, качка, шпак, кнігаўка, чапля, чайка, дрозд, малінаўка, сойка, сава, дзяцел, грак, журавель, жаваранак, зязюля, стрыж, кулік, салавей, сініца, страус, цецярук, глушэц–гэта... (птушкі)
Заяц, воўк, ліса, дзік, леў, барсук, крот, вавёрка, вожык, янот, выдра, тхор, бабёр, зубр, казуля, куніца, тыгр, рысь, мядзведзь–гэта...(жывёлы)
Да адной часціны мовы адносяцца словы, якія маюць аднолькавае граматычнае значэнне, аднолькавы набор прыватных марфалагічных катэгорый (прымет) і ўжываюцца ў словазлучэннях аднолькавых мадэлей. Важна, каб вучні пачатковых класаў засвоілі падставы размежавання лексіка-граматычных разрадаў – часціны мовы. Гэта дазволіць школьнікам выразна і дакладна авалодаць тэхнікай аднясення слоў да розных часцін мовы. Вывучэнне часцін мовы адбываецца па пэўным плане: знаёмства з агульным катэгарыяльным значэннем слоў пэўнай часціны мовы; асноўныя марфалагічныя катэгорыі, уласцівыя ёй; спалучальнасць пэўнай часціны мовы з іншымі словамі; сінтаксічная роля ў сказе; тэкстаў тваральная роля; праца па культуры маўлення.
Арганічнасць правядзення слоўнікавай работы на марфалагічным узроўні выяўляецца ў лексіка-граматычных значэннях часцін мовы, лексіка-граматычных катэгорыях часцін мовы, пастаянных і непастаянных прыметах катэгорый часцін мовы. Супастаўленне марфалагічных значэнняў з лексічным значэннем асобнага слова забяспечвае разуменне залежнасці ўтварэння рада марфалагічных форм адлексічных значэнняў слоў.
Узбагачэнне слоўнікавага запасу прывывучэнні марфалогіі прадвызначае наступныя напрамкі: 1) набыццё ведаў пра часціны мовы, формах іх змен, спалучальнасці, тэкстаў тваральнай ролі; 2) аналіз сэнсавага боку часцін мовы, адценняў значэння, якія гэтыя моўныя з’явы ўносяць у канкрэтную маўленчую сітуацыю; 3) авалоданне комплексам ведаў, накіраваных на выкарыстанне слоў той ці іншай часціны мовы для стварэння і ўзнаўлення звязных выказванняў.
Спіс літаратуры
1. Рождественский, Н.С. Программа по русскому языку в свете задач начального обучения / Н.С.Рождественский // Начальная школа. – 1986. – №7. – С. 33–34.