Асноўныя паняцці
^ Вверх

Асноўныя паняцці: 


Фразеаграфія – раздзел мовазнаўства, які займаецца тэорыяй і практыкай складання, апісання і характарыстыкай фразеалагічных слоўнікаў.

Тыпы фразеалагічных слоўнікаў – аднамоўныя, двухмоўныя, радзей – шматмоўныя (перакладныя).

Тыпы аднамоўных фразеалагічных слоўнікаў паводле іх прызначэння: тлумачальныя, этымалагічныя, слоўнікі фразеалагічных сінонімаў, слоўнікі фразеалагічных антонімаў, фразеалагічныя слоўнікі мовы пісьменніка.

Тыпы аднамоўных фразеалагічных слоўнікаў паводле крыніц матэрыялу: фразеалагічныя слоўнікі літаратурнай мовы, фразеалагічныя слоўнікі народнай мовы, фразеалагічныя слоўнікі асобных гаворак.