КЛАСІФІКАЦЫЯ ГАЛОСНЫХ ГУКАЎ
^ Вверх

КЛАСІФІКАЦЫЯ ГАЛОСНЫХ ГУКАЎ 

Крынiцай гука пры ўтварэннi галосных з`яўляюцца перыядычныя ваганнi паветра, якiя ўзнiкаюць у вынiку дзеяння галасавых звязак.

Пры вымаўленнi галосных гукаў язык рухаецца ў двух напрамках: па вертыкалi i па гарызанталi. У першым напрамку перамяшчаецца спiнка языка, у другiм — яго кончык.

Па месцы ўтварэння (або паводле руху языка па гарызанталi) галосныя падзяляюцца на рады (пярэднi, сярэднi, заднi). Пры вымаўленнi гукаў [i], [э] спiнка языка выцягваецца ўперад i кверху, а яго кончык наблiжаецца да пярэднiх зубоў нiжняй скiвiцы. Пры вымаўленнi гукаў [ы], [а] язык адцягнуты крыху назад, а найбольшы ўдзел у артыкуляцыi прымае яго сярэдняя частка. І галосныя задняга рада ўтвараюцца тады, калi язык адцягнуты назад у самае крайняе становiшча, таму гукi [о], [у] называюць гукамi задняга рада.

Паводле спосабу ўтварэння (або руху языка па вертыкалi) галосныя падзяляюцца на пад'ёмы: верхнi, сярэднi, нiжнi. Пры вымаўленнi галосных верхняга пад'ёму язык у поласцi рота займае самае высокае становішча. Так вымаўляюцца гукi [i], [ы], [у]. Пры ўтварэннi галосных сярэдняга пад'ёму [э], [о] становiшча языка ў поласцi рота сярэдняе. Вымаўленне галосных нiжняга пад`ёму характарызуецца тым, што язык апускаецца ў самае нiжняе становiшча. Да такiх галосных належыць гук  [а].

У залежнасцi  ад удзелу губ у беларускай мове адрознiваюцца агубленыя (лабiялiзаваныя) i неагубленыя (нелабiялiзаваныя) галосныя: агубленымi могуць быць толькi галосныя задняга рада.

Лабiялiзаванымi лiчацца гукi [о], [у], усе астатнiя нелабiялiзаваныя.

З улiкам гэтага i будуецца артыкуляцыйная таблiца галосных гукаў беларускай мовы. 

 

Рад

Пад'ём

нелабіялізаваныя

лабіялізаваныя

 

пярэднi

сярэднi

заднi

Верхнi

i

ы

у

Сярэднi

э

 

о

Нiжнi

 

а