АЎДЗЕЙ Ганна Генрыхаўна
Дацэнт, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт кафедры дзяржаўнага, працоўнага і сельскагаспадарчага права. Нарадзілася ў г. Гродне 2 чэрвеня 1973 года.Сярэднюю адукацыю атрымала ў СШ № 22 г. Гродна. У 1990 г. скончыла Гродзенскае музычна-педагагічнае вучылішча. У 1994 годзе паступіла і 2000 годзе з адзнакай скончыла юрыдычны факультэт установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» і атрымала кваліфікацыю «юрыст». Працоўную дзейнасць у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы працуе пачала ў 1999 годзе на пасадзе лабаранта кафедры дзяржаўнага, працоўнага і сельскагаспадарчага права. З 2001 па 2006 г. працавала на пасадзе выкладчыка кафедры дзяржаўнага, працоўнага і сельскагаспадарчага права. У 2001 – 2004 гг навучалася ў аспірантуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы па спецыяльнасці 12.00.06 – аграрнае, зямельнае і прыродарэсурсавае права пад кіраўніцтвам прафе сара, доктара юрыдычных навук Гушчына Івана Вітальевіча. Кандыдацкую дысертацыю на тэму «Правовое регулирование трудовых пенсий в Республике Беларусь» абараніла ў Інстытуце дзяржавы і права Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 2006 годзе. З 2007 г. працуе на пасадзе дацэнта кафедры дзяржаўнага, працоўнага і сельскагаспадарчага права. З’яўляецца аўтарам больш за 70 навуковых, навукова – метадычных і навучальных прац, у тым ліку падручніка, навучальных дапаможнікаў, курса лекцый з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (у сааўтарстве). Узнагароджана Граматай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ( 2009).