КЛАСІФІКАЦЫЯ ЗЫЧНЫХ ГУКАЎ
^ Вверх

КЛАСІФІКАЦЫЯ ЗЫЧНЫХ ГУКАЎ 

Зычныя гукi беларускай мовы характарызуюцца наступнымi паказчыкамi: цвёрдасцю-мяккасцю зычнага, удзелам голасу i шуму, месцам i спосабам утварэння.

1) большасць зычных утвараюць пары па цвёрдасцi-мяккасцi (15 пар): 

цв.

б

в

г

д

з

к

л

м

н

п

с

т

ф

х

 

мяк.

б`

в`

г`

дз`

з`

к`

л`

м`

н`

п`

с`

ц`

ф`

х`

 

Не мае адпаведнага цвёрдага гук [й]. Зычныя [у], [ž], [ж], [ш], [ч], [р] у беларускай літаратурнай мове заўсёды цвёрдыя і не маюць адпаведных мяккіх.

2) паводле ўдзелу голасу i шуму ўсе зычныя дзеляцца на санорныя i шумныя. Санорныя вымаўляюцца з перавагай голасу, шум пры iх вымаўленнi нязначны.

Да санорных належаць 

цв.

р

л

м

н

в

ў

 

мяк.

 

л`

м`

н`

в`

 

й

Шумныя зычныя вымаўляюцца або з перавагай шуму над голасам, або толькi з удзелам шуму, без голасу. Шумныя зычныя, якiя вымаўляюцца з удзелам голасу, называюцца звонкiмi, а тыя, якiя вымаўляюцца з удзелам шуму, без голасу, называюцца глухiмi.

Звонкiя i глухiя ўтвараюць адпаведныя пары. 

звонкiя

б

б`

г

г`

д

дз`

дз

дж

ж

з

з`

 

 

глухiя

п

п`

к

к`

т

ц`

дз`

ч

ш

с

с`

х

х

Глухія гукі [ф], [ф`] не маюць адпаведных звонкіх.

3) па месцы ўтварэння зычныя падзяляюцца на дзве групы: губныя i язычныя. Кожная з гэтых груп дзелiцца на падгрупы: губныя — у залежнасцi ад таго, да якога пасiўнага  органа  артыкулюе  нiжняя губа; язычныя — якая частка языка з`яўляецца цэнтрам гукаўтварэння i да якога пасiўнага органа артыкулюе язык.

Губныя зычныя бываюць губна-губнымi, калi змыкаюцца цi зблiжаюцца абедзве губы: [б], [б`], [п], [п`], [м], [м`], [ў], або губна-зубнымi, калi нiжняя губа артыкулюе да верхнiх зубоў: [в], [в`], [ф], [ф`].

Язычныя падзяляюцца на

сярэднеязычны [j];

заднеязычныя [г], [г`], [  ] , [  ] [к], [к`], [х], [х`];

пярэднеязычныя: усе астатнiя.

4) па спосабу ўтварэння зычныя падзяляюцца на пяць груп: змычныя (выбухныя), шчылiнныя (фрыкатыўныя), змычна-шчылiнныя (афрыкаты), змычна-праходныя, дрыжачы.

Пры вымаўленнi змычных адбываецца поўнае змыканне актыўнага i пасiўнага органаў мовы, у вынiку чаго рух струменю паветра перапыняецца. Размыканне адбываецца рэзка i хутка i нагадвае кароткi выбух. Па гэтай прычыне змычныя называюць выбухнымi.  Змычныя нельга вымавiць працяжна, таму iх называюць яшчэ iмгненнымi. Да iх належаць [б], [б`], [п], [п`], [д], [т], [г], [г`], [к], [к`].

Пры вымаўленнi шчылiнных актыўны i пасiўны органы мовы зблiжаюцца так, што ўтвараюць вузкую шчылiну, праз якую праходзiць струмень выдыхаемага паветра, утвараючы характэрны шум. Шчылiнныя зычныя iначай называюць фрыкатыўнымi (лац. fricare — церцi).

Фрыкатыўныя гукi можна вымаўляць працяжна, таму iх часам называюць працяжнымi. Да гэтай групы належаць [  ], [  `], [в], [в`], [ў], [j], [ж], [ш], [х], [х`], [з], [з`], [с], [с`], [ф], [ф`].

Змычна-шчылiнныя гукi спалучаюць у сабе абодва апiсаныя вышэй спосабы ўтварэння. Пры iх утварэннi актыўны орган поўнасцю змыкаецца з пасiўным, але размыканне адбываецца не iмгненна, не шляхам выбуху, а паступова — шляхам пераходу змычкi ў шчылiну. У час размычкi ўзнiкае шчылiна, праз якую паветра выходзiць, утвараючы фрыкатыўны шум. У вынiку ўзнiкаюць так званыя злiтныя гукi, якiя яшчэ называюцца афрыкатамi: [ц], [ц`], [ч], [дз], [дз`], [дж].

Змычна-праходнымi з'яўляюцца зычныя, утварэнне якiх характарызуецца поўнай змычкай органаў мовы ў адным месцы моўнага тракту з адначасовым праходам для паветра ў другiх яго месцах. Змычна-праходныя называюцца яшчэ плаўнымi. У залежнасцi ад таго, праз якую поласць праходзiць паветра, змычна-праходныя дзеляцца на насавыя: [н], [н`], [м], [м`] i ротавыя (бакавыя) [л], [л`].

Дрыжачымi, або вiбрантам, у беларускай мове з`яўляецца [р]. Пры яго ўтварэннi органы маўлення (язык i верхняе паднябенне) змыкаюцца i размыкаюцца некалькi разоў, што надае гуку своеасаблiвае акустычнае аблiчча.  Гукi [с], [с`], [з], [з`], [ц], [ц`], [дз], [дз`] паводле iх акустычнага ўражання атрымалi назву свiсцячых, а [ш], [ж], [ч], [дж] — шыпячых.

Класiфiкацыю зычных гукаў можна паказаць у таблiцы 

Месца ўтварэння

губна-губныя

губна-зубныя

Пярэдне- язычныя

Сярэдне-язычныя

Задне- язычныя

Спосаб утварэння

Удзел голасу i шуму

цв.

м.

цв.

м.

цв.

м.

м.

 

цв.

м.

Змычныя

Звонкiя

Глухiя

[б]

[п]

[б`]

[п`]

 

 

[д]

[т]

 

 

[г]

[к]

[г`]

[к`]

Змычна-праходныя

Санорныя

[м]

[м`]

 

 

[л] [н]

[л`] [н`]

 

 

 

Шчылiнныя

(фрыкатыў-ныя)

Звонкiя

Глухiя

Санорныя

 

 

[ў]

 

 

[ф]

[в]

 

[ф`] [в`]

[з] [ж]

[с] [ш]

[з`]

[с`]

 

 

[j]

[  ]

[х]

[  ]

[х`]

Змычна-шчылiнныя (афрыкаты)

Звонкiя

Глухiя

 

 

 

 

[z] [ž`]

[ц] [ч]

[z]

[ц`]

 

 

 

Дрыжачы (вiбрант)

Санорны

 

 

 

 

[р]

 

 

 

 

 

Пытаннi для самаправеркi

1. Што такое моўны апарат? З якiх частак ён складаецца?

2. Цi маюць гукi мовы ў iзаляваным, асобным iх ужываннi або ў складзе слова сваё асобнае самастойнае значэнне?

3. У чым сутнасць фiзiялагiчнай характарыстыкi гукаў?

4. У чым выяўляецца артыкуляцыйная характарыстыка гукаў?

5. Што ўяўляе сабой акустычная характарыстыка гукаў?

6. Назавiце галосныя гукi i зрабiце iх класiфiкацыю па месцы i спосабу ўтварэння, лабiялiзаванасцi/нелабiялiзаванасцi. Абгрунтуйце адказ. Чаму галосныя гукi больш варыятыўныя, чым зычныя?

7. Назавiце зычныя гукi i дайце iх класiфiкацыю па ўдзелу голасу i шуму.

8. Якiя зычныя суадносяцца па звонкасцi i глухасцi, па цвёрдасцi i мяккасцi, а якiя з iх — не суадносяцца i не маюць адпаведных звонкiх цi глухiх, цвёрдых цi мяккiх?

9. Пералічыце артыкуляцыйна санорныя гукi.

10. Чым артыкуляцыйна адрознiваюцца ў беларускай мове звычайныя зычныя i падоўжаныя?

11. У чым падабенства i адрозненне мяккiх зычных у беларускай i рускай мовах?

12. Цi ёсць адрозненне памiж шыпячымi ў рускай i беларускай мовах? Адказ абгрунтуйце.

 

Заданнi да практычных заняткаў

1. Выпiшыце з урыўка зычныя гукi, падзялiўшы iх на групы па спосабу ўтварэння. Назавiце ў словах свiсцячыя i шыпячыя гукi. 

Як лёгка наперад глядзець —

Калi табе дваццаць.

Адзвонiць асенняя медзь —

Як цяжка назад аглядацца...

                       (В.Зуёнак)

 

2. Выкарыстоўваючы класiфiкацыю зычных i галосных, назавiце гукi па наступных характарыстыках.

1) Зычны, звонкi, змычны, губна-губны, мяккi; 2) зычны, санорны,  змычна-праходны, пярэднеязычны, цвёрды; 3) галосны, сярэдняга пад`ёму, пярэдняга рада; 4) галосны, нiжняга пад`ёму, сярэдняга рада; 5) зычны, глухi, шчылiнны, губна-зубны, мяккi; 6) зычны, глухi, пярэднеязычны, змычны (афрыката), цвёрды, свiсцячы; 7) галосны, верхняга пад`ёму, задняга рада, лабiялiзаваны; 8) галосны, сярэдняга пад`ёму, задняга рада, лабiялiзаваны.

 

3. Вызначце, як артыкуляцыйна адрознiваюцца выдзеленыя гукi ў прыведзеных нiжэй парах слоў

[т]ук — [ц`]юк, ка[з]а — ка[с]а, [б`]ег — [м`]ех, [б]ой — [м]ой,   даро[  ]а — даро[  ]i, [з]бор — [з`]бiраць, с[у]м — с[о]м, др[э]вы —   др[о]вы.

 

4. Размяркуйце прыведзеныя гукi па ступенi гучнасці: галосныя, санорныя зычныя, звонкiя шумныя, глухiя шумныя. 

[а], [б], [z], [ы], [д], [п], [у], [р], [ф], [о], [ў], [э], [т], [л], [у], [ж], [i], [ш], [ы], [д].

 

5. Рашыце фанетычныя прапорцыi. 

[н]: [н`]= [т] : [?]           [б]: [м]= [д]: [?]

[с]: [х`]= [з] : [?]            [дж]: [ж]= [дз]: [?]

[б]: [д]= [п]: [?]              [т]: [ц`]= [?]:[дз]