CONIUNCTIŌNES
^ Вверх

CONIUNCTIŌNES

 

Злучнікі - гэта словы, якія служаць для спалучэння сказаў або членаў аднаго сказа. У залежнасці ад сувязі ў сказе, яны дзеляцца на злучальныя і падпарадкавальныя.

Аб падпарадкавальных злучніках гаворка ішла пры вывучэнні розных відаў даданых сказаў.

Злучальныя злучнікі можна падзяліць на наступныя групы:

  • спалучальныя (copulatīvae): et, que, ac, atqueі; neque, necі не; etiamтаксама, нават; quoqueтаксама; ne-quidemнават не.

Que стаіць пасля слова, да якога адносіцца і пішацца з ім разам. Quoqueтаксама ставіцца пасля слова, да якога адносіцца.

Пры спалучэнні трох ці больш слоў злучнік etставіцца або перад кожным з іх (акрамя першага, але можа і стаяць), або не ставіцца ні перад адным, або толькі да апошняга далучаецца que: honeste et iuste et sapienter; honeste iuste sapienter; honeste iuste sapienterque;

  • раздзяляльныя(distributīvаe): aut, vel, ve, sive або.

Ve ўжываецца постпазіцыйна і пішацца са словам, да якога адносіцца, разам. Гэты злучнік азначае, што адрозненне паміж двума паняццямі не мае значэння: bis terve два-тры разы.

Aut ставіцца паміж рознымі па сутнасці словамі, якія выключаюць адно другое: aut Caesar aut nihil або Цэзар, або нішто.

Vel i sive стаяць паміж адназначнымі па сутнасці паняццямі;

  • супраціўныя (adversatīvae): sed, verumале; autem, veroа, ж; tamenаднак; atале, наадварот; atquiа між тым.

Злучнікі autem i veroне ставяцца, а tamen- рэдка, на першым месцы.

Atу асноўным ужываецца, калі гаворачы выказвае пярэчанне праціўніка (але, могуць запярэчыць; але, скажа хто-небудзь) і сваё абвяржэнне (але ж);

  • прычынныя (causālae): nam, enim, namque, etenimбо, ж, менавіта; таму што, справа ў тым, што.

Enim у лацінскай мове не ставіцца на першым месцы фразы;

  • заключныя (conclusīvae): itaque, igitur, ergo, proindeтакім чынам, таму, значыць.

Igitur не ставіцца на першым месцы.

Proinde ўжываецца пераважна ў патрабаваннях (пры imperatīvus, coniunctīvus adhortatīvus і пад.).