Пытанні для самаправеркі
1. Якія, на Вашу думку, прычыны прывялі да таго, што тэрмінам «крыніцы права» абазначаюць у юрыдычнай навуцы розныя сацыяльныя з’явы?
2. Якія, на Вашу думку, навуковыя тэрміны можна было б выкарыстоўваць для абазначэння тых сіл, што абумоўліваюць існаванне права; для абазначэння той сілы, што непасрэдна фармулюе нормы права; для абазначэння звестак аб праве?
3. Пералічыце і абгрунтуйце станоўчыя і адмоўныя якасці (уласцівасці) звычаёвага права.
4. Якая існуе розніца паміж пісанымі і няпісанымі прававымі звычаямі?
5. Чаму прававы прэцэдэнт стаў асноўнай крыніцай права ў англасаксонскай прававой сістэме?
6. Пералічыце і абгрунтуйце станоўчыя і адмоўныя ўласцівасці прававога прэцэдэнта ў якасці крыніцы права.
7. Як, на Вашу думку, суадносяцца паміж сабой паняцці прававога і судовага прэцэдэнта?
8. Наколькі значным у параўнанні з прававым звычаем і прававым прэцэдэнтам, на Вашу думку, быў уплыў дагавораў нарматыўнага зместу на развіццё прававых сістэм?
9. Ці правільным будзе сцвярджэнне аб тым, што дактрына (навука) можа выкарыстоўвацца ў якасці крыніцы права і ў вуснай форме свайго існавання?
10. Ці можна лічыць дактрыну (навуку) адной з гістарычна першых крыніц права?
11. Параўнайце ўплыў свяшчэннага пісання ў якасці крыніцы права на станаўленне і развіццё кантынентальнай, англасаксонскай і мусульманскай прававых сістэм.
12. Параўнайце паміж сабой уласцівасці такіх крыніц права, як дактрына (навука) і свяшчэннае пісанне.
13. Як суадносяцца паміж сабой паняцці «нарматыўна-прававы акт», «індывідуальна-прававы акт», «прававы акт»?
14. Ці выкарыстоўваецца (і чаму так ці не) нарматыўна-прававы акт у якасці крыніцы міжнароднага і міжнароднага прыватнага права?
15. Як Вы ставіцеся да думкі некаторых навукоўцаў аб выдзяленні ў самастойныя віды крыніц права прынцыпаў права і рэферэндума (усенароднага галасавання)?
16. Якія, на Вашу думку, тэндэнцыі ва ўзаемаадносінах паміж крыніцамі права характэрны для кантынентальнай, англасаксонскай і мусульманскай прававых сістэм?
17. Наколькі верагодна і апраўдана ў сучасных цывілізаваных дзяржавах выкарыстанне вуснай формы існавання крыніц права?