БАДЗЯК Наталля Яўгеньеўна
Cтаршы выкладчык кафедры грамадзянскага права і працэсу. Нарадзілася 25 мая 1971 г. у г. Гродне, беларуска. Сярэднюю адукацыю атрымала ў сярэдняй школе № 21 гор. Гродна. З 1988 па 1990 г. навучалася ў Мінскім тэхнікуме савецкага гандлю па спецыяльнасці “Правазнаўства”. Працоўную дзейнасць пачала ў тэрытарыяльным медыцынскім аб’яднанні № 1 гор. Гродна па пасадзе сакратара. У 1991 г. паступіла і ў 1997 годзе скончыла факультэт правазнаўства Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы.Працоўную дзейнасць у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы пачала на кафедры грамадзянскага права і працэсу ў 1998 годзе на пасадзе лабаранта кафедры. Працавала загадчыкам вучэбна-метадычнага кабінета грамадзянскага права і працэсу, з 2002 г. – выкладчыкам кафедры грамадзянскага права і працэсу, у 2006 г. абрана на пасаду старшага выкладчыка. Навучалася ў аспірантуры установы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя янкі Купалы” па спецыяльнасці 12. 00. 03 – грамадзянскае права; прадпрымальніцкае права; сямейнае права; міжнароднае прыватнае права пад кіраўніцтвам дацэнта, кандыдата юрыдычных навук Мартыненкі І.Э. Асноўныя накірункі навуковых даследаванняў – некамерцыйныя арганізацыі і жыллёвыя правы грамадзян. Апублікавала звыш 30 навуковых прац.