РАМУЛЬТ Наталля Аляксандраўна
^ Вверх

РАМУЛЬТ Наталля Аляксандраўна

 

Cтаршы выкладчык кафедры дзяржаўнага, працоўнага і сельскагаспадарчага права. Нарадзілася 10 кастрычніка 1974 г. у г. Гродне, беларуска. Сярэднюю адукацыю атрымала ў сярэдняй школе № 11 гор. Гродна.     У 1991 годзе паступіла і ў  1996 годзе скончыла факультэт правазнаўства Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.  Працоўную дзейнасць пачала ў 1996 годзе на пасадзе старшага падаткавага інспектара ІДНК па Ленінскаму раёну гор. Гродна. У 1997 годзе паступіла і ў 2004 годзе скончыла аспірантуру Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы па кафедры дзяржаўнага, працоўнага і сельскагаспадарчага права па спецыяльнасці 12.00.06 – аграрнае, зямельнае і прыродарэсурсавае права пад кіраўніцтвам прафесара, доктара юрыдычных навук І.В. Гушчына. Працоўную дзейнасць у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы пачала ў 2005 г. на кафедры дзяржаўнага, працоўнага і сельскагаспадарчага права на пасадзе старшага выкладчыка. Асноўны накірунак навуковых даследаванняў – права пенсійнага забеспячэння грамадзян Рэспублікі Беларусь. Аўтар каля 30 публікацый, асобныя з якіх  апублікаваны за мяжой.