Рымския iмёны
^ Вверх

РЫМСКІЯ ІМЁНЫ

 

У класічную эпоху імя рымскага грамадзяніна складалася з трох кампанентаў:                 GaіusIuliusCaesar

1. Praenōmen- асабістае імя. Колькасць іх была абмежавана, і запісваліся яны звычайна скарочана:

A.-Aulus                      L.- Lucius                    Q.- Quintus

App.- Appius                M.- Marcus                  Sex.- Sextus

C.- Gaius                     M.`- Manius                 Ser.- Servius

Cn.- Gnaeus                 Mam.- Mamercus         Sp.- Spurius

D.- Decimus                N.- Numerius               T.- Titus

K.- Kaeso                    P.- Publius                   Ti(b).-Tiberius.

2. Nomen- родавае імя (з`яўляецца прыметнікам і заканчваецца на -ius): Tullius, Cornelius і г.д.

3.Cognōmen- мянушка, якая належала толькі нейкай галіне роду і ўказвала на яго характэрную рысу: Scaevola ляўша, Naso насаты, Dentātus зубаты і г.д. З часам cognōmen страціла значэнне асабістай мянушкі. Некалі за нейкія ваенныя подзвігі чалавек мог атрымаць і другое cognōmen: Publius Cornelius Scipio Africānus (заваёўнік Афрыкі). Таксама ў якасці другога cognōmen усыноўленыя захоўвалі сваё былое nomen, змененае канчаткам -ānus, -īnus, якое далучалі да поўнага імені ўсынавіцеля: Gaius Iulius Caesar Octaviānus Гай Юлій Цэзар Актавіян (які паходзіў з роду Актавіяў).

Вольнаадпушчанік атрымліваў praenōmen і nomen свайго былога гаспадара, у якасці cognōmen, ён захоўваў імя, якое насіў рабом: M. Tullius Tiro - Марк Тулій Тырон (вольнаадпушчанік Цыцэрона).

Пры атрыманні рымскага грамадзянства чужаземцы атрымлівалі nomen аднаго з рымскіх родаў, а сваё імя захоўвалі як cognomen: Flavius Iosēphus ( без praenōmen) Флавій Іосіф (іудзейскі гісторык).

У рымскіх жанчын таксама былі praenomina, але яны знаходзіліся пад своеасаблівым табу. У грамадскім жыцці іменем жанчыны была форма жаночага роду nomen. Дачка Марка Тулія Цыцэрона называлася Tullia. Калі было дзве дачкі, то да імені далучаўся прыметнік старэйшая, малодшая: Tullia Major, Tullia Minor. Калі б дачок было больш, то яны называліся б парадкавымі лічэбнікамі: Tullia Tertia, Quarta і г.д.