КІРВЕЛЬ Ірэна Юзэфаўна
Дацэнт, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт кафедры грамадзянскага права і працэсу. Нарадзілася 3 лютага 1975 г. у в. Васілішкі Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці, полька. Сярэднюю адукацыю атрымала ў Васілішкаўскай сярэдняй школе ў 1992 годзе. г. У 1992 годзе паступіла і ў 1997 годзе скончыла юрыдычны факультэт, а у 2001 г. – аспірантуру гэтага ж універсітэта па спецыяльнасці 12.00.03 – грамадзянскае, сямейнае права і грамадзянскі працэс пад кіраўніцтвам дацэнта, кандыдата юрыдычных навук Лутчанкі Юрыя Ільіча. У 2003 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму “Стороны в гражданском процессе” ў спецыялізаваным Савеце пры Беларускім дзяржаўным універсітэце. Працоўную дзейнасць у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы пачала ў 1998 годзе на кафедры грамадзянскага права і працэсу. Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў – абарона правоў і ахоўваемых законам інтарэсаў асоб у грамадзянскім і гаспадарчым працэсах; натарыяльная форма абароны правоў. З’яўляецца аўтарам больш за 30 навуковых прац, у тым ліку навучальнага дапаможніка “Натарыят у Рэспубліцы Беларусь”.