Уводзіны
Метадычныя рэкамендацыі па фанетыцы і фаналогіі беларускай мовы прапануюцца студэнтам завочнага аддзялення факультэта псіхалогіі і педагогікі.
Рэкамендацыі маюць на мэце аказаць метадычную дапамогу ў арганізацыі самастойнай работы пры засваенні праграмнага матэрыялу.
Тэматыка метадычных рэкамендацый складзена ў адпаведнасці з вучэбным планам і праграмай курса па сучаснай беларускай мове.
Коратка даецца важнейшы тэарэтычны матэрыял. Яго мэта – напомніць студэнту асноўныя палажэнні тэорыі перад выкананнем практыкаванняў, забяспечыць яму магчымасць звярнуцца за даведкай. Прапануюцца пытанні для самаправеркі тэарэтычнага матэрыялу, прыводзяцца разнастайныя практыкаванні да практычных заняткаў. Усе заданні скіраваны на тое, каб дапамагчы студэнтам засвоіць адпаведны курс сучаснай беларускай мовы, замацаваць веды па тэорыі.
Прапанаваны спіс асноўнай і дадатковай літаратуры дапаможа паглыбіць неабходныя веды, будзе выхоўваць самастойнасць у пошуках патрэбнай інфармацыі.
Метадычныя рэкамендацыі па фанетыцы ў аднолькавай ступені будуць карысныя і для студэнтаў стацыянара гэтай жа спецыяльнасці.