Черкес Г.А. МЕТАДЫЧНЫЯ ПРЫЁМЫ РАЗВІЦЦЯ ГРАМАТЫЧНАГА ЛАДУ МАЎЛЕННЯ СТАРШЫХ ДАШКОЛЬНІКАЎ
^ Вверх

Чаркес Г.А.

студэнтка 4 курса педагагічнага факультэта 

(навуковы кіраўнік – ЛапкоўскаяА.М., дацэнт кафедры лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання, кандыдат філалагічных навук, дацэнт)

 

МЕТАДЫЧНЫЯ ПРЫЁМЫ РАЗВІЦЦЯ ГРАМАТЫЧНАГА ЛАДУ МАЎЛЕННЯ СТАРШЫХ ДАШКОЛЬНІКАЎ

 

Автор статьи затрагивает важную для современного детского сада проблему формирования грамматического строя белорусской речи старших дошкольников, рассматривает основные методические приёмы по работе с детьми для формирования грамматического навыка. 


Фарміраванне граматычных навыкаў дашкольнікаў накіравана на засваенне правілаў ужывання граматычных катэгорый. Выхавальнік практыкуе дзяцей у правільным дапасаванні слоў у родзе, ліку, склоне, разуменні і ўжыванні прыназоўнікаў у, над, на, пад, за, да, ад, з. Ужыванне прыназоўніка ўз’яўляецца паказчыкам засваення прастора выхадносін. Дашкольніка ўвучаць ужываць назвы знаемых прадметаў у правільнай форме: множным ліку, давальным склоне, месным склоне і інш. Ставіцца задача – навучыць дзяцей утвараць і актыўна выкарыстоўваць прыналежныя і параўнальныя прыметнікі, звяртаць увагу на правільнае ўжыванне форм загаднага ладу дзеясловаў, розных форм дзеяслова ў есці, даць, хацець.

У сярэдняй групе нямала месца займае работа па ўтварэнні назваў дзіцянят жывёл, назваў прадметаў посуду, парадкавых лічэбнікаў. Звяртаецца ўвага на розныя спосабы ўтварэння некаторых груп слоў.

У старэйшай групе працягваецца работа па навучанні дашкольнікаў словазмяненню і словаўтварэнню. Дзеці вучацца выкарыстоўваць розныя суфіксы для ўтварэння назваў жывёл, прафесій, ужываць формы слоў са значэннем адзінкавасці (бульбіна, цыбуліна), складаць словы на падставе двух простых (доўгія вушы – даўгавухі).

Найбольш эфектыўным метадам фарміравання граматычных уменняў з’яўляецца дыдактычная гульня з цацкамі, малюнкамі, прадметамі. Гэта гульні на ўжыванне назоўнікаў у родным склоне (Чаго не стала?, Чаго больш?), назоўнікаў з прыназоўнікамі (Дзе Каця?), на ўжыванне дзеясловаў у прошлым і будучым часе (Учора і заўтра), на ўжыванне прыналежных прыметнікаў (Чыя рэч?)

У дзяцей узбагачаецца і ўдакладняецца сінтаксічны бок маўлення. Асновай паўнацэннага развіцця сінтаксісу маўлення з’яўляецца ўменне назіраць, вылучаць у прадметах і з’явах галоўнае, істотнае, выяўляць разнастайныя адносіны паміж імі – прычынна-выніковыя, часавыя.

Карысным з’яўляецца прыём дагаворвання дзецьмі сказаў са знаемых казак, вершаў.

Да трох гадоў дзеці авалодваюць найбольш тыповымі канчаткамі такіх граматычных катэгорый, як склон, род, лік, час, але не засвойваюць усёй разнастайнасці гэтых катэгорый. Асабліва гэта адносіцца да назоўнікаў.

На чацвёртым годзе дзіця арыентуецца на першапачатковую форму слова, што звязана з засваеннем катэгорыі роду. Пры правільным вызначэнні родавай прыналежнасці назоўніка дзіця правільна змяняе яго, пры памылковым – дапускае памылкі («котка злавіла мыша», «я хачу хлеба з солем»).

Для гэтага ўзросту характэрна імкненне да захавання дзеяслоўнай асновы слова, таму і ўзнікаюць памылкі тыпу «можу» замест «магу» (ад «магчы»); «не пусцілі» замест «не пушчу» (ад «пускаць»); «вазьміце» замест «узяў» (ад «узяць»). Такія марфалагічныя памылкі з'яўляюцца ўзроставай заканамернасцю, якая залежыць ад сацыяльнага асяроддзя [1, с. 12].

У сярэдніх групах істотнае месца займае праца над развіццём разумення граматычных формаў і ўжываннем іх у маўленні. Дзяцей трэба вучыць правільна змяняць найбольш часта ўжывальныя словы, у якіх яны дапускаюць марфалагічныя памылкі.

Асноўны змест працы ў дадзеным узроставым перыядзе заключаецца ў наступным: спачатку ідзе навучанне змене слоў па склонах, а затым – дапасаванню назоўнікаў з прыметнікамі ў родзе і ліку, ужывання прыназоўнікаў (у, за, на, пад, каля) і дзеясловаў.

Навучанне гэтым граматычным навыкам ажыццяўляецца пераважна ў форме гульні. Прапануецца шэраг дыдактычных гульняў па фарміраванні марфалагічнага боку маўлення. У асноўным гэта гульні наменклатурнага характару, у якіх называюцца прадметы, іх якасці, уласцівасці, стан, узаемаадносіны, размяшчэнне.


Напрыклад:


Гульня «Адзін – шмат»

Мэта: навучыцьдзяцей утвараць назоўнікі назоўнага склону множнага ліку. Наглядны матэрыял: прадметныя малюнкі – словы ў адзіночным і множным ліку.

Ход гульні: дзецям дэманстраваўся малюнак з выявай аднаго прадмета і прапаноўвалася знайсці карцінку з выявай гэтага ж прадмета, але ў большай колькасці.

Выхавальнік: «У мяне чырвоны шар».

Дзіця: «А ў мяне чырвоныя шары».

Гульня «Госці»

Мэта: замацаванне тэмы «Дзікія жывёлы», засваенне ўтварэння форм давальнага склону.

Наглядны матэрыял: прадметныя малюнкі і мяккія цацкі.

Ход гульні: дзеці рассаджваюцца вакол стала, у кожнага дзіцяці па цаццы, у выхавальніка зайчык, на стале раскладзены малюнкі з пачастункамі. Дзецям прапаноўвалася выбраць па малюнку, для сваёй цацкі і пачаставаць яе: Арэхі я дам вавёрцы. Мёд я дам мядзведзю. Сукенку апрану ляльцы.

Гульня «Падкажы дзеянні»

Мэта: навучыць дзяцей утвараць і правільна ўжываць дзеяслоў ехаць з рознымі прыстаўкамі.

Наглядны матэрыял: цацачная машынка.

Ход гульні: выхавальнік паказвае дзеянні з машынкай і пачынае сказ, а дзеці павінны працягнуць сказ і назваць дзеянне: Машына ад дома што зрабіла?... (ад’ехала); Машына па дарозе што зрабіла?... (паехала); Машына да моста што зрабіла?... (пад’ехала); Машына на мост што зрабіла?... (узехала); Машына з моста што зрабіла?... (з’ехала); Машына дрэва што зрабіла?... (аб’ехала). Выхавальнік паўтарае сказаныя дзецьмі дзеясловы, вылучаючы голасам прыстаўкі.

 

 

Гульня «Даскажы сказ»

Мэта: навучыць дзяцей утвараць ад прыметнікаў формы ступеней параўнання.

Ход гульні: Выхавальнік зачытвае сказы, а дзеці павінны іх закончыць: Вова моцны, а яго брат яшчэ ... (мацнейшы); Машына хуткая, а самалёт яшчэ ... (хутчэйшы); Вясной надвор’е цёплае, а ўлетку яшчэ ... (цяплейшае); У Лены шарф доўгі, а ў Каці яшчэ ... (даўжэйшы); Вечар цёмны, а ноч яшчэ ... (цямнейшая); Марожанае смачнае, а цукерка яшчэ ... (смачнейшая).


Фарміраванне граматычных уменняў і навыкаў залежыць ад таго, як вядзецца праца па ўзбагачэнню слоўніка. Так, пры замацаванні назваў жывёл можна практыкаваць дзяцей ваўтварэнні множнага ліку назоўнікаў: заяц – зайчаняткі; ліса – лісяняты; воўк – ваўчаняты.

Пры складанні практыкаванняў трэба памятаць, што граматычныя правілы з'яўляюцца выразам канкрэтных жыццёвых адносін. Трэба прадугледзець сувязь граматычных формаў з рэальнымі жыццёвымі адносінамі або іх імітацыяй з дапамогай цацак і малюнкаў, а таксама неаднаразовыя практыкаванні з мэтай замацавання навыкаў.

Заняткі ў дашкольных установах, у большай частцы, праводзяцца з цацкамі. Цацка дае магчымасць вырабляць разнастайныя змены месца (на стале, за сталом), палажэнні (сядзіць, ляжыць), дзеянняў (гуляе, скача), называць якасці – колер, форму (бант вялікі, чырвоны; шапочка пуховая, белая, мяккая) , лікавыя адносіны. У працэсе гэтых змяненняў дзіцяці даводзіцца адпаведным чынам змяняць словы і засвойваць марфалагічныя элементы мовы.

З мэтай разумення правільнага ўжывання прыназоўнікаў з прасторавым значэннем (у, за, на, каля, пад) можна выкарыстоўваць гульню «Адгадай, што змянілася?». У пачатку дзецям прапануюць пасадзіць ляльку за стол, пад стол, каля стала (для разумення значэння прыназоўнікаў). Затым месцазнаходжанне лялькі мяняюць (за сталом, пад сталом, на стале, каля стала), а дзеці адгадвалі, што змянілася, ужываючы прыназоўнікі і змяняючы па склонах слова стол.

Актывізацыя прыназоўнікаў з прасторавым значэннем адначасова падводзіць дзіця да ўжывання склонавых формаў. Гульню «Адгадай, што змянілася?» можна рэкамендаваць для засваення формы роднага склону множнага ліку назоўнікаў. Паколькі дзеці робяць памылкі ва ўжыванні назоўнікаў у множным ліку, то і цацак павінна быць больш за адну. Разам з тым, цацак павінна быць не менш за дзве-тры, каб увага дзіцяці была накіравана на правільную змену слова.

У сярэдніх дашкольнікаў выклікае цяжкасці ўжыванне формы ніякага роду назоўнікаў. Для яе засваення можна рэкамендаваць дыдактычную гульню «Чароўны мяшочак», а таксама сузіранне прадметных малюнкаў. Цацкі і малюнкі падбіраюць такім чынам, каб разам з назоўнікамі ніякага роду былі назоўнікі мужчынскага і жаночага роду. Родавая прыналежнасць выяўляецца лепш, калі да назоўнікаў дапасуецца прыметнік.

У працэсе разглядвання прадметных малюнкаў дзеці называюць прадмет, адказваюць на пытанні: «Хто гэта? Які пеўнік? Якое вядро? Якое яечка?» Пытальны займеннік дапасуецца да назоўніка і дапамагае дзіцяці арыентавацца на род назоўніка, акрамя таго дзіця павінна навучыцца арыентавацца на род назоўніка пры вызначэнні прадмета па яго прыметах.

Дыдактычныя гульні з цацкамі, гульні-драматызацыі ў найбольшай ступені адпавядаюць узроставым асаблівасцям дзяцей сярэдняга дашкольнага ўзросту. Яны надаюць магчымасць змяняць становішча цацак, разыгрываць сцэнкі, ужываць прамую і ўскосную мову, адпаведным чынам змяняць словы. Дынаміка гульнявога дзеяння спрыяе засваенню граматычных навыкаў. У падобных гульнях прадугледжваецца дыдактычная задача, абсталяванне, ход гульні, гульнявыя дзеянні [1, с. 107].

Фарміраванне навыкаў дапасавання назоўнікаў да прыметнікаў у ліку, родзе і склоне ажыццяўляецца ў працэсе знаёмства з цацкамі, разглядвання, апісання, а таксама параўнання цацак, прадметаў, карцін, калі дзеці называюць іх форму, колер, велічыню.

У сучасных умовах выхавання і навучання дзяцей назіраецца тэндэнцыя даваць дзецям магчымасць самастойна ўтвараць цяжкія граматычныя формы шляхам змянення асновы слова, нетыповыя змены канчаткаў. Аднак, не атрымліваючы правільнага ўзору, дзеці дапускаюць памылкі. У іх не выпрацоўваецца адразу патрэбны навык, які ў далейшым павінен быць замацаваны.

У сярэдняй групе пашыраецца кола граматычных з'яў, якія падлягаюць засваенню. Працягваецца навучанне ўжыванню формаў роднага склону адзіночнага і множнага ліку назоўнікаў, дапасаванню прыметнікаў у родзе, ліку і склоне, выкарыстанню розных формаў дзеясловаў; фарміраванню ўменняў правільна змяняць дзеясловы па асобах і ліках, свядома ўжываць прыназоўнікі з прасторавым значэннем.

У гэтым узросце вялікую ролю адыгрывае сувязь граматычных формаў з жыццёвымі сітуацыямі. Адсюль – неабходнасць выкарыстання нагляднасці. Для гульняў і практыкаванняў выкарыстоўваецца роўная колькасць цацак і малюнкаў.

У гэтым узросце дзеці дасягаюць выразнасці вымаўлення канчаткаў; прапануецца вымавіць слова ў правільнай форме, паўтарыць услед за выхавальнікам; падумаць, як сказаць правільна; падтрымліваецца пошук дзіцем марфем. Прыцягнуць да гэтага дзіцяці можна гульнёй «Выпраў мяне».

Працягваецца фарміраванне навыкаў ужывання назоўнікаў у множным ліку ў назоўным, родным, давальным і вінавальным склонах; праца па замацаванні ў яўленняў пра родавую прыналежнасць назоўніка, пра ўжыванне нязменных назоўнікаў.

Для засваення катэгорыі ніякага роду праводзіцца сузіранне прадметных малюнкаў і цацак. Дзеці адказваюць на пытанні: «Што гэта? Вядро якое? Талерка якая?» Гэтак жа можна выкарыстоўваць і адпаведныя практыкаванні на засваенне прыметнікаў.

Для засваення родавай прыналежнасці, развіцця арыентацыі на канчаткі слоў пры дапасаванні назоўнікаў з прыметнікамі ў родзе і ліку прапаноўваюцца практыкаванні з вылучэннем канчаткаў і азначальных займеннікаў, напрыклад: «Гэта груша. Якая яна?» [9, с. 121]

У сярэдняй групе праводзіцца работа на засваенне нескланяльных назоўнікаў, а таксама практыкаванні, з дапамогай якіх дашкольнікі вучацца правільна дапасоўваць словы ў сказе. Напрыклад, у працэсе практыкавання «Загадка» выхаванцы, пры вызначэнні родавай прыналежнасці назоўніка, арыентуюцца на канчаткі слоў.

Падобныя заданні складаныя для дзяцей, асабліва тады, калі яны сустракаюцца імі ўпершыню. Важна, каб у дзяцей актывізавалася пошукавая дзейнасць, і, каб яны ў выніку атрымалі ўзор правільнага маўлення.

Трэба дыферэнцыравана вызначаць меру патрабавальнасці да дзяцей, улічваючы задачы навучання і якасць засваення матэрыялу. Напрыклад, навучаючы дашкольнікаў утвараць формы дзеясловаў у загадным ладзе, трэба дамагчыся, каб маўленне дзяцей была правільнай. Для гэтага прапануецца некалькі разоў вымаўляць слова ў правільнай форме.

Граматычна правільнае маўленне  дапамагаюць выпрацоўваць спецыяльныя правілы гульняў. Так, у гульні «Мішка, зрабі», Мішка разумее, калі дзеці кажуць правільна, а калі памыляюцца. Калі дзіця памылілася, Мішка не выконвае яго просьбу. У гульні «Чый домік?» дзверы хаткі адкрываюцца, калі дзіця сказала правільна: «Прыйшоў конік», «Прыйшоў мядзведзь».

Такім чынам, фарміруючы ў дзяцей старшага дашкольнага ўзросту граматычны лад маўлення выхавальніку неабходна вырашыць наступныя задачы: вучыць дзяцей правільна ўжываць усе словы, якія ёсць у іх актыўным слоўніку; выхоўваць у дзіцяці крытычнае стаўленне да граматычных памылак у яго ўласным і чужым маўленні; фарміраваць патрэбугаварыць правільна.

 

Спіс літаратуры

 

1. Кукса, В.М. Колеры вясёлкі: Вучымся гаварыць па-беларуску / В.М. Кукса. – Мінск, 2008. – 43 с.

2. Волина, В.В. Весёлая грамматика / В.В. Волина. – М.: Знание, 2005. –336 с.