ТАНКЕВІЧ Алег Вячаслававіч
^ Вверх

ТАНКЕВІЧ Алег Вячаслававіч

 

Дацэнт, кандыдыт юрыдычных навук, дацэнт кафедры крымінальнага працэсу і крыміналістыкі. Нарадзіўся 15 мая 1951 г. ў гор. Магілёве, беларус.  У 1972 годзе паступіў і  1977 годзе скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У.І. Леніна. З 1977 па 1999 г. праходзіў службу ў Міністэрстве ўнутраных спраў, якую скончыў на пасадзе начальніка ўпраўлення па арганізаванай злачыннасці і карупцыі па Гродзенскай вобласці ў званні палкоўніка міліцыі. У 1997 г. пад кіраўніцтвам прафесара, доктара юрыдычных навук Зорына Георгія Аляксеевіча абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Криминалистическая характеристика и стратегия раскрытия транснациональных преступлений» ў спецыялізаваным Савеце К 02.14.01 пры Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. З 1998 г. працуе на юрыдычным факультэце ГрДУ імя Янкі Купалы на пасадзе дацэнта кафедры крымінальнага працэсу і крыміналістыкі. Вучонае званне дацэнта прысвоена ў 2004 годзе.  Асноўныя накірункі навуковых даследаванняў – прафесійнае ўзаемадзеянне следчага з органамі дазнання; крыміналістычныя тэхналогіі раскрыцця і расследавання падатковых злачынстваў.