Прадмова
^ Вверх

ПРАДМОВА

 

Прапануемы вучэбны дапаможнікпрызначаны для студэнтаў гуманітарных спецыяльнасцей. У ім выкладзена тэорыя і падабраны адпаведныя практыкаванні. Яго складанымі часткамі з’яўляюцца: уводзіны, фанетыка, марфалогія, сінтаксіс, дадатак, хрэстаматыя, слоўнік крылатых выразаў, лацінска-беларуска-рускі і беларуска-лацінскі слоўнікі.

Ва ўводзінах даюцца звесткі аб паходжанні лацінскай мовы і яе важным значэнні для павышэння духоўнасці, развіцця лагічнага мыслення, пашырэння агульнаадукацыйнага кругагляду ў падрыхтоўцы спецыялістаў адпаведнага профілю.

Тэарэтычны матэрыял (фанетыка, марфалогія, сінтаксіс) падзелены на 45 заняткаў, якія змяшчаюць таксама практыка-ванні, тэксты і крылатыя выразы, падабраныя па тэмах. Практыч-нае заданне ўключае некалькі пунктаў: гэта практыкаванні на ўтварэнне граматычных форм і сінтаксічных канструкцый, пераклад асобных сказаў з лацінскай і на лацінскую мову. Пасля практыкаванняў даецца некалькі лацінскіх тэкстаў для перакладу. Разнастайнасць і аб’ём практычнай часткі дае выкладчыку магчымасць шырокага выбару матэрыялу на замацаванне тэмы як у час заняткаў, так і для пазааўдыторнай работы студэнтаў.

У дадатку высвятляецца шмат пытанняў, неабходных не толькі студэнтам-«класікам», а карысных і цікавых усім, хто вывучае лацінскую мову. Гэта асаблівасці транскрыпцыі грэчаскіх літар, рымскі каляндар, рымскія імёны, грашовая сістэма і меры, звычайныя скарачэнні.

У хрэстаматыю ўваходзяць урыўкі толькі арыгінальных празаiчных і паэтычных твораў найбольш вядомых антычных аўтараў. Студэнты могуць таксама пазнаёміцца з вядомым творам Міколы Гусоўскага «Песня пра зубра» і асобнымі ўзорамі новалацінскай літаратуры.

У слоўніках знаходзіцца лексіка, неабходная для перакладу з лацінскай мовы і на лацінскую. Пры гэтым у лацінска-беларуска-рускім слоўніку над кожным доўгім складам стаіць знак працягласці для таго, каб лягчэй было зрабіць метрычны аналіз вершаў пры вывучэнні рымскага вершаскладання. Знак кароткасці ў большасці выпадкаў не стаіць на кароткім складзе, гэта значыць, што калі над галосным няма значка, то ён кароткі. У практыкаваннях жа пазначаны перадапошні доўгі склад у слове, што дазволіць студэнтам чытаць з правільным націскам.

Пры падрыхтоўцы вучэбнага дапаможнікабылі выкарыстаны ўсе даступныя аўтарам вучэбныя матэрыялы па  лацінскай мовы (на рускай і замежных мовах), а таксама «Грамматика латинского языка». Частка 2 (практычная) С.І.Сабалеўскага, «Историческая грамматика латинского языка» І.М. Тронскага, лацінска-рускі слоўнік І.Х. Дварэцкага і часткова руска-лацінскі слоўнік І.М.Грамыкі.

У дадзеным вучэбным дапаможнікуасобныя разделы і віды работ падрыхтавалі наступныя члены аўтарскага калектыву кафедры класічнай філалогіі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы: В.М.Валашчук: уводзіны, заняткі № 1,2,13–16, 21 (практыкаванні, тэкст), 22 (практыкаванні 1, 2, тэксты), 29 (практыкаванні, тэкст), хрэстаматыя, Gaudeamus, малітвы (Pater noster; Ave, Maria; Credo); М.У. Валашчук:прад, заняткі № 3–12, 17 (§ 51, практыкаванні 2, 4б, тэкст De lupo esuriente), 18 (практыкаванне 4), 19 (практыкаванне 4, тэкст De pugna Marathonia), 20 (практыкаванні, тэксты), 23–28, 32 (практыкаванне 4, тэксты), 33–42, 43 (§ 123, практыкаванне 2б, тэксты), 44, 45, дадатак, лацінска-беларуска-рускі і беларуска-лацінскі слоўнікі; І.І. Груль: заняткі № 17 (§ 50, 52, практыкаванні 1, 3, 4а, тэкст De Achille, крылатыя выразы), 18  (§ 53, 54, практыкаванні 1, 2, 3, тэкст, крылатыя выразы), 19 (§ 55, практыкаванні 1, 2, 3, тэкст De diebus, крылатыя выразы), 20  (§ 56, 57, крылатыя выразы), 21 (§ 58, 59, крылатыя выразы), 22 (§ 60, 61, практыкаванне 3, крылатыя выразы), 29 (§ 84-87, крылатыя выразы), 30 (§ 88, 90, табліцы лічэбнікаў, крылатыя выразы), 31 (§ 92, 93, крылатыя выразы), 32 (§ 94, практыкаванні 1, 2, 3, крылатыя выразы), 43 (§ 121, 122, практыкаванні 1, 2а, крылатыя выразы).

Аўтары выказваюць шчырую падзяку доктару філалагічных навук В.П.Маслюку, прафесару кафедры класічнай філалогіі Львоўскага Нацыянальнага універсітэта імя Івана Франка, за карысныя парады і ўказанні пры падрыхтоўцы вучэбнага дапаможнікаі доктару філалагічных навук І.Я.Лепешаву, прафесару кафедры беларускай мовы ГрДУ імя Янкі Купалы, за рэдагаванне беларускамоўнай часткі вучэбнага дапаможніка.