Пытанні і заданні да самаправеркі
^ Вверх

Пытанні ді заданні да самаправеркі: 


1. Што разумеецца пад фразеаграфіяй?

2. Якія задачы фразеаграфіі?

3. У чым праяўляецца сувязь фразеаграфіі з фразеалогіяй?

4. Хто былі першымі збіральнікамі фразеалагізмаў? Назавіце іх.

5. Назавіце тыпы аднамоўных фразеалагічных слоўнікаў. Прывядзіце прыклады такіх слоўнікаў.

6. У якіх слоўніках (акрамя фразеалагічных) і як падаюцца фразеалагізмы?

7. У якіх слоўніках упершыню падаюцца фразеалагізмы? Назавіце і ахарактарызуйце гэтыя працы.

8. Які фразеалагічны слоўнік на сённяшні дзень і чаму лічыцца нарматыўным фразеалагічным слоўнікам беларускай літаратурнай мовы?

9. Як падаецца адзін і той жа фразеалагізм у фразеалагічных слоўніках розных тыпаў?

10. Якога тыпу паметы выкарыстоўваюцца ў фразеалагічных слоўніках? Што яны абазначаюць?

11. Раскажыце пра будову слоўнікавага артыкула ў «Фразеалагічным слоўніку беларускай мовы ў двух тамах» І.Я. Лепешава.

12. Назавіце і ахарактарызуйце дыялектныя фразеалагічныя слоўнікі.

13. Чым адрозніваецца праца І.Я. Лепешава «З народнай фразеалогіі. Дыферэнцыяльны слоўнік» ад астатніх слоўнікаў народна-дыялектнай мовы?

14. Назавіце і ахарактарызуйце перакладныя фразеалагічныя слоўнікі.