Котава М.А.
студэнтка 3 курса педагагічнага факультэта
(навуковы кіраўнік – Лапкоўская А.М., дацэнт кафедры лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання, кандыдат філалагічных навук, дацэнт)
ВІДЫ САМАСТОЙНЫХ РАБОТ НА ЎРОКАХ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ Ў ПАЧАТКОВЫХ
КЛАСАХ
В данной статье затрагиваются вопросы формирования самостоятельности у учеников начальных классов, приводятся виды самостоятельных работ и особенности их использования на уроках белорусского языка в начальных классах.
Канчатковай мэтай фармiравання вучэбнай дзейнасцi з’яўляецца станаўленне вучня, калi ён можа самастойна ставiць мэту дзейнасцi, здабываць неабходныя для рашэння мэты веды i спосабы дзейнасцi, калi ён можа планаваць сваю дзейнасць, суадносiць атрыманыя вынiкi з пастаўленай мэтай, гэта i значыць самастойна ажыццяўляць вучэбную дзейнасць.
Калi дзiця паступае ў школу, то яно мае пэўны запас ведаў, уменняў i навыкаў, якiя неабходна развiваць i папаўняць. У працэсе навучання вучань павiнен дасягнуць дастаткова высокага ўзроўню самастойнасцi, якi дасць магчымасць справiцца з рознымi заданнямi, здабыць новае ў працэсе рашэння вучэбнай задачы.
Павышэнне ступенi самастойнасцi школьнiкаў у вучэбнай дзейнасцi садзейнічае: 1)павышэнню ўзроўню фармiруемых ведаў, што прадугледжвае пераход ад унутранапрадметных сувязей да мiжпрадметных; 2)дасягненню такой пабудовы навучання, у працэсе якой ажыццяуляецца пераход ад загадаў настаўнiка да пошуку падобных ведаў; 3)росту ступені самастойнасцi вучняў пры ўмове, калi яны будуць пераходзiць ад авалодвання дзеянняў у гатовым выглядзе да самастойнага адкрыцця [1, c.31].
Станаўленне самастойнасцi павiнна мець на ўвазе пераход вучняў ад асэнсавання неабходнасцi фармiравання дадзеных уменняў да ўсведамлення важнасцi авалодання цэлай структурай вучэбнай дзейнасцi. Важна не прапусцiць пераход ад рэпрадуктыўных задач да творчых. Фармiраванне самастойнасцiў вучэбнай дзейнасцi з’яўляецца перадумовай праяўлення дадзенай якасцiў другiх вiдах дзейнасцi, не толькiў тых, у якiх вучань уключаецца ў цяперашнi час, але i тых, якiя яму спатрэбяцца ў будучым. У сувязi з гэтым, значнае месца набывае задача фармiравання ў вучняў творчага патэнцыялу.Павышэнне ступенi самастойнасцi можа iсцi па розных накiрунках, аднак поспех iх рэалiзацыi залежыць ад таго, на колькi мэтазгоднай будзе мера канкрэтнага i агульнага ў арганiзацыi дзейнасцi школьнiкаў. Маецца на ўвазе, што падбор заданняў, прапанаваных вучням, зменiць яго пазiцыi, ператвараючы вучня з пасiўнага творцы гэтага працэсу ў актыўнага. Менавiта ў такой пазiцыi праяўляецца самастойнасць у выбары свайго рашэння задачы. Пазнавальная самастойнасць характарызуецца ўнутранай запатрабаваннасцю чалавека ў ведах, уменнем iх набываць з розных крынiц i творча выкарыстоўваць у практычнай дзейнасцi.
Развiццё пазнавальнай самастойнасцi вучняў залежыць ад прыёмаў навучання. Адным з навучальных прыёмаў, якi выхоўвае навыкi самастойнай работы, з’яўляецца выкладанне матэрыялу настаўнiкам па ўзоры. Эфектыўнасць самастойнай работы перш за ўсё залежыць ад характару задання. Зыходзячы з граматычнага матэрыялу, настаўнiк можа даваць наступныя самастойныя работы: фанетычныя, што спрыяюць правiльнаму вымаўленню гукаў, складоў, слоў; марфалагiчныя, якія дапамагаюць фармiраваць арфаграфiчныя навыкi, выпрацоўваць пiсьменнасць; слоўнiкавыя, што могуць быць двух тыпаў: слоўнiкава-афаграфiчныя i слоўнiкава-фанетычныя; сiнтаксiчныя, якія служаць для звязнага маўлення вучняў у вуснай і пісьмовай форме [2, c.14].
Заданні для самастойнай работы абавязкова суправаджаюцца тлумачэннямі настаўніка. Павышэнне ступені самастойнасці школьнікаў у вучэбнай дзейнасці садзейнічае павышэнню ведаў, якія прадугледжваюць пераход ад унутрана-прадметных сувязей да міжпрадметных. Павышэнне ступені самастойнасці дасягаецца за кошт такой пабудовы навучання, у працэсе якога ажыццяўляецца пераход ад загаду настаўніка да пошуку ведаў. Ступень самастойнасці вучняў будзе расці ў тым выпадку, калі яны будуць пераходзіць ад авалодвання дзеянняў у гатовым выглядзе да самастойнага адкрыцця.
Для абуджэння творчай актыўнасці і самастойнасці на ўроках неабходна ствараць і вырашаць праблемныя сітуацыі. Пасiўнасць некаторых школьнiкаў пры вывучэннi новага матэрыялу часцей за ўсё абумоўлена тым, што яны не падрыхтаваны да такога ўспрымання, а значыць i да актыўнага ўдзелу ў рабоце. У такiм выпадку практыкуюцца iндывiдуальныя заданнi.
Фармiраванне ўменняу i навыкаў самастойнай работы ў пачатковых класах мае вельмi важнае значэнне для ўсяго наступнага развiцця школьнiкаў. Трэба сказаць, што ў пачатковых класах перадавыя настаўнiкi дабiваюцца ў рашэннi гэтай задачы значных поспехаў.
Самастойная работа павiнна: 1) адпавядаць вучэбнаму матэрыялу; 2) адпавядаць вучэбным магчымасцям вучняў; 3) мець пэўную мэту.
Па форме арганiзацыi самастойныя работы можна падзялiць на iндывiдуальныя i групавыя. Iндывiдуальныя работы дазваляюць скласцi карцiну разумовых здольнасцей кожнага з вучняў. Групавыя работы садзейнiчаюць больш эфектыўнаму абмену ведамi, калектыўнаму абмеркаванню.
Асаблiва папулярнай у дыдактаўi метадыстаў стала класiфiкацыя вiдаў самастойных работ, заснаваная на крынiцах ведаў. У адпаведнасцi з гэтай класiфiкацыяй вылучаюць наступныя вiды самастойнай навучальнай работы школьнiкаў: работа з вучэбнай кнiгай (разнавiднасцi– складанне плана асобных глаўi параграфаў, адказы на пытаннi настаўнiка, аналiз iдэйнага зместу або мастацкiх асаблiвасцей твора па пытаннях настаўнiка, характарыстыка дзеючых асоб, работа над першакрынiцамi i iншыя); работа з даведачнай лiтаратурай (даведнiкi па асобных галiнах ведаў, слоўнiкi, энцыклапедыi i iнш. );навучальныя практыкаваннi;сачыненнii апiсаннi (па апорных словах, малюнках,асабiстых уражаннях i да т.п.);назiраннii лабараторныя работы (назiранне за моўным матэрыялам);работа, звязаная з выкарыстаннем раздатачнага матэрыялу (камплектаў малюнкаў, кубiкаўi г.д.);графiчныя работы [3, c. 29].
Трэба ўлiчваць, што класiфiкацыя работ па крынiцах ведаў з’яўляецца дапаможнай, таму што не можа быць заданняў проста працаваць з кнiгай, таблiцай i да т.п. Заўсёды ставiцца змястоўная мэта. Але такая класiфiкацыя мае вельмi важнае педагагiчнае значэнне перш за ўсё таму, што засваенне вучнямi зместу навучальнага матэрыялу i авалоданне ўменнямi адбываецца адначасова. Значыць, будаваць сiстэму заданняў для самастойнай работы вучняў укожным канкрэтным выпадку настаўнiк будзе i па змесце, i па крынiцах ведаў.
Аднак, прыведзеныя класiфiкацыi вiдаў самастойнай работы адлюстроўваюць яе знешнi бок або, калi гаварыць з пункту гледжання настаўнiка, кiравальны бок гэтага паняцця. Такая класiфiкацыя мае пэўную каштоўнасць, паколькi паказвае вялiкую колькасць шляхоў уключэння самастойнай работы ў навучальную дзейнасць вучняў. Аднак такi падыход да класiфiкацыi самастойных работ аднабаковы. Ён не раскрывае сутнасць зместу работы, застаўляючы без увагi ўзровень мыслiцельнай актыўнасцi школьнiкаў.
Многiя даследчыкiў пошуках магчымасцей для лепшага адлюстравання ўнутранага боку зместу самастойнай работы сталi акцэнтаваць увагу на паслядоўным нарастаннi прадуктыўнага i творчага пачаткаў як у самастойнай дзейнасцi, так iў заданнях, якiя праектуюць гэтую дзейнасць i адлюстроўваюць змены ва ўзроўнi мыслення вучняў. Сэнс дадзенай канцэпцыi заключаецца ў пастаянным увядзеннiў працэс засваення ведаў навучальных заданняў, якiя патрабуюць узрастаючай самастойнасцii творчасцi школьнiкаў. Якасцi гэтыя фармiруюцца з дапамогай пазнавальнай задачы, падрыхтоўкi вучняў да актыўнага ўспрыняцця i асэнсавання новага матэрыялу, у якiм настаўнiк выяўляе ў нейкай ступенi метады навуковых адкрыццяў з гiсторыi навукii паслядоўна ўводзiць iх у ланцужок ведаў пэўнага тыпу. Гэта можа быць вывучэнне матэрыялу па падручнiку або самастойныя практыкаваннi па ўзоры; выкананне новых заданняў з прымяненнем засвоеных метадаў (паўсамастойныя работы) або заданняў новага тыпу, якiя патрабуюць вiдазмянення, пераносуўновую сiтуацыю засвоеных метадаў працы (самастойныя работы); выкананне практыкаванняў эўрыстычнага i творчага характару (самастойнае набыццё ведаў, даследванне пэўных праблем, якiя ўключаюць самастойную пастаноўку задачы, складанне плану, прымяненне засвоеных метадаў) [3, c. 31].
У адпаведнасцi з узроўнямi самастойнай прадуктыўнай дзейнасцi вучняў можна вылучыць чатыры тыпы самастойных работ.
Узнаўляльныя самастойныя работы (па ўзоры) неабходныя для запамiнання спосабаў дзеяння ў дакладных выпадках (прыкмет, паняццяў, фактаўi азначэнняў), фармiраванне ўменняўi навыкаўiiх трывалага замацавання. Дзейнасць вучняў пры выкананнi работ гэтага тыпу не зусiм самастойная, паколькi яна абмяжоўваецца простым узнаўленнем, паўтарэннем дзеянняў па ўзоры. Аднак роля такiх работ вельмi вялiкая. Яны фармiруюць фундамент для сапраўды самастойнай дзейнасцi вучня. Роля настаўнiка: вызначыць для кожнага вучня аптымальны аб’ём работы. Хуткi пераход да iншых тыпаў самастойных работ пазбаўляе вучня неабходнай базы ведаў, уменняў i навыкаў. Затрымка на работах па ўзоры таксама непажаданая з’ява, таму што ў школьнiкаў знiжаецца цiкавасць да навучання i прадмета, настае тармажэнне ўiх развiццi.
Самастойныя работы рэканструктыуна-варыятыунага тыпу дазваляюць на аснове атрыманых ранней ведаўi дадзенай настаўнiкам агульнай iдэi знайсцi самастойна дакладныя спосабы рашэння задач у адпаведнасцi да дадзеных умоў задання; прыводзяць школьнiкаў да асэнсаванага пераносу ведаў у тыповыя выпадкi, вучаць аналiзаваць падзеi, з’явы, факты, фармiруюць прыёмы i метады пазнавальнай дзейнасцi, садзейнiчаюць развiццю ўнутраных матываў да пазнання, ствараюць умовы для развiцця актыўнасцi мыслення школьнiкаў. Самастойныя работы такога тыпу фармiруюць аснову для далейшай творчай дзейнасцi вучня.
Эўрыстычныя самастойныя работы фармiруюць уменнii навыкi пошуку адказу па-за межамi вядомага ўзору. Як правiла, вучань вызначае сам шляхi рашэння задач i знаходзiць іх. Веды, неабходныя для рашэння, вучань ужо мае, але адабраць iх у памяцi бывае часам нялёгка. На дадзеным узроунi прадуктыўнай дзейнасцi фармiруецца творчая асоба вучня. Пошук новых рашэнняў, абагульненне i сiстэматызацыя атрыманых ведаў, перанос iх у зусiм нестандартныя сiтуацыi робяць веды вучняў больш гнуткiмi, мабiльнымi, выпрацоўваюць уменнi, навыкii патрэбу самаадукацыi.
Творчыя самастойныя работы з’яўляюцца вяршыняй сiстэмы самастойнай дзейнасцi школьнiкаў. Гэта дзейнасць дазваляе вучням атрымлiваць прынцыпова новыя для iх веды, замацоўвае навыкi самастойнага пошуку ведаў. Псiхолагi лiчаць, што разумовая дзейнасць школьнiкаў пры рашэннi праблемных, творчых задач у многiм аналагiчна разумовай дзейнасцi творчых i навуковых работнiкаў [4, c.87].
У практыцы навучання кожны тып самастойнай работы пададзены вялiкай разнастайнасцю вiдаў работ, якiя выкарыстоўваюцца настаўнiкамiў сiстэме ўрочных i пазаўрочных заняткаў. Пералiчым найбольш распаўсюджаныя i эфектыўныя з iх: 1)работа з кнiгай: работа з тэкстам i графiчным матэрыялам падручнiка, пераказ асноўнага зместу, часткi тэксту, складанне плана адказу па прачытаным тэксце; кароткi канспект тэксту; пошук адказу на ранней пастаўленыя да тэксту пытаннii г.д.; 2)практыкаваннi: трэнiровачныя, узнаўляльныя практыкаваннi па ўзоры, рэканструктыўныя; складанне розных пытанняўi iх рашэнне; рэцэнзаванне адказаў iншых вучняў, адзнака iх дзейнасцi на ўроку; разнастайныя практыкаваннi, накiраваныя на выпрацоўку практычных уменняўi навыкаў; 3)выкананне практычных i лабараторных работ; 4)выкананне iндывiдуальных i групавых заданняў у сувязi з экскурсiямi; 5)дамашнiя лабараторныя доследы i назiраннi; 6)тэхнiчнае мадэляванне i канструяванне: любая самастойная работа павiнна пачынацца з усведамлення вучнямi мэты дзеяння i спосабаў дзеяння, ад гэтага ў многiм залежыць эфектыўнасць усёй іх работы.
Такім чынам, даследаванне фармiравання самастойнасцiў вучняў пачатковых класаў, а таксама вiдаў самастойных работ паказвае, што менавіта ў малодшых школьнікаў неабходна фармiраваць уменнii навыкi самастойнай работы, узбройваць iх прыёмамii метадамi, якiя дапамогуць iм авалодаць ведамi; выкарыстоўваць разнастайныя віды самастойных работ, ідучы паступова ад больш простых заданняў да заданняў эўрыстычнага і творчага характару.
Спіс літаратуры
1. Зимняя, И.А. Самостоятельная работа как высшая форма учебной деятельности студента // Самостоятельная работа студентов: Мат-лы Всероссийской науч.-практ. конференции / Ред.-сост. П.Г.Буга, А.А.Вербицкий. – М., 1993. – 140 с.
2. Ганіч, Г. Самастойная работа вучняў і прывіццё ім навыкаў самаадукацыі / Г. Ганіч // Беларуская мова і літаратура. – 1989.–№10. – С.13 – 18
3. Самостоятельная работа – средство совершенствования обучения (обзор статей) // Вопросы высшей школы. – 1980. — № 3. – С. 27–34.
4. Пидкасистый, П.И. Самостоятельная деятельность учеников/ П.И.Пидкасистый. – М., 1980. – 286с.