КУДЗЕЛЬ Дзмітрый Аляксандравіч
^ Вверх

КУДЗЕЛЬ Дзмітрый Аляксандравіч

 

Выкладчык кафедры грамадзянскага права і працэсу. Нарадзіўся 10 кастрычніка 1976 г. у г. Гродне, беларус. Сярэднюю адукацыю атрымаў у сярэняй школе № 25 гор. Гродна. У 1993 годзе паступіў і ў 1998 г. скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы і распачаў працу ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце на пасадзе выкладчыка – стажора кафедры грамадзянскага права і працэсу на пасадзе выкладчыка – стажора.  У 2001 - 2004 г.г.  навучаўся ў мэтавай аспірантуры Беларускага дзяржаўнага універсітэтана кафедры грамадзянскага права па спецыяльнасці 12. 00. 03 – грамадзянскае права; прадпрымальніцкае права; сямейнае права; міжнароднае прыватнае права пад кіраўніцтвам дацэнта, кандыдата юрыдычных навук Сідарчука Валерыя Кірылавіча. Асноўныя накірункі навуковых даследаванняў – прававое рэгуляванне інвестыцыйнай дзейнасці, канцэсійныя пагадненні. Па дадзенай тэматыцы апублікавана больш за  30 навуковых прац.