Нацiск
^ Вверх

НАЦІСК

 

У грэчаскай мове было тры віды націску:

΄ accentus acūtus (востры) ставіцца на любым з трох апошніх складоў у слове: βίoς;

` accentus gravis (тупы) ставіцца на апошнім складзе замест вострага, калі за ім няма знака прыпынку, а стаіць другое слова: ἐμòς πατήρ;

~ accentus circumflexus (які абвалаквае) ставіцца толькі на адным з двух апошніх складоў, калі яны доўгія ад прыроды. Аднак на другім складзе ад канца ён стаіць, калі апошні склад кароткі. Але паколькі перадаць розніцу ў вымаўленні слоў з рознымі відамі націску мы не можам, таму вымаўляем іх аднолькава.